|
|
№
2(16)/2001
Дакументы
Мастацтва
Сведчаць архівы
У свеце Бібліі
Юбілеі
Проза
Нашы святыні
Паэзія
Пераклады
Кантрапункт
Постаці
Мастацтва
|
№ 2 (16) 2001Нумар адкрывае супольная дэкларацыя Папы Яна Паўла ІІ і праваслаўнага арцыбіскупа Афінаў і Усяе Грэцыі Хрыстадоулюса, прачытаная на афінскім Аэрапагу падчас пілігрымкі Святога Айца 4–9 мая 2001 года па слядах апостала Паўла (>>). Да свята Маці Божай Будслаўскай – апякункі Беларусі, якое адзначаецца беларускімі каталікамі 2 ліпеня, прымеркаваныя артыкулы, змешчаныя ў рубрыцы «Мастацтва». Мастацтвазнаўца Аляксандр Ярашэвіч у сваім артыкуле «Цудадзейны і старажытны» даследуе гісторыю культу абраза Маці Божай Будслаўскай на Беларусі (>>), а Алесь Мамонька распачынае цыкл публікацый, прысвечаных тэме беларускага манументальнага жывапісу, артыкулам «Роспісы будслаўскага касцёла», у якім разглядае мастацкія асаблівасці і пытанні аўтарства насценных роспісаў касцёла ў Будславе – нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай (>>). У рубрыцы «Сведчаць архівы» змешчаны цікавы артыкул Юрыя Туронка пра першыя крокі ў выданні беларускамоўнай каталіцкай літаратуры на пачатку ХХ стагоддзя «З пачыну пралата Стэфана Дзенісевіча» (>>). «Таямніца Стварэння» – так называецца чарговы артыкул гісторыка і даследчыка Бібліі Галіны Сініла. Аўтар заахвочвае чытачоў стаць сведкамі ўзнікнення свету ў працэсе Боскага Стварэння, разважаючы над кожным Божым словам у першых адзінаццаці раздзелах Кнігі Быцця (>>). Пра жыццёвы і творчы шлях дзвюх слынных жанчын, што нарадзіліся на беларускай зямлі, распавядаецца ў артыкуле Валянціны Коўтун «Беларускі знак Цёткі» (да 125-годдзя з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч) (>>) і ў нарысе Дануты Бічэль «Над Нёманам» (да 160-годдзя з дня нараджэння Элізы Ажэшкі) (>>). Эксперт літэратуры Уладзімір Бузук аналізуе біблейскія матывы ў творчасці Янкі Лучыны (>>) Новыя пераклады класіка чэшскай літаратуры Карэла Чапэка прапануе пісьменнік Валеры Буйвал. Партрэты і маналогі з навэлаў «Кнігі апокрыфаў» уражваюць сваёй самаўпэўненасцю, пыхай абмежаванага розуму і цёмнага фанатызму. Іх пазнаеш не толькі ў кантэксце евангельскай тэмы, але і ў сваёй сучаснасці (>>). У рубрыцы «Проза» прадстаўлена апавяданне Веры Лойка «Апошні першы снег» (>>). У гэтым нумары часопіса завяршаецца публікацыя артыкула гісторыка архітэктуры Тамары Габрусь пра развіццё стылю барока ў дойлідстве Беларусі XVII–XVIII стагоддзяў, пра адметныя рысы езуіцкіх касцёлаў у нашым краі (>>). У рубрыцы «Паэзія» публікуюцца вершы сучасных беларускіх паэтаў Дануты Бічэль і Мар'яна Дуксы (>> | >>), а таксама вершы лаурэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Чэслава Мілаша, перекладзеныя з польскай мовы Алесем Чобатам (>>). Літаратуразнаўца і даследчык гісторыі літаратуры Уладзімір Конан прадстаўляе ў гэтым нумары часопіса артыкул, у якім аналізуе матывы Раю і Пекла ў творах Дантэ і Янкі Купалы (>>). Пра жыццёвы шлях заснавальніка супольнасці сясцёр ад анёлаў арцыбіскупа Вінцэнтыя Ключынскага расказваецца ў рубрыцы «Постаці» (>>). Рубрыка «Мастацтва» знаёміць чытачоў з сучасным беларускім мастаком Алегам Драбышэўскім (>>).
|
|
|