|
|
№
2(36)/2006
Галерэя
На кніжнай паліцы
Год Яна Паўла ІІ
Гісторыя
Алена ВАЛЬЧУК
РЭЛІГІЙНАЕ ПЫТАННЕ Мастацтва
Культура
Актуальная размова
Паэзія
Мастацтва
Літаратуразнаўства
Пераклады
Вандроўкі
Мастацтва
|
№2(36) 2006Чарговы нумар часопіса «Наша вера» пачынаецца рубрыкай «Галерэя», у якой друкуецца артыкул мастацтвазнаўцы Валерыя Буйвала «Бэрніні. Візія святой Тэрэзы», дзе апавядаецца пра чарговы шэдэўр сусветнага мастацтва — скульптуру святой Тэрэзы ў алтары рымскага касцёла Санта Марыя дэлла Вітторыя.(>>) У рубрыцы «На кніжнай паліцы» друкуецца працяг кнігі Яна Паўла ІІ «Устаньце, хадзем!», а таксама працяг яго кнігі «Памяць і самасвядомасць» у перакладзе з польскай мовы Крыстыны Лялько.(>>|>>) Памяці Слугі Божага Святога Айца Яна Паўла ІІ у рубрыцы «Год Яна Паўла ІІ»прысвечаны ўспаміны Артуро Мары, асабістага фатографа Папы.(>>) Даследчыца Алена Вальчук разважае пра рэлігійнае пытанне і дзейнасць прадстаўнікоў нацыянальнага адраджэнскага руху пачатку ХХ ст.(>>) Галоўны рэдактар часопіса «Спадчына», гісторык мастацтва Аляксей Хадыка прапануе чытачам матэрыял «Святы Язафат Кунцэвіч», у якім разглядае асаблівасці складання культу і іканаграфіі галоўнага святога Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі і Украіне.(>>) У рубрыцы «Культура» змешчаны матэрыял «Арган — сакральны інструмент», у якім два вядомыя арганісты, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Уладзімір Неўдах і Ксенія Пагарэлая вядуць дыялог пра галоўны музычны інструмент Каталіцкага Касцёла і асаблівасці яго выкарыстання ў набажэнствах.(>>) У рубрыцы «Актуальная размова» змешчаны два матэрыялы пра нашумелую кнігу амерыканскага журналіста, пісьменніка Дэна Браўна «Код да Вінчы» і фільм, зняты па гэтым скандальна вядомым дэтэктыве.(>>|>>) У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы Васіля Зуёнка і Алеся Чобата.(>>|>>) Сталы аўтар часопіса Валеры Буйвал у рубрыцы «Мастацтва» ў артыкуле «Паўночныя рыцары» разважае пра хрысціянскую тэму ў гравюры нямецкага Рэнесансу.(>>) Пра духоўную прастору паэзіі Дануты Бічэль гаворыць Ала Нікіпорчык у артыкуле «Звініць ва мне Боская нота...», змешчаным у рубрыцы «Літаратуразнаўства».(>>) Даследчыца Ірына Багдановіч у рубрыцы «Пераклады» далучае чытачоў да творчасці амаль забытага на Беларусі паэта Леанарда Падгорскага-Аколава і прапануе яго вершы ў сваім перакладзе з польскай мовы.(>>|>>) Доктар архітэктуры Тамара Габрусь у рубрыцы «Вандроўкі» друкуе матэрыял «Святыні Паўночнай Італіі», напісаны пасля падарожжа ў гэтую сонечную краіну.(>>) «Не пакідайце свайго анёла прывязаным да дрэва...» — так называецца эсэ Дануты Бічэль пра творчасць гродзенскага мастака Пятра Янушкевіча.(>>)
|
|
|