|
|
№
4(26)/2003
Галерэя
З жыцця Касцёла
Мастацтва
У свеце Бібліі
На шляху веры
Сведчаць архівы
Проза
Паэзія
Нашы святыні
Мастацтва
Проза
Культура
|
Станіслаў Жукоўскі нарадзіўся пад Ваўкавыскам, вырас на Палессі пад Пружанамі ў бацькавым маёнтку Старая Воля, у шляхетнай сям’і. Вучыўся ў Беластоку, Варшаве, у Маскве, як мастак склаўся ў асяроддзі расійскай школы перасоўнікаў. На пачатку ХХ ст. ён быў адным з самых вядомых, у звонкай славе, жывапісцаў, які стварыў сваю мастацкую школу і з першых у паслярэвалюцыйнай Расіі трапіў пад сякеру знішчальнай пралеткультаўскай крытыкі, што масціла айчынным геніям шлях на Салаўкі, на Вішэру, на Калыму. Мастак эміграваў у Польшчу і ў 1944 г. загінуў як польскі патрыёт на барыкадах варшаўскага паўстання. Ён быў сынам Юльяна Жукоўскага, актыўнага ўдзельніка польска-літоўскага руху пад штандарамі Кастуся Каліноўскага. Церні шляху Станіслава Жукоўскага ў расійскім жывапісе можна, мабыць, параўнаць толькі з цернямі на шляху Левітана, і ёсць свая логіка ў тым, што беларускі паляк стаў вучнем беларускага яўрэя, ізгой знайшоў ізгоя. Жукоўскі быў любімым вучнем Левітана, а Левітан – любімым мастаком і настаўнікам Жукоўскага. У 1920-я гады расійская прэса не абыходзіла ўвагай ніводнай карціны і выставы Жукоўскага – у пейзажы ён лічыўся роўным Левітану і часам пераўзыходзіў яго ў перадачы святла і колеру, у каларыце і тоне. Захапленне адных выклікала раздражненне і помсту другіх. Вакол Жукоўскага не аціхалі страсці. Для нас, беларусаў, ён – наш, кроўны паляшук, які вельмі любіў Палессе і дзе б ні жыў, прыязджаў сюды, як на радзіму і пісаў, пісаў, пісаў. Ён стварыў сваю карцінную галерэю палескіх балатоў, свой найтанчэйшы жывапіс. З гэтакім роднасным адчуваннем Станіслава Жукоўскага я напісаў пра яго аповесць «Мой брат духоўны» і прапаную колькі старонак з яе чытачам «Нашай веры».
Віктар Карамазаў.
«Нёман», 1895.
«Лясное возера. Залатая восень», 1912.
«Сакавік».
«Летні дзень», 1913.
«Вялікая гасцёўня ў Брасаве», 1916.
|
|
|