Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(16)/2001
Дакументы
Мастацтва

ЦУДАДЗЕЙНЫ І СТАРАЖЫТНЫ

РОСПІСЫ БЕЛАРУСКІХ КАСЦЁЛАЎ

РОСПІСЫ БУДСЛАЎСКАГА КАСЦЁЛА
Сведчаць архівы
У свеце Бібліі

ТАЯМНІЦА СТВАРЭННЯ
Юбілеі

БЕЛАРУСКІ ЗНАК ЦЁТКІ

НАД НЁМАНАМ
Проза

АПАВЯДАННІ

АПОШНІ ПЕРШЫ СНЕГ
Нашы святыні

НАША «ЕЗУІЦКАЕ» БАРОКА
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Пераклады

ВЕРШЫ
Кантрапункт
Постаці

ВЯРТАННЕ
Мастацтва

* * *

Мастаку
Алегу Драбышэўскаму

Праспяваю я карціну,
Нібы верш,
Ціха ўпотай памалюся
Толькі перш...
Бо карціны, як іконкі, –
Не грашу!
Асвятляюць, нібы зоркі,
Боль-душу.
Я ля кожнай прыпынюся,
Памаўчу,
Перад імі памалюся,
Прашапчу:
«Ойча наш, вадзі рукою
Мастака,
Высцілай яго шляхі
Да бальшака,
Распалі яго пачуцці,
Як касцёр,
І дазволь мне дакрануцца
Іскраў-зор...»
Нараджае цуд карціны,
Ці ж не так?
Толькі ў вобразе адзіным
Бог – Мастак!

Таіса ТРАФІМАВА

Алег ДРАБЫШЭЎСКІ –
жывапісец, пейзажыст, скульптар.

Нарадзіўся ў 1953 годзе ў пасёлку Гудагай Астравецкага раёна на Гродзеншчыне.

У 1976 г. закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Наведваў заняткі ў тэатральна-мастацкім інстытуце. У мінскім педінстытуце атрымаў грамадскую прафесію кіраўніка выяўленчай студыі і мастака (1985 г.). На базе інстытута ўдасканальвання прайшоў курс навучання ў пецярбургскіх мастацтвазнаўцаў па спецыяльнасці сусветная мастацкая культура.

Працоўны шлях мастака А.Драбышэўскага пачаўся ў 1970 г. у Астравецкай раённай мастацкай майстэрні. Выкладаў выяўленчае мастацтва і сусветную мастацкую культуру ў навучальных установах Астраўца і За-слаўя. Займаецца скульптурай, мастацкім афармленнем, але найбольш талент мастака адметны ў жывапісе, асабліва ў жанры пейзажа.

З 1990 г. мастак жыве і працуе ў Мінску. У 1994 г. у Доме літаратараў на творчым вечары паэта М.Мятліцкага быў паказаны напісаны А.Драбышэўскім абраз Маці Божай. З вялікім поспехам прайшлі персанальныя выставы твораў мастака ў Астраўцы, Маладзечне і ў Заслаўі, дзе вернісаж быў арганізаваны ў рамках Першага фестываля камернай музыкі.

У выдавецтве УП «Тэхнапрынт» выйшаў альбом твораў А.Драбышэўскага, дзе змешчаны многія пейзажы аўтара: «Над Лошай», «Двор маленства», «Прадчуванне вясны», «Родны кут. Гудагай. Табарышкі», «Раніцай над Віліяй», «Астравец. Кладка Зарэцкіх», «Праз лес», «Цяпло восені», «Завадзь», «Туман над Заслаўем», «Нарач», «Плынь Ашмянкі», «Сольскі краявід», «Троіцкі касцёл. Гервяты» і інш.

Галоўныя рысы творчасці А.Драбышэўскага – непасрэднасць успрымання прыроды, лірызм і тонкасць увасаблення яе прыгажосці. Мастаку ўдаецца дасканала выкарыстоўваць каляровую гаму, дэталі, якія робяць яго карціны непаўторнымі. Мастак ідзе шляхам рэалістычных традыцый класічнага выяўленчага мастацтва, у рэчышчы якога і вядзе свой творчы пошук.

Cольскі краявід (1999)

Астравец.
Кладка Зарэцкіх (1994)

Двор маленства (2000)

Родны кут. Гудагай.
Табарышкі (1994)

ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ. ГЕРВЯТЫ. (1999)
Вёска Гервяты Астравецкага раёна размешчана на рацэ Лоша. Вядома з першай паловы ХVІ ст., у 1563 годзе – мястэчка Віленскага павета Вялікага Княства Літоўскага.
Віленскі біскуп Ян у 1536 годзе заснаваў у Гервятах драўляны касцёл Святой Тройцы, які пазней перабудоўваўся. У 1903 годзе вядомым архітэктарам А.Альшалоўскім быў узведзены цагляны будынак касцёла ў неагатычным стылі.
Гервяты – месца беларуска-літоўскіх сустрэч, навуковых канферэнцый гісторыкаў.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY