| 
 
 
  | 
| 
	 
		№
		4(38)/2006
	 
	Галерэя 	
		
	
	На кніжнай паліцы 
		
	
	Год Яна Паўла ІІ 
		
	
	
			Кардынал Зянон ГРАХАЛЕЎСКІ 
	
	КАТАЛІЦКІЯ ВЫШЭЙШЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ 
			Ксёндз Юзаф КРУКОЎСКІ 
	
	
	
	АДНОСІНЫ ПАМІЖ ПАЎСЮДНЫМ КАСЦЁЛАМ Пераклады 
	
	
	Біблія і літаратуразнаўства 	
	
	Паэзія 	
	
	Хрысціянская думка 	
	
	З архіваў часу 	
	
	Мастацтва 	
	
	
  | 
 
Уго Фоскала (Ugo Foscolo, 1778–1827) – знакаміты італьянскі паэт, чыя творчая дзейнасць прыпадае на складаны ў гісторыі краіны перыяд напалеонаўскіх войнаў, захопу Аўстрыяй паўночнай часткі Італіі і пачатку руху за аб’яднанне краіны — Рысарджымента (Risorgimento — адраджэнне, уваскрашэнне). Паэма «Пахаванні» (I Sepolcri) лічыцца найвышэйшым дасягненнем У. Фоскала. Яна была надрукавана ў 1807 г. і прысвечана Іполіто Піндэмонтэ (Ippolito Pindemonte, 1753–1828), перакладчыку «Адысеі» Гамера і аўтару няскончанай паэмы «Могілкі» (I Cimiteri), з якім вымушаны пакінуць родную Венецыю У. Фоскала пазнаёміўся ў Мілане. Стварэнне паэм У. Фоскала і І. Піндэмонтэ было выклікана дэкрэтам Напалеона 1804 г. (з 1806 г. распаўсюджваўся і на Італьянскае каралеўства), згодна з якім пахаванне памерлых дазвалялася толькі за межамі гарадскіх муроў. Лірычны герой паэмы, блукаючы ў храме Санта Крочэ ў Фларэнцыі, згадвае Мак’явэлі, Мікеланджэла, Галілея, Альф’еры, вялікага фларэнтыйца Дантэ, легендарных герояў антычнай Грэцыі, гаворачы, што помнікі, непатрэбныя мёртвым, маюць значэнне для жывых. На думку Ф. Дэ Санкціса, «у гэтай песні ўпершыню загучаў паэтычны голас новай літаратуры, сцвярджэнне адноўленай свядомасці, новага чалавека»1. Уго Фоскала адыграў вялікую ролю ў стварэнні канцэпцыі асобы Дантэ як паэта-грамадзяніна і патрыёта Італіі, свой уласны лёс выгнанніка ён лічыў блізкім лёсу Дантэ. Пасля смерці цела паэта было перавезена на радзіму і таксама пахавана ў Фларэнцыі ў касцёле Санта Крочэ (у гэтым жа храме пахаваны і Міхал Клеафас Агінскі2). Паэма «Пахаванні» карыстаецца і цяпер заслужанай папулярнасцю, а ўрывак «Да справаў шляхетных запальваюць моцных духам...» уключаны ў школьныя хрэстаматыі Італіі.   
 
Глядзі таксама: 
 
  | 
| 
	 
  | 
  |