|
|
№
1(2)/1996
На кніжнай паліцы
Нашы сьвятыні
Постаці
Постаці
Постаці
Пошукі і знаходкі
Пошукі і знаходкі
Роздум аб веры
Нашы сьвятыні
Пераклады
Пераклады
Вандроўкі па Беларусі
Пра самае важнае
Проза
Проза
Паэзія
Сведчаць архівы
З жыцця Касьцела
З жыцця Касьцела
|
№ 1(2)/1996У гэтым нумары працягваецца публікацыя кнігі Яна Паўла II «Пераступіць парог надзеі» (>>>). Таццяна Царук у артыкуле «Ад пажару, вайны і хваробы - барані нас, Божа…» расказвае пра дзве свае паездкі ў мястэчка Уселюб на Наваградчыне - у 1988 і 1996 гадах, паміж якімі тут быў адноўлены касцёл св. Казіміра, пабудаваны ў XV ст. У тэксце змешчаны фотаздымкі 1930-х, 1989 і 1996 гадоў (>>>). У рубрыцы «Постаці» друкуюцца пад агульнай назвай «З вечных снягоў - у вашыя хаты» лісты ксяндза Часлава Баравіцкага, якія ў 1949-1956 гадах ён пісаў з высылкі сваім парафіянам з лучайскага касцёла на Пастаўшчыне. Публікацыя падрыхтавала і напісала ўступны артыкул Ірына Жарнасек (>>|>>). Артыкул Ірыны Жарнасек «Ксёндз Баляслаў Грамс» прысвечаны трагічнаму лёсу святара, які ў 1944 годзе быў забіты ўласаўцамі (>>>). Гісторык Юры Туронак у артыкуле «Трагізм і загадкавасць лёсаў» на падставе крытычнага аналізу дакументаў, матэрыялаў і ўспамінаў сведкаў піша пра акалічнасці разгрому беларускага каталіцкага душпастырства і трагічныя лёсы святароў у акупіраваным немцамі Мінску ў час другой сусветнай вайны. Змешчаны фотаздымкі святароў, пра якіх расказвае аўтар (>>>). Уладзімір Крукоўскі ў артыкуле «Невядомы Сергіевіч», прысвечаным жывапісцу і графіку, беларусу-віленчуку Пётры Сергіевічу (1900-1984), піша пра малавядомыя старонкі творчасці мастака, які быў і выдатным манументалістам, аўтарам шматлікіх касцёльных роспісаў, абразоў, кампазіцый на біблейскія тэмы. Тэкст ілюструюць працы мастака (>>>). У рубрыцы «Роздум аб веры» друкуецца працяг кнігі Эдварда Станека «Шэсьць праўдаў веры» (>>>). У рубрыцы «Нашы святыні» друкуюцца нататкі і фотарэпартаж Зянона Загорскага, прысвечаныя кансэкрацыі катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве, якая адбылася 13 ліпеня 1996 года (>>>). У рубрыцы «Пераклады» друкуюцца «Пакутныя псальмы» ў перакладзе на беларускую мову Язэпа Германовіча (1890-1978). Аўтар уступнага артыкула Язэп Германовіч - сьвятар і пісьменьнік - Юры Туронак (>>|>>). Ірэна Задарожная ў артыкуле «Ёсьць такая супольнасьць - "Божым шляхам"». расказвае пра дзейнасць новаполацкай хрысціянскай супольнасці, пра яе першую пілігрымку ў Росіцу (>>>). У рубрыцы «Пра самае важнае», у пачатку размовы пра Ружанцовую малітву, друкуецца слова святога Людвіка Марыі Грыньён дэ Мантфорта, які жыў у XVII ст. (>>>). У рубрыцы «Проза» друкуецца ўрывак «Сустрэча» з 2-й кнігі рамана беларускай пісьменніцы Валянціны Коўтун «Крыж міласэрнасці», прысвечанага паэтцы Алаізе Пашкевіч (Цётцы) (>>|>>). У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы беларускай паэткі Галіны Тварановіч (>>>). Мар'ян Ракоўскі ў артыкуле «Супрацьстаяньне» на падставе матэрыялаў, выяўленых у Рускім дзяржаўным гістарычным архіве ў Санкт-Пецярбургу, даследуе працэсы русіфікацыі каталіцкага Касцёла на землях Беларусі ў 2-й палове XIX ст. (>>>). У рубрыцы «З жыцьця Касьцёла» друкуецца рэпартаж, прысвечаны інаугурацыі Сіноду Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі, якая адбылася 28 верасня 1996 года ў Мінскай катэдры Найсвяцейшай Марыі Панны (>>>). Эдвард Тарлецкі ў артыкуле «Каранацыя цудадзейнага абраза Маці Божай Берасьцейскай» расказвае пра гісторыю абраза і яго каранацыю, якая адбылася 30 чэрвеня 1996 года (>>>).
|
|
|