Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(7)/1999
На кніжнай паліцы

ЭНЦЫКЛІКА FIDES ET RATIO
Юбілей святарства
Сведчанне

«ПРАЗ ТУНЭЛЬ НАДЗЕI»
Мастацтва

ЦУДОЎНАЯ МАЦІ З БОРУ
Роздум аб веры

ШЭСЦЬ ПРАЎДАЎ ВЕРЫ
Постаці
Пошукі і знаходкі
Нашы святыні

ЗАНЯДБАНАЯ СВЯТЫНЯ
Навука

СВЯТАСЦЬ ЮЗАФА З НАЗАРЭТА
Паэзія

ВЕРШЫ
Пошукі і знаходкі

ЗНАК АСАБЛIВАЙ ПАШАНЫ
Проза

ХЛЕБ. АПАВЯДАННЕ
Архітэктура
Haereditas
Традыцыя

ВІЛЕНСКІЯ ПАЛЬМЫ


Монсіньёр Аўгустыно Маркетто нарадзіўся 28 жніўня 1940 г. у Вінчэнце (Італія). Святарскае пасвячэнне атрымаў 28 чэрвеня 1964 г. Пасля заканчэння факультэта тэалогіі і кананічнага права атрымаў дыплом пастырскага багаслоўя і эклізіялагічнай дыпламатыі. Дыпламатычную службу распачаў у 1968 годзе: служыў сакратаром і кансультантам у Замбіі, Малаві, на Кубе, у Алжыры, Тунісе, Марока, Лівіі, Партугаліі, Зімбабвэ і Мазамбіку. У 1985 г. Аўгустыно Маркетто быў прызначаны тытулярным юрыстам, арцыбіскупам і апостальскім пранунцыем на Мадагаскар і астравы Маўрыкія. У снежні 1990 г. Яго Эксцэленцыя быў пераведзены ў Танзанію, а 18 мая 1994 г. прызначаны нунцыем Апостальскай Сталіцы на Беларусі. Выконваў гэту дыпламатычную місію да сакавіка 1996 г. З прычыны цяжкай хваробы мусіў пакінуць Беларусь і вярнуцца ў Італію... Цяпер Аўгустыно Маркетто жыве і працуе ў Рыме.
 
Крыстына ЛЯЛЬКО

«ГЛЯДЖУ ВАЧЫМА ВЕРЫ І НАДЗЕІ»

Монсіньёр Аўгустыно МАРКЕТТО
«ПРАЗ ТУНЭЛЬ НАДЗЕI»

Тры гады назад, 10 сакавіка 1996 г., тагачасны нунцый Апостальскай Сталіцы на Беларусі арцыбіскуп Аўгустыно Маркетто адправіў сваю развітальную Св. Імшу ў Мінскай катэдры. Незадоўга перад тым цяжкая хвароба змусіла яго спыніць дыпламатычную місію ў нашым Краі і выехаць у Італію для абследавання і лячэння. У перапынку паміж курсамі жорсткай хіміятэрапіі ён прыехаў, каб развітацца... У катэдры вяліся тады рэстаўрацыйныя працы, уся яна была ў рыштаваннях, а замест барокавых калонаў святыню «ўпрыгожваў» лес свежа акораных слупоў-падпораў, і вянкі з вечна-зялёнай дзеразы былі, хіба, яе адзінаю аздобаю.

Яго Эксцэленцыя ўкленчыў перад алтаром... Ён развітваўся з гэтаю пакутнаю святыняю, ён развітваўся з Беларуссю, якую за паўтара года паспеў палюбіць і, галоўнае, зразумець, а таксама знайсці тут шчырую любоў і павагу з боку тых, хто яго ведаў. А ведалі нунцыя, здаецца, усе вернікі, нават у самых аддаленых парафіях на Віцебшчыне, Магілёўшчыне, Гомельшчыне...

Тады, на той Святой Імшы ў часе казання арцыбіскуп Аўгустыно гаварыў пра жывую ваду хрысціянскай веры, якая здольна змяніць жыццё кожнага чалавека, даць сілы ў самых цяжкіх выпрабаваннях. Ён пакідаў католікам Беларусі як бы свой духоўны тэстамант веры, які, несумненна, назаўсёды застаўся ў сэрцах.

Памятаецца той халодны, імжысты сакавік 96-га... Памятаецца глыбокі і мудры адказ Яго Эксцэленцыі на пытанне пра шчасце. Мяркую, што ў тым адказе ёсць тлумачэнне вытокаў мужнага трывання і незвычайнай духоўнай сілы гэтага чалавека. «Я сказаў бы, што я больш чым шчаслівы. Я спакойны ў свеце, таму што я шукаю задавальнення волі Божай. Але хіба можна быць шчаслівым, калі бачыш усе гэтыя пакуты цела і духу хоць бы і тут, на Беларусі. (...) Як я магу быць шчаслівым, калі я бачу дэзарыентаваную, пакінутую моладзь; калі я бачу старых з іх маленькаю пенсіяй; калі я думаю пра цяжкасці для евангелізацыі і пра забабоны, якія існуюць сярод хрысціянаў.

Як я магу быць шчаслівым, калі для некаторых, з кім у нас была адзіная, тысячагадовая гісторыя, каталіцтва — усяго толькі секта, у якой дзевяцьсот мільёнаў вернікаў.

Я не магу быць шчаслівым, калі я думаю пра Чарнобыль...

Але я, як заўсёды, спакойны, таму што раблю ўсё, што магу, каб сеяць любоў, згоду, справядлівасць, павагу, узаемаразуменне; таму што я абараняю годнасць кожнага, таму што я гляджу вачыма веры і надзеі».

...Акурат у тыя сумныя сакавіцкія дні 96-га выйшаў 1-ы нумар «Нашай веры». І Яго Эксцэленцыя, нягледзячы на вялікую занятасць і абмежаванасць у часе, не забываў узяць на свае развітальныя сустрэчы з дыпламатамі і прадстаўнікамі ўлады той 1-ы нумар часопіса. Ён радаваўся факту нараджэння яшчэ аднаго каталіцкага выдання на Беларусі і шчыра дзяліўся гэтаю радасцю з іншымі. Ён пакідаў нас, але хацеў, каб пра нас ведалі і памяталі.

Як жа патрэбна была нам тая яго зычлівая ўвага і падтрымка...

Мінулі тры гады. Арцыбіскуп Аўгустыно Маркетто прайшоў за гэты час праз цяжкае выпрабаванне, якое выпала на яго долю. І ўвесь гэты час тысячы вернікаў Беларусі ўзносілі малітвы да Бога, просячы ласкі выздараўлення для Яго Эксцэленцыі. Бог выслухаў тыя малітвы... І вось нечаканая радасць — чарговы знак зычлівасці і ўвагі арцыбіскупа Аўгустыно: дасланы ў рэдакцыю «Нашай веры» пераклад на беларускую мову ягонай своеасаблівай спавядальнай прозы, ягонага сведчання пра складаны і цяжкі шлях «праз тунэль надзеі». Немагчыма без хвалявання і ўзрушэння чытаць гэтыя старонкі: з іх паўстае сапраўдны вучань Хрыста, Яго мужны паслядоўнік, які дае ўсім нам прыклад веры і адданасці Богу. Прыклад, які так патрэбны ў гэтым сённяшнім свеце.

Монсіньёр Аўгустыно МАРКЕТТО
«ПРАЗ ТУНЭЛЬ НАДЗЕI»


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY