Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(41)/2007
Галерэя
Год паклікання да святасці

ПАКІНУЦЬ СЛЕД НА ЗЯМЛІ

РАДАСЦЬ ДУХУ
На кніжнай паліцы
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Пераклады

«КВЕТАЧКI» ПА-БЕЛАРУСКУ

СВЯТЫ ФРАНЦІШАК
Паэзія

ОЙЧА НАШ...
ВЕРА & CULTURA
Нашы святыні
Мастацтва
Юбілеі

З ДАВЕРАМ ДА ІСНАГА
Пераклады

БЕЛА-ЧОРНЫ СВЯТЫ

УСІМ НАШЧАДКАМ
На кніжнай паліцы

ВЫЗНАЧАНЫМІ СЦЕЖКАМІ
Практыкум

КОДЭКС СВЯТАСЦІ
Мастацтва

МАЙСТАР СВЯТЛА

№3(41) 2007

У рубрыцы «Галерэя» друкуецца артыкул мастацтвазнаўцы Валерыя Буйвала «Пэтэр Паўль Рубенс. Заручыны святой Кацярыны», дзе апавядаецца пра знакаміты эскіз алтарнай карціны вялікага мастака, якая захоўваецца ў берлінскай карціннай галерэі.(>>)

Благаславёным сёстрам назарэтанкам прысвечаны артыкул «Пакінуць след на зямлі» Апостальскага Адміністратара Мінска-Магілёўскай арцідыяцэзіі біскупа Антонія Дзям’янкі ў рубрыцы «Год паклікання да святасці». У гэтай жа рубрыцы змешчана разважанне пісьменніцы Алы Сямёнавай пра сёстраў назарэтанак, сэнс якога яскрава акрэслены ў загалоўку матэрыяла — «Радасць духу».(>>|>>)

У рубрыцы Ad fontes увазе чытачоў прапануецца працяг перакладу на беларускую мову вядомай працы Тамаша Кэмпійскага «Следам за Хрыстом», зроблены ў 1930-я гады Станіславам Грынкевічам.(>>)

У рубрыцы «Пераклады» змешчана праца кандыдата філалагічных навук Аксаны Данільчык «Кветачкі святога Францішка», якую аўтарка пераклала на беларускую мову з італьянскай. Тут жа змешчаны артыкул Гільберта Кейта Чэстэртана «Святы Францішак», у якім разважаецца пра тое, як трэба пісаць пра святога Францішка.(>>|>>)

У рубрыцы «Паэзія» вядомая беларуская паэтка Данута Бічэль прапануе чытачам свае новыя вершы.(>>)

У рубрыцы «Вера і культура», друкуецца артыкул Пятра Рудкоўскага ОР «Езус Хрыстус — Альфа і Амега сусветнай эвалюцыі...», у якім аўтар дыскутуе з Рычардам Даўкінсам вакол яго кнігі «Фікцыя Бога».(>>)

Кандыдат мастацтвазнаўства Вольга Бажэнава ў рубрыцы «Нашы святыні» піша пра інтэр’ер архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Гэтаму ж касцёлу прысвечаны артыкул-роздум рэстаўратара Аркадзя Шпунта «Каб застацца невядомым».(>>|>>)

Памяці Янкі Брыля, яго жыццю і творчасці прысвечаны артыкул Міхася Тычыны «З даверам да існага», змешчаны ў рубрыцы «Юбілеі».(>>)

Доктар філалагічных навук Галіна Тычко ў артыкуле «Хрысціянскі свет паэзіі Янкі Купалы» разважае пра творчасць народнага паэта Беларусі ў кантэксце хрысціянтсва.(>>)

«Бела-чорны святы» — так называецца артыкул Мацея Мюллера, пераклад якога з польскай мовы прапануе чытачам Ганна Серэхан. Артыкул прысвечаны першаму польскаму дамініканіну, вучню самога святога Дамініка, жыццё якога было багатым на таямнічыя здарэнні, — святому Гіяцынту (Яцку).(>>)

У рубрыцы «Пераклады» да 750-годдзя смерці святога Гіяцынта (Яцка) змешчаны артыкул кандыдата філалагічных навук Жанны Некрашэвіч-Кароткай «Усім нашчадкам», у якім яна разважае пра жыццё святога ў паэтычнай інтэрпрэтацыі Мікалая Гусоўскага. Тут жа падаецца пераклад з лацінскай мовы паэмы Мікалая Гусоўскага «Пра жыццё і подзвігі святога Гіяцынта», зроблены аўтаркай.(>>|>>)

Пра аповесці Віктара Карамазава «Антон» (выд. «Pro Christo, 2006») і «Брама» (выд. «Кнігазбор», 2006) у артыкуле «Вызначанымі сцежкамі», змешчаным у рубрыцы «На кніжнай паліцы», піша вядомая беларуская пісьменніца і крытык Ала Сямёнава.(>>)

У рубрыцы «Практыкум» друкуецца артыкул клерыка Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску брата Юрыя Кулая OCD «Кодэкс Святасці», у якім аўтар разважае пра святасць у кантэксце біблейскіх запаведзяў.(>>)

Творчасці вядомага беларускага мастака Міколы Купавы прысвечаны артыкул вядомай беларускай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «Майстар святла».(>>)


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY