Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(89)/2019
Вялікія містыкі

УЗЫХОД НА ГАРУ КАРМЭЛЬ
Інтэрв’ю
Размова Крыстыны ЛЯЛЬКО з біскупам Аляксандрам КАШКЕВІЧАМ
«БУДЗЬМА АПТЫМІСТАМІ І ДАВЯРАЙМА БОЖАМУ СЛОВУ»
У святле Бібліі
Інтэрв’ю

ПАПА-ВАЛАДАР

НЕ ЎЦЯКАЙ АД СТРАХУ
Постаці
Мастацтва
Прэзентацыя
Музыказнаўства
Спадчына

МІЛЕЙЧЫЦЫ. ЦАРСКАЯ БРАМА
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ

ПАЛАТНО ДЛЯ МАМЫ
Асобы
Архітэктура

Марына ПАШУК

КСЁНДЗ ПРАФЕСАР ВАЛЬДЭМАР ХРАСТОЎСКІ

Вальдэмар Храстоўскі (Waldemar Chrostowski) нарадзіўся 1 лютага 1951 г. у Храстове (Польшча). Закончыў агульнаадукацыйны ліцэй імя св. Аўгустына ў Варшаве. Пасля заканчэння духоўнай семінарыі ў Варшаве 6 чэрвеня 1976 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне. У 1978–1983 гг. вучыўся ў Папскім біблійным інстытуце ў Рыме, з 1979 па 1980 гг. – у Габрэйскім універсітэце ў Ерузалеме. Ступень ліцэнцыяту біблійных навук атрымаў у 1981 г. у Рыме. Доктарскую дысертацыю на тэму «Інтэрпрэтацыя гісторыі Ізраэля ў Эзх 16,20 i 23, а таксама яе рэінтэрпрэтацыя ў Сэптуагінце і ў Таргуме» абараніў у 1986 г. у Варшаве ў Акадэміі каталіцкай тэалогіі (АКТ). З 1987 г. – выкладчык АКТ. Ступень доктара габілітаванага тэалагічных навук па спецыялізацыі біблістыка на падставе габілітацыйнай дысертацыі «Сад Эдэн – непрызнанае сведчанне асірыйскай дыяспары» атрымаў 30 верасня 1996 года. Праз год, 1 мая 1998 г., стаў надзвычайным прафесарам. У 1999–2002 гг. быў прарэктарам новастворанага Універсітэта імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве (УКСВ), а таксама кіраўніком кафедры эгзэгезы Старога Запавету і аддзела каталіцка-юдэйскага дыялогу на тэалагічным факультэце УКСВ. Адначасова, у 2001 г., распачаў працу на тэалагічным факультэце Універсітэта імя Мікалая Каперніка ў Торуні, дзе да 2010 г. быў кіраўніком аддзела эгзэгезы і біблійнай тэалогіі. У 2003 г. быў удастоены тытула звычайнага прафесара УКСВ. На працягу дзесяці гадоў выконваў абавязкі старшыні заснаванага ім Таварыства польскіх біблістаў (2003–2013). З’яўляецца сябрам Камітэта тэалагічных навук Польскай акадэміі навук, сябрам Польскай акадэміі філатэлістыкі, аўтарам больш за 2900 навуковых і навукова-папулярных публікацый. З 1990 г. – галоўны рэдактар квартальніка польскіх тэолагаў «Collectanea Theologica», які выдаецца ў Варшаве. Менавіта кс. В. Храстоўскі стаў ініцыятарам і навуковым рэдактарам Біблійнай серыі Прымаса Польшчы, якая выдаецца з 1994 года. Быў рэлігійным кансультантам падчас здымак фільма «Quo vadis» (2001) рэжысёра Ежы Кавалеровіча, а таксама мастацкага фільма «Хто ніколі не жыў» (2006) рэжысёра Анджэя Сэверына.

Кс. В. Храстоўскі – Ганаровы Капелан Яго Святасці (2008), Кавалер Рыцарскага ордэну Святога Гробу Пана ў Ерузалеме (2012). Мае шмат узнагародаў і адзначэнняў, сярод якіх медаль «Bene Merito» (2017) і медаль «Pro Bono Poloniae» (2018). Лаўрэат прэміі «Ватыканскага фонду імя Ёзафа Ратцынгера – папы Бэнэдыкта XVI» за паглыбленне і пашырэнне тэалогіі ў свеце сродкаў камунікацыі і яе набліжэнне да звычайных вернікаў. Гэтую прэстыжную ўзнагароду ён атрымаў 22 лістапада 2014 года.

Па запрашэнні Папы ўваходзіў у групу экспертаў ХІІ Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў, які адбываўся ў кастрычніку 2008 г. у Ватыкане і вынікам якога стала апостальская адгартацыя «Verbum Domini» (2010), падпісаная Святым Айцом Бэнэдыктам XVI.

Гл. таксама:
КС. ПРАФ. ВАЛЬДЭМАР ХРАСТОЎСКІ :: КЛЕНЧАННЕ ЯК МАЛІТОЎНАЯ ПАСТАВА ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY