Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(45)/2008
Галерэя
Год Божага слова

ЕВАНГЕЛIСТ ЛУКА
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Пераклады
ВЕРА & CULTURA

ВЕЛІЧ І КВОЛАСЦЬ СУМЛЕННЯ
Мастацтва

АПОСТАЛ НАРОДАЎ
Роздум

РЭЗАНАТАР
Постаці

ДАР НЕЗВЫЧАЙНАГА СВЯТЛА
Постаці

У IМ ЖЫЛА ДУША АНЁЛА
Кніжныя скарбы
Юбілеі

ЯНА МАЛІЛАСЯ ЗА БЕЛАРУСЬ
Пераклады

ВЕРШЫ
Паэзія
Юбілеі

СВЯТЛО ЗАГАДКІ
Юбілеі
Мастацтва

АЖУРНЫЯ ФАНТАЗІІ

№3(45) 2008

Гэты нумар часопіса распачынаецца публікацыяй артыкула мастацтвазнаўцы Валерыя Буйвала «Жорж дэ Ла Тур. Святая Ірына апякуецца святым Себасцьянам», у якім аўтар апавядае пра адзін з шэдэўраў сусветнавядомага французскага мастака, што захоўваецца ў Берлінскай карціннай галерэі.(>>)

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прапануе чытачам свой артыкул «Асноўныя элементы вучэння дагматычнай канстытуцыі ІІ Ватыканскага Сабору пра Божае аб'яўленне Dei verbum».(>>)

Працягваецца публікацыя энцыклікі Бэнэдыкта XVI Spe salvi, якая будзе прадоўжана ў наступных нумарах.(>>)

Доктар філасофскіх навук Уладзімір Конан у артыкуле «Адраджэнне беларускай біблеістыкі» знаёміць чытачоў з працай Вінцэнта Гадлеўскага «Гісторыя Святая, або Біблейная Старога Закону», якая была выдадзена ў Вільні ў 1930 годзе. (>>)

Пад рубрыкай «Год Божага слова» ксёндз Андрэй Зайчык, выкладчык Святога Пісання ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, друкуе артыкул «Евангеліст Лука», у якім разважае пра ролю і значэнне дзейнасці гэтага апостала.(>>)

У рубрыцы Ad fontes увазе чытачоў прапануецца працяг перакладу на беларускую мову вядомай працы Тамаша Кэмпійскага «Следам за Хрыстом», зробленага ў 1930-я гады Станіславам Грынкевічам.(>>)

У рубрыцы «Пераклады» змешчаны працяг перакладу «Кветачкі святога Францішка», зроблены з італьянскай мовы на беларускую кандыдатам філалагічных навук Аксанай Данільчык. (>>)

Іаланта Валуевіч у рубрыцы «Постаці» прапануе ўвазе чытачоў матэрыял «У ім жыла душа анёла», дзе з цеплынёй і ўдзячнасцю апавядае пра ксяндза Адама Вайцяхоўскага, які шмат гадоў працаваў у клюшчанскай парафіі на Астравеччыне.(>>)

У рубрыцы «Вера і культура» друкуецца артыкул Пятра Рудкоўскага ОР «Веліч і кволасць сумлення», у якім аўтар разглядае праблему паслухмянасці аўтарытэту ў кантэксце хрысціянскага сумлення.(>>)

«Апостал народаў» - так называецца артыкул мастацтвазнаўцы Аляксандра Ярашэвіча, прысвечаны вобразу апостала Паўла ў беларускім сакральным мастацтве.(>>)

У рубрыцы "Роздум» мастак-рэстаўратар Аркадзь Шпунт у артыкуле «Рэзанатар» апавядае пра складаную і захапляльную працу па рэстаўрацыі жывапісу архікатэдральнага касцёла імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. (>>)

Да 100-х угодкаў назарэтанскага дома ў Гродне падрыхтаваны артыкул Наталлі Маліноўскай-Франке і Таццяны Маліноўскай «Дар незвычайнага Святла», прысвечаны асобе вядомай у свой час таленавітай польска-беларускай мастачкі Марыі Гажыч.(>>)

У рубрыцы «Кніжныя скарбы» загадчык бібліятэкі Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі Юры Лаўрык друкуе артыкул «Кніжныя зборы пры грэка-каталіцкіх святынях». (>>)

Кандыдат філалагічных навук Жанна Некрашэвіч-Кароткая ў рубрыцы «Пераклады» прапануе чытачам свае спробы перастварэння вершаў украінскага паэта, літаратуразнаўцы Андрэя Садаморы на беларускую мову.(>>)

Юбілею Наталлі Арсенневай прысвечаны артыкул Алы Петрушкевіч «Яна малілася за Беларусь», у якім аўтарка разважае пра хрысціянскія матывы ў творчасці вядомай паэткі, аўтаркі тэкста гімна-малітвы "Магутны Божа".(>>)

Юбілею вядомага беларускага празаіка, крытыка Алы Сямёнавай прысвечаны артыкул літаратуразнаўцы Міхася Тычыны "Чалавек, у якога ёсць свой свет...".(>>|>>)

У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы Уладзіміра Мароза "Горнія скрыжалі. З Ерузалемскай нізкі".(>>)

У артыкуле «Праз магічны крышталь слязы» вядомы беларускі паэт Міхась Скобла апавядае пра творчасць таленавітай паэткі і перакладчыцы Ніны Мацяш з нагоды яе юбілею.(>>)

«Ажурныя фантазіі» - так названы артыкул мастацтвазнаўцы Яўгена Сахуты, у якім апавядаецца пра калісьці папулярнае ў беларусаў і адроджанае сёння мастацтва выцінанкі.(>>)


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY