Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(93)/2020
Жыццё Касцёла
Год Яна Паўла ІІ
Тэалогія
Кшыштаф ПАЛЫС ОР
ПЕРАМОЖАНЫЯ БОГАМ
Спадчына

ШЛЯХАМ ДЗІВАЎ І ЎРАЖАННЯЎ
Пераклады
Мастацтва
Літаратуразнаўства
Успаміны

ВЕРШЫ
Паэзія

ВЕРШЫ

ЦІХУТКАЙ МАЛІТВАЮ
Проза
Прэзентацыя
Нашы святыні

ЮРАВІЦКІ ЕЗУІЦКІ КАСЦЁЛ

ЗБАЎЦА НА ГАЎБЦЫ

Імклівая вясна

Такой раптоўнай імклівай вясны,
Хоць доўга жыву,
Ды ніяк не прыпомню.
Зацята ў далёкіх сутоннях лясных
Апошні снег даядаюць промні.

Няўзнак абвастраюцца зрок і слых,
Калі зацвітаюць знаёмыя вішні...
Усёй чысцінёю пялёсткаў жывых
Глядзіць на мяне сам Усявышні.

Разам з аблачынкай

Позірк да аблачынкі шчыльней прыляплю,
Палячу, каб згубіцца з ёю дзе-небудзь.
Я калісьці ўрастаў у сваю зямлю,
А цяпер заглыбляюся ў неба.

Цень

Дзень, як ластаўка, праляцеў,
Груганом сеў на плечы змрок.
Я іду,
А за мною — цень,
Як прывязаны, спешыць крок.

Мкне у вырай гадоў чарада,
У вачах мільгаціць ад падзей.
Можа, гэта і не бяда,
Раз не падаем, а ідзем.

А жыццё?
Што такое яно,
Бо ў чупрыне праела плеш?
Даганяе мяне час даўно.
Цень уцёк…
А ты не ўцячэш.

Восень у нашым парку

Мілай унучцы на 20-годдзе.

Дыван незямны ткуць прыціхлыя клёны,
Хоць вецер ім засціць, супыну няма.
А лісце лунае і шэпча імёны:
«Марынка,
            Марусечка,
                  Манечка,
                        Ма…»

Пасуюць яны ўсе вясёлай дзяўчынцы,
У іх — і пяшчоты,
                        і любасці сплаў.
Яе, як анёльчыка на аблачынцы,
Як вестачку з вечнасці,
                        Бог мне прыслаў.

Кастрычнік…
У неруш барвовых сумётаў
З разбегу з унучкай даем мы нырца,
Каб міг той успомніўся радасна потым,
Калі даплыву я жыццё да канца...

Цяпер жа ў нямым захапленні прыстою,
Бо ўбачыў адразу і яву, і сон:
Былое дзіцятка маё залатое
Свет цешыць высокай дзявочай красой.

Твой дзень нараджэння цудоўнай парою…
Як светла і цёпла, хоць хутка зіма.
А рэха не моўкне за дальняй гарою:
«Марынка,
            Марусечка,
                  Манечка,
                        Ма…»

14 кастрычніка 2019 года

Божая кароўка

У маленстве меў ахвоту
Разглядаць дарунак неба,
Папрасіць багоўку ўпотай,
Каб і мне прынесла хлеба.

Не адзін убачыў вырай,
Сустракаў баговак часта.
Як падрос, у просьбе шчырай
Замахнуўся я на шчасце.

Шчасце...
Што гэта? Не ведаў,
Проста паўтараў за ўсімі.
Позірк вёў за цудам следам:
Неба мой заказ ці прыме?

Кожны раз люляў надзею,
Што дабро навек прыслоніць.
Шмат вястунак пасядзела
На маіх цяжкіх далонях.

Вось яна…
Садзіцца зноўку.
І мілосць нібыта тая...
Толькі божая кароўка
Не марудзіць і ўзлятае…

На пенсіі

Прытармазі і зразумей на віражы —
Ад старасці ўцякаюць толькі здуру.
На пенсіі таксама можна жыць,
Галоўнае — ёсць час падумаць.

Месца ёсць усім

У пекла войнаў ішлі калоны,
Іх паглыналі агонь і дым.
Загінулі не тысячы, а мільёны,
А месца хапала ўсім.

Начное неба

Як ты святлом душу ні лячы,
Можа і ўдзень стацца морак.
Неба святочна вышэе ўначы,
Бо запальвае свечкі зорак.

Прыпякае…

Кожны робіць непазбежнае адкрыццё,
Бо да ўсіх прыходзіць хвіліна такая:
О, якое гарачае жыццё…
Так яно прыпякае…

Бар’ер болю

Іх называюць чарвякамі кніжнымі,
Лічаць слабакамі, але дарма…
У паэтаў болю бар’ер не заніжаны,
У паэтаў яго зусім няма.

Мой лес

Тут я некалі флянцы садзіў,
Помніць далонь мазалі яшчэ.
З мечам цяжкім па дзялянках хадзіў,
Толькі не з тым, што галовы сячэ.

Рукі запэцканыя ў смале,
Ігліца па-свойску ляжыць на плячы...
Вырас высока мой родны лес,
Цяпер можна ў ім і адпачыць.

Творчасць

Можа, толькі ў канцы жыцця
Прыйшло да мяне разуменне,
Што творчасць — наш рэальны працяг,
Што стан самы лепшы — натхненне.

Час не набудзеш, як паліто,
Ды я не трасуся над рэштай...
Творчасць — гэта цуд, калі нішто
Раптам пераходзіць у нешта.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY