Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(26)/2003
Галерэя
З жыцця Касцёла
Мастацтва
У свеце Бібліі

СУСВЕТНЫ ПАТОП
На шляху веры
Сведчаць архівы
Проза

ТРАЙНЫ АГЕНТ
Паэзія

СІЛА АД РОДНАЙ ЗЯМЛІ

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Нашы святыні
Мастацтва
Проза

МОЙ БРАТ ДУХОЎНЫ
Культура

Цырымонія ўрачыстага ўступленння на мінскую біскупскую катэдру вялебнага Адама Вайткевіча, біскупа мінскага...

Урачыстае ўступленне вялебнага Адама Вайткевіча на біскупскую катэдру адбудзецца [22] лютага 1853 года а 9-й гадзіне раніцы наступным парадкам: на ганку касцёла сясцёр бенедыктынак усё духавенства горада Мінска, свецкае і ордэнскае, разам з дзеканамі і плябанамі, што прыбылі з дыяцэзіі, мусіць чакаць прыбыцця вялебнага біскупа. Павітаны ля ўвахода ў гэты касцёл прамовай дзекана горада Мінска Баўблеўска- га (?), ён накіруецца да вялікага алтара, пасля кароткай малітвы апране біскупскія шаты, і адразу пачнецца ўрачыстая працэсія да катэдральнага касцёла. Працэсію распачынаюць гарадскія цэхі са сваімі адзнакамі, якія крочаць у адпаведным парадку; адразу ж за імі – брацтвы з розных касцёлаў са сваімі алтарыкамі і харугвамі; за брацтвамі – айцы бернардыны з крыжам; потым за субдыяканам, які апрануты ў далматыку і нясе працэсіяльны крыж, крочыць свецкі клер звычайным парадкам у комжах; далей 12 пар субдыяканаў і столькі ж дыяканаў у далматыках; далей – святары ў арнатах, сярод клеру ў комжах ідзе цырымоніймайстар з гэтага ж клеру. Разам са святарамі, у канцы іх шэрагу, пойдуць два святары, прыбраныя ў капы; адзін з іх панясе дрэўка Святога Крыжа, а другі – рэліквію св. Феліцыяна. Магістр цырымоніі зойме звычайнае месца, як у час кожнай працэсіі. Адразу ж за святарамі, апранутымі ў арнаты, ідзе субдыякан у далматыцы, які нясе капітульны крыж, за ім – ксяндзы вікарыі ў комжах і стулах, а за імі – члены капітулы ў сваіх парадных тогах; сярод гэтых апошніх – святар, апрануты ў капу, панясе ў галавах папскія булы. У канцы, адразу ж за капітулам, пад балдахінам, які нясуць клерыкі, ідзе вялебны біскуп, апрануты ў адпаведныя шаты, з біскупскімі адзнакамі, у суправаджэнні архідыякана, апранутага ў капу, двух ганаровых дыяканаў, а таксама дыякана і субдыякана звычайнага – усе яны апранутыя ў далматыкі. Па абодвух баках балдахіна пастыра атачаюць чыноўнікі і грамадзяне. Гэткім чынам працэсія рухаецца пад гукі званоў ва ўсіх касцёлах горада, пад спеў усім духавенствам псальма «Benedictus Dominus Deus Israel», потым – гімна пра пакутнікаў «Deus tuorum militum» у гонар св. Феліцыяна. Пасля прыбыцця ў катэдральны касцёл пастыра адразу ж сустракае вялебны пралат і інфулат, апрануты ва ўрачысты біскупскі строй і з рэгаліямі, у поўным суправаджэнні, і вітае яго прамовай; пасля пастырскага адказу гэты ж вялебны пралат падае біскупу крапіла з асвячонай вадой, якой біскуп пакропіць сябе і прысутны люд; потым падае лодку, каб узяць з яе кадзіла і ўкласці ў трыбуляр, што трымае адзін з акапітаў, ад якога пралат, узяўшы кадзільніцу і ўчыніўшы інклінацыю, пакадзіць triplici ductu біскупа. Пасля гэтага адразу ж спяваецца Te Deum Laudamus. Пастыр у суправаджэнні двух пралатаў – пробашча і дзекана – набліжаецца да алтара і, укленчыўшы, слухае гімны і малітвы (у агэндзе) за новапрыбылага біскупа – потым набліжаецца да алтара, цалуе святыя рэліквіі і чытае Евангелле Ego sum Pastor bonus, пасля чаго ўзводзіцца на біскупскі трон вялебным намінантам Б.М. Тут падыходзяць да цалавання рукі найперш асістэнты; далей — духоўныя дастойнікі і ўвесь клер, потым кожны з вернікаў мае на гэта права. Ксёндз інспектар семінарыі Бенядзікт Навіцкі, убраны ў капу, у суправаджэнні двух клерыкаў, атрымаўшы пастырскае благаславенне, узнімаецца на амбону і там чытае Апостальскія лісты або булы і, у адпаведнасці са зместам прачытаных булаў, звяртаецца да прысутных, а таксама апавяшчае пра першую Імшу пастыра ў катэдральным касцёле, што мусіць адбыцца з паданым з Апостальскай Сталіцы адпустам, і адразу чытае Апостальскі ліст, які дае такія адпусты. Пачынаецца ўрачыстая Імша, якую спявае вялебны інфулат. Пасля Евангелля пастыр у суправаджэнні ганаровых дыяканаў і ў поўным пантыфікальным убранні з мітрай і пастаралам узыходзіць на амбону, а пасля прачытання адным з ганаровых дыяканаў Евангелля сам звяртаецца да народу. Пасля Святой Імшы сам пастыр праспявае модлы за Пануючага і дасць пастырскае благаславенне народу.

Гэты цырыманіял маёй інсталяцыі зацвярджаю.
Біскуп мінскі А. Вайткевіч.

Адпаведнасць арыгіналу пацвярджаю.
Афіцыял кансісторыі і кавалер
ксёндз Ян Дамброўскі.


Пераклад з польскай мовы
Н. Мазоўкі.

Глядзі таксама:
МАЛАВЯДОМЫЯ СТАРОНКІ З ГІСТОРЫІ МІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY