Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(25)/2003
Галерэя
Юбілеі

РЫМСКІ ТРЫПЦІХ
Мастацтва

АРХАНЁЛЫ НАД БЕЛАРУССЮ
На шляху веры
Постаці

ЯЗЭП ГАЙЛЕВІЧ
Haereditas
Юбілеі

ПАКУЛЬ ШТО АДЗІНАЯ
Кантэкст
Memoria

ЖЭНЯ, ЖЭНЕЧКА, ДЗЕ ТЫ?!

ВЕРШЫ
Мастацтва

У ГОНАР МІНДОЎГА
Пераклады

ІВАН БУНІН
Постаці

ЛЯСНАЯ КАНВАЛІЯ
Архіўная старонка
Нашы святыні

ФАРНЫЯ МОГІЛКІ Ў ГРОДНЕ, 1792–1939
На кніжнай паліцы
Бібліятэка часопіса «Наша вера»

ШЛЯХ МІЖ ДЗВЮМА БРАМАМІ

№ 3 (25) 2003

Гэты нумар часопіса распачынаецца новай рубрыкай «Галерэя», у якой вядомы мастацтвазнаўца Валеры Буйвал знаёміць чытачоў з чарговым шэдэўрам хрысціянскага мастацтва – дыптыхам нідэрландскага мастака Робэра Кампэна «Мадонна з Дзіцем каля каміна», які захоўваецца ў Эрмітажы. (>>)

Увазе чытачоў прапануецца цікавы паэтычны вопыт Папы Яна Паўла ІІ «Рымскі трыпціх», перакладзены на беларускую мову Данутай Бічэль. Гэты твор Святога Айца дадае яшчэ некалькіх цікавых штрыхоў да неардынарнай постаці пантыфіка. (>>)

«Арханёлы над Беларуссю» – так называецца артыкул Аляксандра Ярашэвіча, які разважае пра змест і мастацкія вартасці выяваў арханёлаў у беларускім іканапісе. Матэрыял багата ілюстраваны фотаздымкамі, якія даюць чытачам магчымасць скласці ўяўленне пра адлюстраванне гэтай тэмы ў беларускім мастацтве. (>>)

У рубрыцы «Постаці» Мікола Паўловіч апавядае пра ксяндза Язэпа Гайлевіча – святара, які працаваў на ніве адраджэння беларускасці ў Латвіі ў 1920-1930 гг. (>>)

Пра аўтара «Майнцкай хронікі» апавядаецца ў працягу матэрыяла Карнэліуса Віля, перакладзеным і падрыхтаваным да друку Алесем Жлуткам, Валянцінай Выхотай і Галінай Скакун. (>>)

90-годдзю выдання кнігі Максіма Багдановіча «Вянок» прысвечана літаратуразнаўчае эсэ паэткі Дануты Бічэль «Пакуль што адзіная». (>>)

Пра эсхаталагічныя матывы ў паэзіі Якуба Коласа ў рубрыцы «Кантэкст» цікава разважае вядомы беларускі філосаф, літаратуразнаўца, крытык Уладзімір Конан. (>>)

Алена Васілевіч згадвае пра слынную беларускую паэтку Яўгенію Янішчыц (>>). Рэдакцыя прапануе чытачам нізку вершаў паэткі, прасякнутых любоўю да жыцця. (>>)

Класік беларускай літаратуры Янка Брыль знаёміць чытачоў са сваім перакладам твора Канстанціна Паўстоўскага «Іван Бунін» з кнігі «Залатая ружа». (>>)

«Лясная канвалія» – так называецца матэрыял Ірыны Жарнасек, у якім аўтарка апавядае пра носьбітку Хрыстовых стыгматаў сястру Ванду Банішэўскую. (>>)

У «Архіўнай старонцы» вядомы беларускі даследчык Язэп Янушкевіч друкуе цікавы дакумент, у якім апавядаецца пра цяжбы памешчыцы Юліі Бараноўскай з царскімі ўладамі за уладкаванне хатняй капліцы ў яе маёнтку Выдрынка. (>>)

Доктар мастацтвазнаўства Тамара Габрусь прапануе чытачам пачатак сваёй працы «Святыні ордэна прапаведнікаў», дзе апавядае пра след у гісторыі айчыннай культуры, пакінуты ордэнам дамініканцаў. (>>)

Пра фарныя могілкі ў Гродне (1792–1939) і іх найцікавейшыя надмагіллі апавядаецца ў матэрыяле Яцака Розмуса і Юрыя Гардзеева. (>>)

У рубрыцы на «Кніжнай паліцы» Наста Герасімовіч знаёміць чытачоў з цікавым новым выданнем «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя». (>>)

У публікацыях Леаніда Галубовіча «Шлях між дзвюма брамамі» (>>) Юрыя Піскуна «Вяртанне з забыцця» (>>) прэзентуюцца два новыя выданні бібліятэкі часопіса «Наша вера» – кніга Мар’яна Дуксы «Прыйсці да алтара» і даследаванне Аляксандра Ярашэвіча «Маці Божая Снежная» ў Беларусі».


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY