|
|
№
1(2)/1996
На кніжнай паліцы
Нашы сьвятыні
Постаці
Постаці
Постаці
Пошукі і знаходкі
Пошукі і знаходкі
Роздум аб веры
Нашы сьвятыні
Пераклады
Пераклады
Вандроўкі па Беларусі
Пра самае важнае
Проза
Проза
Паэзія
Сведчаць архівы
З жыцця Касьцела
З жыцця Касьцела
|
13 ліпеня 1996 г. у Магілёве адбылася кансэкрацыя катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (св. Станіслава). Рытуал праводзіў кардынал Казімір Свёнтэк. Ва ўрачыстасцях узялі ўдзел каталіцкія святары лацінскага і візантыйскага абрадаў, апостальскі візітатар грэка-католікаў Беларусі а. Сяргей Гаек Магілёўскія кармеліты пачалі будаўніцтва касцёла ў 1633 годзе. Пазней барокавы храм звонку быў перабудаваны ў стылі класіцызму. У касцёле знаходзяцца вядомыя ў Беларусі роспісы XVII стагоддзя. У 1989-1996 гадах інтэр’ер катэдры аднаўляўся спачатку Дзяржаўнымі рэстаўрацыйнымі майстэрнямі, а пасля – рэстаўрацыйнай філіяй Беларускай Каталіцкай Грамады. Да кастрычніцкага перавароту 1917 г. тут размяшчалася сядзіба Магілёўскага каталіцкага мітрапаліта, духоўная ўлада якога сягала ад Пецярбурга да Уладзівастока. У 1937 годзе расстралялі апошняга ў Магілёве ксяндза, а ў 1946 годзе катэдру зачынілі. 13 ліпеня 1990 года адбылася ўрачыстасць, прысвечаная вяртанню касцёла вернікам. Першая святая Імша пасля доўгага перапынку адбылася на Каляды, а 7 ліпеня 1991 г. – інгрэс арцыбіскупа, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Апостальскага адміністратара Пінскай дыяцэзіі Казіміра Свёнтка.
Здымкі з урачыстасці ў Магілёве З. Загорскага.
|
|
|