|    |  
 
 
 |  | 
|  |  |  | |
| 
		№
		3(6)/1998
	   Да юбілею 2000 года Постаці Роздум аб веры З жыцця Касцёла Да 200-годдзя А. Міцкевіча З жыцця Касцёла Пошукі і знаходкі Пераклады Паэзія Haereditas З жыцця Касцёла 
 | 
 
 Наколькі ж рознілася гэтая ўрачыстасць ад тае, што адбылася 28 кастрычніка 1980г., калі дваццацігадовы юнак, падпольна правучыўшыся тры з паловаю гады пад кіраўніцтвам тагачаснага генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі, пробашча Мядзведзіцкай парафіі, доктара тэалогіі Вацлава Пянткоўскага, прымаў сваё святарскае пасвячэнне. Вось як сам кс.А.Дзямянка ўспамінае той час: «Пасвячэнне адбылося ў маім парафіяльным касцёле ў в.Дзераўная. Зразумела, патаемна, пры зачыненых дзвярах. Пасвяціў мяне ў святары ксёндз біскуп Вінцэнтас Сладкявічус, які працаваў тады вікарыем на літоўска-латышскай мяжы ў парафіі ў Пабіржах. На працягу года я не мог афіцыйна паведаміць, што з‘яўляюся святаром. Такі тады быў цяжкі час: ніхто не павінен быў ведаць, пры якіх абставінах адбылося пасвячэнне. Таму пасля яго я застаўся ў Дзераўной і дапамагаў мясцоваму пробашчу, служачы то міністрантам, то арганістам, то катэхетам. Зразумела, што катэхізаваць тады было нельга, рабілася гэта нелегальна...». 
 У сваёй аўтабіяграфіі ксёндз біскуп Антоні Дзямянка піша: «З 1988 г., акрамя душпастырскай працы ў Наваградскай парафіі, я арганізоўваў рэлігійнае жыццё і займаўся адбудоваю касцёлаў у суседніх парафіях, якія не мелі святароў больш за 50 гадоў. У канцы 80-х і на пачатку 90-х адбудоўваў святыні ва Уселюбе, Варончы, Дварцы, Нецечы і іншых. Былі адбудаваныя альбо адрамантаваныя капліцы ў Данілавічах, Вераскаве, Наваградку, Стараельні... Апошнім часам шмат сілы аддаваў адбудове касцёла святога Міхала, які быў знішчаны ў 1970-80-х гадах». Ксёндз біскуп Антоні Дзямянка – магістр тэалогіі. З 1993г. – дырэктар Гродзенскага аддзялення дабрачыннай арганізацыі «Caritas». З 1995г. – дзекан Наваградскага дэканату; з 1998г. – узначальвае рэспубліканскую камісію «Юбілей 2000». 
 Пробашч старажытнай Наваградскай фары, у якой 200 гадоў назад хрысцілі Адама Міцкевіча, у год юбілею вялікага паэта-земляка атрымаў высокую годнасць біскупа... Ut unum sint – напісана на яго біскупскім гербе. Гэтыя словы Хрыстовай малітвы – «каб усе былі адно», – звернутыя да Айца Нябеснага, у наш час набываюць асаблівае значэнне. Біскуп Антоні Дзямянка як бы акрэсліў імі магістральны кірунак сваёй душпастырскай дзейнасці. Кірунак надзвычай актуальны і важны. 
 Пажадаем жа ксяндзу біскупу Антонію Дзямянку шчодрага Божага благаславення ў гэтым яго нялёгкім апостальскім служэнні. 
 Фотаздымкі Анатоля Кляшчука 
 |  | 
|  
 |  
 |  |