Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(25)/2003
Галерэя
Юбілеі

РЫМСКІ ТРЫПЦІХ
Мастацтва

АРХАНЁЛЫ НАД БЕЛАРУССЮ
На шляху веры
Постаці

ЯЗЭП ГАЙЛЕВІЧ
Haereditas
Юбілеі

ПАКУЛЬ ШТО АДЗІНАЯ
Кантэкст
Memoria

ЖЭНЯ, ЖЭНЕЧКА, ДЗЕ ТЫ?!

ВЕРШЫ
Мастацтва

У ГОНАР МІНДОЎГА
Пераклады

ІВАН БУНІН
Постаці

ЛЯСНАЯ КАНВАЛІЯ
Архіўная старонка
Нашы святыні

ФАРНЫЯ МОГІЛКІ Ў ГРОДНЕ, 1792–1939
На кніжнай паліцы
Бібліятэка часопіса «Наша вера»

ШЛЯХ МІЖ ДЗВЮМА БРАМАМІ

Язэп ЯНУШКЕВІЧ

«СТУКАЙЦЕ І ВАМ АДЧЫНЯЦЬ...»

1781, 2, 2872. Пра дазвол памешчыцы Юліі Бараноўскай уладкаваць хатнюю капліцу ў яе маёнтку Выдрынка Чэрыкаўскага павету. 1847–1849.

Найсвятлейшы, Найдзяржаўнейшы Вялікі Васпан Імператар Мікалай Паўлавіч, Самадзержца Усерасійскі, Васпан Найміласэрнейшы!

Просіць памешчыца Магілёўскай губерні Чэрыкаўскага
павету Юлія Адамава, дачка Бараноўская, пра наступнае.


Першым абавязкам кожнага хрысціяніна з’яўляецца кожны нядзельны дзень і ў святочны дзень наведваць храм Божы, выконваючы ўсе абрады спавяданай ім веры. Я ж з маімі дзецьмі, належачы да рыма-каталіцкага веравызнання, з прычыны майго аслабелага здароўя і малалецтва маіх дзяцей не магу не толькі кожны раз, але нават і зрэдку наведваць мясцовы парафіяльны касцёл у мястэчку Журавічы, які знаходзіцца на значнай адлегласці ад месца майго жыхарства, а таксама і з прычыны вясновага і восеньскага разліву ракі Сож, а ў іншы час году кепскай і небяспечнай пераправы. А таму, жадаючы выкарыстаць права 183 артыкула XII тома Збору законаў (выд. 1842 г.), выкладзенае і распаўсюджанае на хатнія капліцы і рухомыя прастолы лацінскага абраду, паводле загаду, які быў выдадзены ў мінулым 1846 годзе Найвысачэйшай Вашай Імператарскай Вялікасцю, я, Ваша верная падданая, прашу, каб дазволена было, прыняўшы пад увагу выкладзеныя мною вышэй прычыны, згодна з правам згаданага 183 артыкула XII тома Збору законаў уладкаваць хатнюю капліцу (Oratoria) у маім маёнтку Выдрынка Чэрыкаўскага павету, які знаходзіцца ад парафіяльных і іншых рыма-каталіцкіх касцёлаў не бліжэй за 60 вёрст, для адпраўлення набажэнстваў надзеленаму гэтым правам аднаму са святароў рыма-каталіцкага веравызнання і, даўшы на гэта адпаведны дазвол, паведаміць мне пра тое праз пасрэдніцтва мясцовай паліцыі.

1847 года красавіка ... дня. Належыць да падачы ў Магілёўскую рыма-каталіцкую духоўную кансісторыю. Прашэнне гэтае са словаў прасіцельніцы напісаў дваранін Ендрэеўскі (?).

 

Арк. 4 (№198/1739. 10 чэрвеня 1847 года). Указ Яго Імператарскай Вялікасці Самадзержцы Усерасійскага з рыма-каталіцкай духоўнай калегіі Магілёўскай кансісторыі.

Паводле ўказу Яго Імператарскай Вялікасці калегія слухала рапарт Магілёўскай кансісторыі ад 23 мінулага красавіка за № 2694 пра дазвол памешчыцы Бараноўскай уладкаваць хатнюю капліцу.

Загадалі. Абавязаць Магілёўскую кансісторыю абвясціць памешчыцы Бараноўскай, каб яна звярнулася з просьбаю пра дазвол уладкаваць хатнюю капліцу, адпаведна з 216 арт. Т 12 Збор зак. (выд. 1842 г.), у мясцовую губернскую ўправу з той прычыны, што гэтае пытанне не падлягае рашэнню калегіі.

Чэрвеня 4 дня 1847 г. На сапраўднай падпісалі асэсар пралат В. Маркевіч. Сакратар Паўлоўскі. Сталаначальнік Крумель(?).

 

Арк. 5. 1847 года чэрвеня 13 дня. У настольным рэгістры канцылярыі Магілёўскай ркд кансісторыі ад 4 чэрвеня за № 26098 пра дазвол памешчыцы Бараноўскай уладкаваць хатнюю капліцу.

Загадалі. Змест дадзенага ўказу абвясціць памешчыцы Бараноўскай праз пасрэдніцтва Чэрыкаўскага Земскага Суда.

 

Арк. 6. Чэрыкаўскага Земскага Суда. № 13718. Снежня 13 дня 1848 года.

У Магілёўскую рыма-каталіцкую
духоўную кансісторыю.


Згодна з адносінамі згаданай кансісторыі ад 25 верасня 1847 года за № 9287 Земскі Суд паведамляе, каб памешчыца Бараноўская ўладкавала хатнюю капліцу, і пра тое ёй абвешчана.

Публікацыя Язэпа Янушкевіча.
Пераклад дакументаў з рускай мовы Крыстыны Лялько.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY