![]() ![]() |
![]()
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||
№
1(2)/1996
![]() На кніжнай паліцы
Нашы сьвятыні
Постаці
Постаці
Постаці
Пошукі і знаходкі
Пошукі і знаходкі
Роздум аб веры
Нашы сьвятыні
Пераклады
Пераклады
Вандроўкі па Беларусі
Пра самае важнае
Проза
Проза
Паэзія
Сведчаць архівы
З жыцця Касьцела
З жыцця Касьцела
|
1.
Быў пачатак лістапада 1988 г., калі я апынуўся ў маленькім ціхім Уселюбе – мястэчку, што ляжыць у трынаццаці кіламетрах на поўнач ад Наваградка, каб убачыць малавядомы помнік, аб якім не ўспамналася ні ў адным даведніку, – гатычны касцёл ХV ст., збудаваны «самім Нямірам», як сказалі мне сябры з Канфедэрацыі*. Яны ўжо не першы год вандравалі ў вольны час па беларуі на веласіпедах, каб на ўласныя вочы ўбачыць усе яе прывабныя куточкі, гістарычныя помнікі, пагаманіць з людзьмі, і яшчэ месяц таму завіталі да мяне ў Наваградак. Самі яны даведаліся аб існаванні гэтага касцёла з невялікага артыкула ў часопісе «Помнікі культуры Беларусі». Бліжэйшы вольны час знайшоўся не адразу, але ўсё ж удалося выбрацца ва Уселюб яшчэ да вялікіх халадоў. Старэнькі ЛАЗ за якіх дваццаць хвілін давёз мяне туды, і я арынулася на вузкай і даволі крутой вулачцы, у канцы якой праглядаўся цёмны сілуэт парку за чырвонай цаглянай агароджай, – недзе там, справа, павінны былі быць могілкі і касцёл.
Але калі пачалі расказваць пра жыццё ды пра касцёл – усмешкі і святло адразу зніклі з іх твараў. Горка было ўспамінаць пра лёс графа Аруркавіча, вельмі добрага чалавека, апошняга гаспадара тутэйшага маёнтка, якога энкавэдэшнікі павезлі на колах у Наваградак, хоць быў стары і нямоглы. Не давезлі – памёр па дарозе ад гаьбы пі гора.
Цёпла развітаўшыся я з гаваркімі кабеткамі і літаральна праз пару хвілін ужо уваходзіла ў касцёльную браму. Здаецца, і была ж прыгатавана да сумнай сустрэчы, – ці першая яна такая? Але ж хіба да такога можна прывыкнуць?..
Прайшла хвіліна. усё зноў вярнулася на сваё месца, – ужо ніхто не глядзеў на мяне, толькі было непрытульна, сумна, і я раптам адчула, што страшэнна замерзла... Пайшла паволі, глянула на плябанію – тую, дзе цяпер быў дзіцячы садок. Падумалася, што суседства могілак, варварства, якое тварылі амаль на вачах у дзяцей дарослыя дзядзі і цёці – гэта таксама тыповае савецкае дзікунства, сацсюррэалізм паўсядзённасці... На могілках – зламаныя крыжы, палеглыя помнікі, пустазелле, сарваныя дзверы графскага склерпу і... яма на месцы захавання. Як казалі бабулі, «мясцовыя камсамольцы золата шукалі...». Панура адчуваючы нечаканую стому, я пакрочыла назад. Паміж магільных узгорачкаў, пад бурымі лісцямі праглядаў зламаны чыгунны крыж. Я скінула ўбок смецце, і вачам адкрыўся надпіс на медальёне: «Od powietrza, gіodu, ognia i wojny zachowaj nas, Panie!». Падумалася: «Ад гэтага, Божа, ты нас можаш абараніць, але – не ад нас саміх». Вецер зрываў апошнія лісты з голых чорных дрэў, сіратліва скуголіў у верхавінах. Туга халоднымі пальцамі сціснула сэрца...
Гістарычная даведка
Польскі гісторык М. Балінскі адзначае, што першыя звесткі пра Уселюб знаходзяцца ў пісьмовых крыніцах 1433 г. Пры гэтым ён спасылаецца на дарчую грамату князя Сігізмунда Кейстутавіча Андрэю Неміровічу, дзе разам з іншымі маёнткамі згадваецца і Уселюб. Мястэчкам спачатку валодаў Ян Няміра, канюшы вялікага князя Вітаўта, у 1412-13 гг. – стараста Полацка. Сведчаннем гэтага з’яўляецца той факт, што Мікалай Неміровіч (сын Яна), называе сябе ў дакуменце 1471 г. «дзедзічам Уселюба». Гэта азначае, што Уселюб належаў не менш як тром пакаленням роду і з’яўляецца галоўным радавым маёнткам Неміровічаў. У вышэйзгаданым дакуменце 1471 г. вырашаюцца пытанні маёмаснага забеспячэння, пабудаванага ў гэты час Мікалаем Неміровічам касцёла ў сваім мёнтку Ішкалдзь. Цяжка ўявіць, што Мікалай Неміровіч будаваў бы мураваны касцёл у Ішкалдзі, калі б у яго радавым гняздзе такі касцёл яшчэ не быў узведзены.
Перамога пад Грунвальдам у 1410 г. заклала трывалы падмурак будучай магутнай дзяржавы Рэчы Паспалітай абодвух народаў. Нішто так не лучыць народы, як агульны вораг і агульная перамога над ім. Замацаваннем гэтага братэрства можна лічыць падзею, якая адбылася ў Горадлі на сойме 1413 г. Сорак сем беларуска-літоўскіх баяраў, па выбары самога вялікага князя Вітаўта, былі прыняты польскімі панамі ў свае гербы і сталіся «гербавымі братамі» вядомых польскіх родаў. Абавязковай умовай была прыналежнасць «гербавых братоў» да каталіцтва. У ліку першых беларуска-літоўскіх баяраў, якія атрымалі гербы ў Горадлі, крыніцы называюць Яна Няміру (герб Ястрабок). Ім і быў, напэўна, пабудаваны касцёл ва Уселюбе. Гэта ён мог зрабіць не толькі да, але і пасля 1413 г., бо не выключана, што католікам ён стаў значна раней. Яго прыналежнасць ускосна пацвярджаецца тым, што першапачаткова касцёл успамінаецца пад назваю Яна Хрысціцеля. Гэтаму святому быў прысвечаны таксама адзін з алтароў. Касцёл збудаваны ў гатычным стылі, які прыйшоў у
Вялікае Княства Літоўскае разам з пашырэннем уплыву каталіцызму і адкрытасцю да еўрапейскай культуры. Як бачым, дакументаваныя крыніцы дазваляюць абгрунтаваць дату будаўніцтва мураванага касцёла ва Уселюбе – першую чвэрць ХV стагоддзя. Касцёл носіць сёння імя святога Казіміра. Як мог выглядаць першапачатковы касцёл, паказвае малюнак яго рэканструкцыі. Вопісы помніка сведчаць, што асноўныя перабудовы адносяцца да 1780-1810 гг. і 1897 г., калі, паводле вопісаў 1903 г., заходні фасад набыў сучасны выгляд.
2.
І як толькі аслаб ланцуг, як толькі «стала можна» – людзі рынуліся на волю! Не, не толькі катэджы пачалі расці як грыбы. Да гонару нацыі не ўсе кінуліся грабсці пад сябе! З якім натхненнем, нястомнасцю, хуткасцю пачалі адраджацца літаральна з руінаў нашыя святыні! Аддавалі ўсё, што маглі: сціплыя зберажэнні, працу рук сваіх, ветэранскія ільготы на будматэрыялы. З’яўляліся са сховаў цудам уратаваныя абразы, крыжы, малітоўнікі, харугвы, – каб вярнуцца на сваё месца.
Усё, што я магла зрабіць у гэты апошні прыезд, – гэта ўкленчыць і шчыра памаліцца за ўсіх людзей уселюбскіх, што захавалі годнасць і душу і адрадзілі свой касцёл, за ксяндза Антонія Дзям’янку, які хіба адзін ведае, якіх гэта нерваў і здароўя яму каштавала, за ласку Божую для нашага шматпакутнага народа, які варты лепшае долі, і напэўна, з Божаю дапамогаю мы ўсё ж такі адродзім нашыя святыні, нашыя фальваркі, нашыя гарады і паркі, нашую родную краіну Беларусь...
Таццяна Царук
лістапад 1988 – кастрычнік 1995 – ліпень 1996
|
![]() |
![]()
|
![]()
|
![]() |