Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(2)/1996
На кніжнай паліцы
Нашы сьвятыні
Постаці
Постаці

З ВЕЧНЫХ СНЯГОЎ – У ВАШЫЯ ХАТЫ
Постаці

КСЁНДЗ БАЛЯСЛАЎ ГРАМС
Пошукі і знаходкі
Пошукі і знаходкі

НЕВЯДОМЫ СЕРГІЕВІЧ
Роздум аб веры

ШЭСЬЦЬ ПРАЎДАЎ ВЕРЫ
Нашы сьвятыні
Пераклады
Пераклады
Вандроўкі па Беларусі
Пра самае важнае
Проза

КРЫЖ ВЕРЫ І НАДЗЕІ
Проза

СУСТРЭЧА
Паэзія

ТРОІЦА. ДУХАЎ ДЗЕНЬ
Сведчаць архівы

CУПРАЦЬСТАЯННЕ
З жыцця Касьцела
З жыцця Касьцела

Валянціна КОЎТУН

КРЫЖ ВЕРЫ І НАДЗЕІ

Алаіза Пашкевіч прыйшла да мяне праз пакуты. Праз пошукі ўласнага лёсу і роздум над мінулым і будучыняй народа і Бацькаўшчыны, над сутнасцю людскога існавання.

Напачатку сустрэча з Цёткай, якая жыла ажно ў пачатку стагоддзя, была для мяне спасціжэннем Крыжа, яго высокай годнай любові, яго самаахвярнай наканаванасці і лёсавызначальнасці, што так люстрана адбілася ў кароткім жыцці Алаізы Пашкевічанкі. Але і сёння кожная новая сустрэча з Цёткай па-ранейшаму застаецца для мяне спасціжэннем Крыжа. Хаця дылогія і завершана. Але нашы ўнутраныя сувязі з ёю не абарваны.

Крыж... Крыжовы шлях... Укрыжаванне... Напэўна, па гэтых арыентырах выпрабавання і рухалася мая думка падчас стварэння дылогіі «Крыж міласэрнасці». Аднак жа – Цётка. Слынная паэтка з Лідчыны, носьбітка дараванага Богам таленту і верніца Касцёла, адна з самых адукаваных жанчын свайго часу, яна, па сутнасці, пачала патрыятычны беларускі дзіцячы каталіцкі друк. Яе дзіцячая чытанка напоўнена вытрымкамі з Вечнай Кнігі, а часопіс «Лучынка» агульнай скіраванасцю і зместам адпавядае высокай справе вечнага і добрага.

Свой жыццёвы шлях Алаіза завяршыла роўна ў сорак гадоў. Я працягваю яе жыццё і яе справу яшчэ дзесяць гадоў. Значыць – жыве. І ўкрыжаваня Лёсам за надзею і веру – жыве.

Глядзі таксама:
Валянціна КОЎТУН. «СУСТРЭЧА»


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY