Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(9)/1999
На кніжнай паліцы

ЭНЦЫКЛІКА FIDES ET RATIO
Да юбілею 2000 Года
Мастацтва

ВЕРА І ЭКРАН
Роздум аб веры

ШЭСЦЬ ПРАЎДАЎ ВЕРЫ
Нашы святыні

ПІНСКІЯ КЛЯШТАРЫ
Паэзія

ВЕРШЫ
Архітэктура
Проза

МЯСТЭЧКА ДЗЯРЭЧЫН
Haereditas

ГЕРБЕСТ БЕНЕДЫКТ
Замежныя вандроўкі
На кніжнай паліцы
Традыцыя

БЕЛЫ АНЁЛ НА ФРАНТОНЕ

№ 3 (9) 1999

У гэтым нумары часопіса працягваецца публікацыя энцыклікі Яна Паўла II Fides et ratio (>>).

У артыкуле Хрысціянства ў кантэксце беларускай культурнай традыцыі філосаф Уладзімір Конан даследуе тэму рэлігіі як духоўнага фактару нацыянальнай культуры, самасвядомасці і маральнай каштоўнасці ў гістарычным аспекце (>>).

Жыццю і творчасці малавядомага беларускага мастака польскага паходжання, ураджэнца Міншчыны Зянона Ленскага (1864-1927) прысвечаны артыкул мастацтвазнаўцы Надзеі Усавай Вяртанне імя: Зянон Ленскі. Тэкст ілюстраваны працамі мастака (>>).

У артыкуле Вера і экран мастацтвазнаўца Вольга Нячай звяртаецца да хрысціянскіх матываў у беларускім кінематографе апошняга дваццацігоддзя (>>).

У рубрыцы Роздум аб веры працягваецца публікацыя працы Эдварда Станека Шэсць праўдаў веры (>>).

У артыкуле гісторыка архітэктуры Аляксандра Ярашэвіча Пінскія кляштары, які асвятляе гісторыю будаўніцтва каталіцкіх святыняў у сталіцы Палесся - Пінску, выкарыстаны дакументальныя матэрыялы з архіваў Беларусі і Літвы (>>).

Гісторык мастацтва Святлана Адамовіч, выкарыстаўшы публікацыі, заснаваныя на аўтэнтычных дакументах езуітаў, і матэрыялы, выяўленыя ў архівах Беларусі, Літвы, Масквы і Санкт-Пецярбурга, у артыкуле Комплекс Пінскага езуіцкага кляштара піша пра гісторыю будаўніцтва пінскай святыні. У тэксце змешчаны старажытныя гравюры і малюнкі, а таксама фотаздымкі 1-й чвэрці XX ст. (>>).

У рубрыцы Паэзія друкуецца падборка вершаў Мілены Галубіцкай (>>).

Артыкул мастака Міколы Купавы Аршанская бажніца Апекі Маці Божай базыльянскага кляштара прысвечаны гісторыі стварэння архітэктурнага комплекса базыльянскага кляштара ў Оршы, заснаванага ў сярэдзіне XVIII ст. і знішчанага ў 1969 г. Артыкул ілюстраваны фотаздымкамі пачатку XX ст. і канца 1960-1970-х гг. (>>).

У рубрыцы Проза друкуецца ўрывак з кнігі Міхася Скоблы Мястэчка Дзярэчын, прысвечанай гісторыі родных мясцінаў аўтара. У тэксце змешчаны малюнак Н. Орды, фотаздымак Я. Булгака, партрэты ўладальнікаў Дзярэчына Сапегаў і інш. (>>).

У рубрыцы Haereditas друкуецца ў перакладзе на беларускую мову праца польскага езуіта, тэолага-палеміста XVI ст. Бенедыкта Гербеста Паходжанне веры Рымскага Касцёлу і гісторыя грэцкае няволі: дзеля адзінства, якая адыграла пэўную ролю ў зараджэнні царкоўна-палемічнай літаратуры на Беларусі. Прадмова, пераклад са старапольскай мовы і каментар Алеся Бразгунова (>>).

Дарожныя нататкі Алы Сямёнавай Напаіўшы адвечнай журбой ідэалу… прысвечаны паездцы ў Германію беларускай дэлегацыі, якая прымала ўдзел у Міжканфесійным дыялогу, што адбыўся ў Дормундзе (>>).

У рубрыцы Да юбілею 2000 года працягваецца публікацыя артыкула Алеся Жлуткі Заходняе хрысціянства на Беларусі (>>).

Італьянскі святар і тэолаг Джакомо Біфі ў артыкуле Антыхрыст набліжаецца: Прарочая перасцярога Уладзіміра Салаўёва разглядае адзін з аспектаў вучэння рускага філосафа, выкладзены ў яго апошняй працы Тры размовы пра вайну, прагрэс і канец сусветнай гісторыі, з уключэннем кароткай аповесці пра антыхрыста і з прылажэннямі (>>).

У нататках Бела анёл на франтоне Анатоль Кляшчук расказвае пра самадзейнага мастака Пятра Зяленскага, які ў семдзесят гадоў упершыню ўзяў у рукі разьбярскі рыштунак. На с. 3 вокладкі змешчаны каляровыя фотаздымкі яго прац (>>).


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY