Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(72)/2015
Год кансэкраванага жыцця
Паэзія

ВЕРШЫ

«КАБ ЗРАБІЛАСЯ СВЕТЛА…»
Літаратуразнаўства
Гісторыя хрысціянства
Прэзентацыя
Асобы
На кніжнай паліцы

КНІГА-ВІТРАЖ
Пазіцыя

«ГАЛАНТНЫЙ ВЕК»...
Мастацтва

Георг Освальд КОТТ

«КАБ ЗРАБІЛАСЯ СВЕТЛА…»

Чысты чацвер

яшчэ
не Вялікдзень

але ўсё далей і далей
гучыць сірэна «хуткай дапамогі»

як быццам да свята
ўсё супакойваецца

* * *

Старамодна
на сваім
дыване-самалёце
сядзіць Бог
усміхаецца і
кідае мне канат

вокам не міргнуў
папляваў я на далоні

спружыніста разбягаюся
каб скокнуць

тут падцягнуцца
проста дробязь

а я ўжо
спужаўся да смерці
што магу
зрабіцца пасмешышчам

* * *

Ні крыку лаянкі
ні грукату
падае свежы снег

асцярожна ўкладаюць
каціныя лапы
ружанец вакол дома

* * *

У штодзённых клопатах
пакінуць адну руку вольнаю
і дацягнуцца да зорак

* * *

Твар быў пусты
заззяў
калі ўбачыў травінку
якая паднімала ўгору асфальт

* * *

На небе ўсё робіцца ўпарадкавана
ўсход і захад сонца
арбіты спадарожнікаў

набліжаецца знічка
пстрыкае пальчыкам
паказвае нос

Галілей не даскоквае
плюхаецца ў ручай і не чуе
рогат Млечнага Шляху

* * *

Грузападымальныя краны
закрываюць кратамі неба

недасягальна

за агароджаю будпляцоўкі
стаіць більдшток1

адзін-адзінюткі.

* * *

Сёння сцяг не прыспушчаны
колеры перакульваюцца
жыццярадаснасць
б’е цераз край
а там
там яшчэ схаваны
блакіт матылька
які надае мужнасці зрэнцы вока —
прарочыць
фіялетавы колер ранаў

* * *

Сагнутая ад ранаў
твая спіна
кволыя
твае птушыныя костачкі

і вузялковае пісьмо
ў цябе на грудзях
апавядае як гэта
кожны дзень жыць нанава

* * *

Каб зрабілася светла
я прашу аб святле

адна
дзве
жменька
і больш
агнёвых саламандраў
ззяюць
сваёй жаўцізною

Пераклад з нямецкай мовы
Алены Сямёнавай-Герцаг.


  1. Драўляная ці мураваная калона з выяваю распяцця, Дзевы Марыі ці іншых святых, якую ўстанаўліваюць у каталіцкіх мясцовасцях каля дарогі, часам на будынку, дзеля чытання побач з ёю кароткай малітвы ці памінання нябожчыкаў, таму яе называюць таксама «малельнаю калонаю» (Betsäule). Некаторыя месцы ў Паўднёвай Германіі называюць «зямлёю Пана Бога» (Herrgottsland) ці Дзевы Марыі (Madonnenländle) з-за вялікай колькасці такіх калонаў.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY