Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(41)/2007
Галерэя
Год паклікання да святасці

ПАКІНУЦЬ СЛЕД НА ЗЯМЛІ

РАДАСЦЬ ДУХУ
На кніжнай паліцы
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Пераклады

«КВЕТАЧКI» ПА-БЕЛАРУСКУ

СВЯТЫ ФРАНЦІШАК
Паэзія

ОЙЧА НАШ...
ВЕРА & CULTURA
Нашы святыні
Мастацтва
Юбілеі

З ДАВЕРАМ ДА ІСНАГА
Пераклады

БЕЛА-ЧОРНЫ СВЯТЫ

УСІМ НАШЧАДКАМ
На кніжнай паліцы

ВЫЗНАЧАНЫМІ СЦЕЖКАМІ
Практыкум

КОДЭКС СВЯТАСЦІ
Мастацтва

МАЙСТАР СВЯТЛА

Памятны медаль, адбіты да ўрачыстасці беатыфікацыі сясцёр назарэтанак.

Ала СЯМЁНАВА

РАДАСЦЬ ДУХУ

У святых — свая дзяржава, свая вялікапышнасць...
Ім не патрэбныя ні цялесная, ні духоўная веліч...
Іх бачаць Бог і анёлы.

Блэз Паскаль

 
... Выбраннікі, чые імёны пазначаныя на нябёсах (пар. Лк 10, 20), унесеныя ў кнігу жыцця (пар. Флп 4, 3). Тыя, хто спазнаў абяцанні, — спасціжэнні вечнага Боскага сэнсу. Ва ўзвышэнні і ўрачыстасці вызначаныя асаблівым лёсам і асаблівым быццём — непаўторна-асабістай сувяззю з Хрыстом. Праз радасць Духу — плён Крыжовай смерці. Праз пакуты і пакутніцкую смерць. Праз смерць — плён выбару. Як у адзінаццаці сёстраў з супольнасці Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, што былі расстраляныя фашыстамі 1 жніўня 1943 года паблізу Наваградка.

Рэліквіі благаславёных сясцёр назарэтанак.
Акт іх беатыфікацыі адбыўся 5 сакавіка 2000 года ў Рыме, на плошчы святога Пятра.

Смерць сёстраў — найвышэйшае сведчанне веры ў Бога і любові да Яго, здзяйсненне харызмату супольнасці, пакліканай да апостальскай апекі над сем’ямі, добраахвотна складзеная ахвяра за жыццё бліжніх. 120 вязняў турмы ў Наваградку засталіся жывыя і дачакаліся канца вайны. У сваіх малітвах сёстры прасілі, каб лепей расстралялі іх, а не тых людзей, хто мае сем’і. Малітва сёстраў была пачутая. Яны прайшлі вызначаны Панам Богам шлях. Спрычыніліся да той вялікай таямніцы, пра якую сведчыць святы Касцёл кожную Вялікую суботу: «Смерць, Я стану тваёй смерцю...» — «O mors ero mors tua...»

Сёстры спазналі плён Крыжовай смерці і плён пакутаў: «... вы будзеце плакаць і галасіць, а свет будзе радавацца. Вы будзеце смуткаваць, але смутак ваш зменіцца ў радасць» (Ян 16, 20). Радасць... Радасць Духу... Радасць Вечнага Жыцця з Хрыстом, калі «смяротнае паглынута было жыццём» (2 Кар 5, 4). І пацверджаная была тая вялікая праўда, паводле якой Езус — «уваскрасенне і жыццё» (Ян 11, 25). Праўда, паводле якой Ён сведчыць: «... хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць» (Ян 11, 25). Праўда, якая вызначылася адкрыццём вечнага Боскага сэнсу. Ва ўсёй яго ўзвышанасці і ўрачыстасці. Калі 11 сёстраў крочылі па вуліцах Наваградка, адчуваючы тую самую высокую радасць Духу — спрычынення свайго чалавечага быцця да Боскага Адкрыцця, Боскай Творчасці, Боскай Ісціны. Гэта пакрыёма адчувалі тыя, хто бачыў тады сёстраў-назарэтанак: святло хрысціянскай перамогі Дабра над злом, Веры над бязвер’ем. Нават спачатку прызначаны на вечар расстрэл (сёстры з’явіліся ў Гебетскамісарыят у 19.30 31 ліпеня) быў перанесены на ранак... Час пасля ранішняй зоркі, святы пачатак дня. І яны — у святле цнатліва-ўрачыстай раніцы, прыгожыя, высакародныя, узнесеныя лёсам для таго, каб сваёй пакутніцкай смерцю садзейнічаць нясенню Крыжа ў яго збаўчым значэнні і сэнсе. Такія розныя — паводле характараў, адукацыі, жыццёвых схільнасцяў і так аб’яднаныя — Верай, Пакліканнем, Абранніцтвам Божым.

Памятны крыж на месцы расстрэлу сясцёр назарэтанак.
Сястра Марыя Стэла ад Найсвяцейшага Сакрамэнту, сястра Марыя Імельда ад Езуса Гостыі, сястра Марыя Раймонда ад Езуса і Марыі, сястра Марыя Даніэля ад Езуса і Марыі Беззаганнай, сястра Марыя Канута ад Пана Езуса ў Садзе, сястра Марыя Сергія ад Маці Божай Пакутнай, сястра Марыя Гвідона ад Міласэрнасці Божай, сястра Марыя Феліцыта, сястра Марыя Хеліадора, сястра Марыя Каніцыя, сястра Марыя Барамея — тыя, што, атрымаўшы навіцыяцкую фармацыю, паспелі скласці толькі першыя шлюбы... Тыя, каму адкрылася сакральная праўда, хто спазнаў жыццё не ад розуму, калі ўсё — бачная рэчаіснасць, але ад Святога Духу, калі адбываецца вялікі цуд уваскрасення і навяртання.

Мастак Адам Стыка. «Мучаніцы з Наваградка», 1948 г. Захоўваецца ў Генеральным доме супольнасці ў Рыме.
А служэнне Богу ў касцёле Перамянення Пана, у Белай Фары, працягвала несці тая, што засталася, паводле Провіду, жывая: была ў той час у шпіталі. І дзякуючы яе намаганням засталася Божым домам Белая Фара. Засталіся вернікамі мясцовыя парафіяне, прыйшлі да веры многія і многія... у гады ваяўнічага атэізму. І я ўдзячная Пану Богу за тое, што і мне давялося ў дзяцінстве і юнацтве спазнаць увагу і ласку сястры Малгажаты, узносіць малітвы каля крыжа на месцы пахавання сёстраў, каля касцёла...

У Белай Фары несла служэнне Пану Богу сястра Марыя Малгажата ад Сэрца Пана Езуса, канаючага ў Садзе Аліўным. Адданая веры, мудрая, мужная, самаахвярная, далікатна-ўважлівая і высакародная... Ахоўніца святога Сакрамэнту, запаведзяў Хрыстовых, высокай маралі, вытанчанага густу... Хараства... Пакутніца... Прыняла смерць ад цяжкай хваробы — не адзін год пражыла ў закрыстыі, ахоўваючы святыню.

Памятная дошка на месцы апошняга спачыну Слугі Божай сястры Марыі Малгажаты.

Працэс беатыфікацыі сястры Малгажаты быў распачаты 19 лютага 2003 года.

А да касцёла Перамянення Пана ў Наваградку едуць святары, законнікі і законніцы, клерыкі... Звычайныя вернікі... І ў тыя дні пачатку жніўня... У дні святочныя... І будзённыя...

І спазнаюць духоўную спадчыну вызначаных Богам сёстры — законніцы з супольнасці Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. Сястра Тэрэза — тая, што была да апошняй хвіліны зямнога жыцця з сястрой Малгажатай. Сёстры Гертруда, Марыяна, Адрыяна, Лаўра... Сёстры з Беларусі, Польшчы, Італіі, ЗША... Спасцігаючы радасць Духу і ўзносячы малітвы... І з імі — звычайныя вернікі... Спрабуючы чытаць кнігу жыцця, дзе накрэсленыя імёны Божых выбраннікаў... Імкнучыся спрычыніцца да Высокай Ісціны, вызнанай Хрыстом...

Гл. таксама:
:: ПАКІНУЦЬ СЛЕД НА ЗЯМЛІ ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY