|
|
№
4(26)/2003
Галерэя
З жыцця Касцёла
Мастацтва
У свеце Бібліі
На шляху веры
Сведчаць архівы
Проза
Паэзія
Нашы святыні
Мастацтва
Проза
Культура
|
№ 4 (26) 2003У рубрыцы «Галерэя» мастацтвазнаўца Валеры Буйвал прадстаўляе шэдэўры хрысціянскага мастацтва — фрэскі капліцы Дэль Арэна ў Падуі (Італія, каля 1305 г.) вялікага фларэнційскага мастака Джотто дзі Бандонэ «Уцёкі ў Егіпет», «Пацалунак Юды» і «Пакладанне ў труну». (>>) Значнай падзеяй ў жыцці ўсяго Каталіцкага Касцёла стаў Кангрэс свецкіх католікаў Усходняй Еўропы, які адбыўся ў Кіеве 8–12 кастрычніка 2003 г. Увазе чытачоў «НВ» прапанаваны рэферат кардынала Казіміра Свёнтка «Кроў мучанікаў — зерне новага жыцця...», прачытаны на гэтым форуме, і аналітычны артыкул галоўнага рэдактара польскага часопіса «Więź» Збігнева Насоўскага «Касцёл постсавецкі, Касцёл нармальны». (>> | >>) Мастацтвазнаўца Аляксандр Ярашэвіч пераказвае прыгожую аповесць-легенду пра трох каралёў, што прыйшлі прывітаць Нованароджанага Езуса. За аснову пераказа аўтар узяў старажытны лацінскі рукапіс. (>>) Гісторык і даследчык Бібліі, кандыдат філалагічных навук Галіна Сініла ў чарговым артыкуле з цыкла «У свеце Бібліі» даследуе паданне пра Ноя і сусветны патоп, разважае пра асэнсаванне яго ў розных культурах, пра сапраўды неабмежаваныя і шматмерныя сэнсы, што тояцца ў кожным невялічкім фрагменце біблійнага тэксту. (>>) У рубрыцы «На шляху веры» пісьменніца Данута Бічэль гутарыць з уніяцкім святаром а. Віктарам Данілавым і прапануе чытачам пераклад урыўку з яго кнігі «Мой шлях да Бога і Каталіцкага Касцёла», дзе распавядаецца пра «лагерную методыку містычнага жыцця». (>> | >>) У рубрыцы «Сведчаць архівы» гісторык Уладзімір Дзянісаў распавядае пра лёс архіва Мінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі, у прыватнасці, пра нешматлікія дакументы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю апошняга мінскага біскупа ў ХІХ ст. кс. Адама Вайткевіча. (>>) Проза ў гэтым нумары «НВ» прадстаўлена апавяданнем лаўрэата літаратурнай прэміі імя І. Мележа і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа Генрыха Далідовіча «Трайны агент», сюжэт якога пераплецены з падзеямі апошніх дзён жыцця Кастуся Каліноўскага. (>>) У рубрыцы «Паэзія» чытач знойдзе вершы вядомага беларускага паэта Казіміра Камейшы, які ў гэтым годзе адзначыў свой 60-гадовы юбілей, а таксама вершы маладой паэткі Таццяны Лаўрык. (>> | >>) У традыцыйнай рубрыцы «Нашы святыні» працягваецца публікацыя артыкула кандыдата архітэктуры Тамары Габрусь «Святыні ордэна прапаведнікаў», дзе аўтар даследуе архітэктуру кляштарных комплексаў, пабудаваных у ХVІІІ ст. ордэнам дамініканцаў у Беларусі. (>>) У артыкуле «Сузіранне найвыдатнейшай з іконаў», змешчаным у рубрыцы «Мастацтва», кіраўнік супольнасці езуітаў у Калішы (Польшча), дырэктар і адміністратар рэкалекцыйнага дома айцоў-езуітаў у Калішы а. Аляксандр Яцыняк разважае пра ролю іконы ў асабістай малітве чалавека і падрабязна разглядае асноўныя вымярэнні, увасобленыя ў іконе Святой Тройцы Андрэя Рублёва. (>>) Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя К. Каліноўскага пісьменнік Віктар Карамазаў прапануе ўрывак з аповесці «Мой брат духоўны» пра мастака-«перасоўніка» Станіслава Жукоўскага, які нарадзіўся і вырас у Беларусі. (>>) У рубрыцы «Культура» змешчаны артыкул Яўгена Лецкі «Беларускі голас Радзівілаў», у якім аўтар робіць спробу асэнсавання месца і ролі ў гісторый Беларусі беларускіх магнатаў, князёў Радзівілаў. (>>)
|
|
|