|
|
№
1(7)/1999
На кніжнай паліцы
Юбілей святарства
Сведчанне
Мастацтва
Роздум аб веры
Постаці
Пошукі і знаходкі
Нашы святыні
Навука
Паэзія
Пошукі і знаходкі
Проза
Архітэктура
Haereditas
Традыцыя
|
№ 1 (7) 1999У гэтым нумары пачынаецца публікацыя энцыклікі Яна Паўла II Fides et ratio, прысвечанай аналізу сувязяў паміж вераю і розумам (>>). 60-годдзю святарства Яго Эміненцыі кардынала Казіміра Свёнтка прысвечана інтэрв'ю Мяне заўсёды ратавала вера…, якое ён даў Крыстыне Лялько. Шматлікія фотаздымкі ілюструюць жыццё і дзейнасць кардынала (>>). Былы нунцый Апостальскай Сталіцы на Беларусі арцыбіскуп Аўгустыно Маркетто ў сваёй споведзі Праз тунэль надзеі апісвае ўласны досвед змагання з цяжкай хваробай (>>|>>). У рубрыцы Мастацтва друкуецца артыкул Надзеі Усавай Беларускія вандроўкі Юзафа Пешкі, прысвечаны жыццю і творчасці польскага мастака, які быў адным з першых партрэтыстаў і хранікёрам своеасаблівага ладу жыцця беларускіх мястэчкаў і гарадоў канца XVIII - пачатку XIX стст. Артыкул ілюстраваны працамі мастака (>>). У матэрыяле Цудоўная маці з бору, падрыхтаваным Галінай Калевіч, расказваецца пра цудоўны абраз Маці Божай Барунскай невядомага мастака, які ўшаноўваецца ўжо больш за 300 гадоў. (>>). У рубрыцы Роздум аб веры публікуецца працяг кнігі Эдварда Станека Шэсць праўдаў веры (>>). У рубрыцы Постаці друкуецца артыкул Ірыны Жарнасек Няма любові без ахвяраў, прысвечаны трагічнаму лёсу ксяндза Францішка Більшы з Браслаўшчыны, які ў 1949 г. быў асуджаны на 25 гадоў пазбаўлення волі і высланы ў Расію. У артыкуле цытуюцца лісты святара, якія ён прысылаў са зняволення (>>). Гісторык Ігар Ганчарук у артыкуле Рыма-каталіцкі касцёл у Гродзенскім павеце (1800-1830 гг.), выкарыстоўваючы архіўныя матэрыялы, даследуе свецкія і ордэнскія структуры, а таксама становішча каталіцкага Касцёла на Гродзеншчыне (>>). Гісторык архітэктуры Тамара Габрусь у артыкуле Касцёлы, фундаваныя каралямі звяртаецца да лёсаў двух гродзенскіх храмаў - Фары Вітаўта і касцёла кляштара бернардынцаў. Тэкст ілюстраваны чарцяжамі, фотаздымкамі і інш. (>>). У рубрыцы Нашы святыні друкуецца артыкул Занядбаная святыня гісторыка Святланы Адамовіч, якая на падставе дакументаў, выяўленых у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі прасочвае гісторыю касцёла Зембінскага дамініканскага кляштара (>>). У рубрыцы Навука друкуецца ўрывак з доктарскай працы ксяндза Уладзіслава Бліна Святасць Юзафа з Назарэта ў трактоўцы польскіх прапаведнікаў XX стагоддзя (>>). У рубрыцы Паэзія друкуецца падборка вершаў Галіны Тварановіч і Мар'яна Дуксы (>>|>>). Гісторык мастацтва Аляксандр Ярашэвіч у артыкуле Цудадзейныя абразы Берасцейшчыны даследуе лёсы Кодэньскага абраза Божай Маці і абраза Маці Божай, які захоўваецца ў брэсцкім касцёле Святога Крыжа. У тэксце змешчаны выявы абразоў (>>). Артыкул Андрэя Шпунта Знак асаблівай павагі прысвечаны гісторыі ўрачыстага абраду каранацыі абразоў Маці Божай. Аўтар зрабіў таксама кароткі агляд цудатворных абразоў, каранаваных у Рэчы Паспалітай і ў сучаснай Беларусі (>>). У рубрыцы Проза друкуецца апавяданне студэнта Люблінскага каталіцкага універсітэта Вячаслава Пялінка Хлеб (>>). Мастак Мікола Купава ў артыкуле Рамантычная загадка беларускай культуры аднаўляе старажытную гісторыю Оршы, архітэктурны і мастацкі воблік якой быў канчаткова знішчаны ў 1950-60-я гады (>>). Завяршаецца публікацыя працы Вацлава Пануцэвіча Польская мова ў XIV-XVIII стст. і каталіцкі Касьцёл у Вялікім Княстве Літоўскім (>>). Артыкул Вольгі Лабачэўскай Віленскія пальмы прысвечаны традыцыйным атрыбутам святочнага прадвесця Вялікадня, якія атрымалі назву «віленскія пальмы» ці «віленскія вербы». Аўтар звяртаецца да гісторыі ўзнікнення звычаю асвячэння вербаў у касцёле. Тэкст ілюструюць працы мастакоў К. Русецкага, Ф. Рушчыца, фотаздымкі 1920-х гадоў (>>).
|
|
|