Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(93)/2020
Жыццё Касцёла
Год Яна Паўла ІІ
Тэалогія
Кшыштаф ПАЛЫС ОР
ПЕРАМОЖАНЫЯ БОГАМ
Спадчына

ШЛЯХАМ ДЗІВАЎ І ЎРАЖАННЯЎ
Пераклады
Мастацтва
Літаратуразнаўства
Успаміны

ВЕРШЫ
Паэзія

ВЕРШЫ

ЦІХУТКАЙ МАЛІТВАЮ
Проза
Прэзентацыя
Нашы святыні

ЮРАВІЦКІ ЕЗУІЦКІ КАСЦЁЛ

ЗБАЎЦА НА ГАЎБЦЫ

Аксана СПРЫНЧАН

ЦІХУТКАЙ МАЛІТВАЮ

* * *

Багушэвіч
ішоў
з беларускаю мовай
да Бога
і не кідаў Яго
і не кідаў Яе
дарогай
і Мацей
і Сымон
і Францішак
і паранены
і ў зацішшы
ён вымольваў
дэ-факта
дэ-юрэ
КАБ НЕ ЎМЁРЛІ
каб паўсталі
амаль што з мёртвых

* * *

перад Вялікаднем
праціраю вочы
Езусу
і Пятру
і Андрэю
і Якубу сыну Завядзееву
не абмінаю і вочы
Яна
і Піліпа
і Баўтрамея
і Тамаша
асвятляю і вочы
Мацвея
і Тадэя
і Сымона Зілота
і Якуба сына Алфеева
і нават адно вока Юды Іскарыёта
(у профіль намаляваны)
а мяшэчак з грашыма
пакідаю
ў срэбным пыле
тым
хто знішчае
крыжы ў Курапатах

* * *

радзюжку
з ложка здыму
складу
што мінула
гарою
крыж-накрыж
канцы звяжу
закіну на плечы
няхай
цяплынь ратуе
ад болю

* * *

кожнай голачкай
ялінкі
раблю сабе пяшчотную
акупунктуру
да кожнай голачкі
дакранаюся ласкава
маленечкая
на дзве далоні
а вымкне да нябёсаў
нават калі дажыву
не накунежыць
вечнасць голак

* * *

— Смачна працаваць! —
жадае дачушка,
гледзячы на рукі
ў чорным шакаладзе.
Залазіць пад пазногці
і ў зморшчынкі
смачная мара —
зямля.

* * *

Лілею я ў руках трымаю,
успамінаючы радок:
«Лілею млявы плёс люляе...»,
а белакрылы матылёк
не ўецца —
зранку рэзкі вецер
алітэрацыю на «л»
зрывае
і прыносіць радасць
асацыяцыі з Радзімай —
алітэрацыю на «р»...

* * *

калі не магу ісці
і падаю на дарозе
што вядзе да той
на якой знайшлі
Язэпа Драздовіча
мяне ліжа ліс
падымае хвост
і пярэднюю
правую лапку
і вяртаецца
ў свой дывановы рай
не забіраючы
мяне з сабой
не адпускае
і ў пекла

* * *

пчоліцца дзень
словамі
лятуць да мяне па нектар
збіраюць на пачастунак
пачуццям і думкам
частуюць…
чмеліцца дзень словамі
лятуць да мяне
па нектар
збіраюць на пачастунак
пачуццям і думкам
прыхоўваюць…
пчоліцца…
чмеліцца…
ну і няхай
не бзумкаю…

* * *

багоўка паўзе
ціхуткай малітваю
пакуль не ўзляціць

Шчасце

Пакарміце
маленькую
птушку —
сінічку.
І пасля
да вас прыляціць
вялікая сіняя птушка —
сініца.

* * *

Начуе мядзведзіца зорная
над хатай маёй.
Выпалю грубку мацней –
хай будзе ёй цяплей.

* * *

Падалося —
ужо не жыву.
Ды сняжынкі
на мне паміралі.

* * *

зіма
адбельвае
мае ногі
ад роднай зямелькі
забірае
пясчынку
за пясчынкай
і сыходзіць
задаволеная здабыткам
на залатых капальнях
каб вярнуцца

* * *

Каляды
а няма для каго
вызваліць памаранчык
ад скуркі
у хаце
самота з алергіяй
за вакном
птушкі, сабакі і каты
якім бярэш іншыя прысмакі
і толькі зямля
толькі яна
ўсцешана прымае
сутву
костку-зорку
і ты ў чаканні цуду


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY