Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(38)/2006
Галерэя

ТАЎЛЬСКІЯ ФРЭСКІ
На кніжнай паліцы
Год Яна Паўла ІІ

СВЯТЫ АЙЦЕЦ
Пераклады

УГО ФОСКАЛА

ПАХАВАННІ
Біблія і літаратуразнаўства
Паэзія

ВЕРШЫ
Хрысціянская думка
З архіваў часу

ЗА СПЕВЫ Ў КАСЦЁЛЕ
Мастацтва

500-ГОДДЗЮ БІТВЫ ПАД КЛЕЦКАМ ПРЫСВЕЧАНА

КНІГА-ТЭСТАМЭНТ ВЯЛІКАГА ПАПЫ

Як добра, шаноўныя чытачы, што напрыканцы гэтага года, які ў Каталіцкім Касцёле быў прысвечаны памяці Слугі Божага Яна Паўла ІІ, мы можам паведаміць вам радасную навіну пра тое, што ў выдавецтве «Pro Christo» ўбачыла свет апошняя кніга Вялікага Папы «Памяць і самасвядомасць» у перакладзе на беларускую мову. На працягу амаль двух гадоў вы мелі магчымасць знаёміцца з яе фрагментамі на старонках нашага квартальніка, а цяпер, пры жаданні, можаце набыць яе ў мінскай кнігарні «Духоўная кніга» на вул. Багдановіча, 25.

Аснову кнігі склалі размовы, якія адбываліся ў 1993 годзе ў Кастэль Гандольфо паміж Янам Паўлам ІІ і вядомымі польскімі філосафамі кс. Юзафам Тышнерам і Кшыштафам Міхальскім. Да тых размоваў, запісаных на дыктафон, Папа вярнуўся ўжо ў апошнія гады жыцця. Ён пашырыў свае адказы і паглыбіў роздум над балючымі пытаннямі сучаснасці, «што маюць істотнае значэнне для лёсаў усяго чалавецтва, якое робіць першыя крокі ў трэцім тысячагоддзі».

У гэтай кнізе Папа дае крытычны, гістарычны і філасофскі аналіз сучаснай эпохі, пазначанай злом дзвюх дыктатураў — нацызму і камунізму, якія наклалі свой крывавы адбітак на ўсё ХХ стагоддзе.

Думка Святога Айца пра тое, што «па-за Евангеллем чалавек застаецца драматычным пытаннем без адказу», — дамінантная ў кнізе; яна арганізуе і гарманізуе ўвесь шматпланавы матэрыял у адно цэлае. Якія б тэмы ні закраналіся ў гэтых «размовах на пераломе тысячагоддзяў», Папа разглядае іх у святле Евангелля; менавіта з евангельскіх пазіцый ён тлумачыць прыроду дабра і зла, а таксама іх жорсткае супрацьстаянне; ён гаворыць пра Адкупленне як пра Боскую меру, вызначаную злу.

Такія надзвычай важныя і актуальныя паняцці як айчына, народ, мова, гісторыя і культура Ян Павел ІІ таксама ўводзіць у кантэкст Святога Пісання, а менавіта паказвае і даказвае, што вытокі любові да айчыны знаходзяцца ў Дэкалозе, у яго чацвёртай запаведзі, бо «гэтая духоўная спадчына, якою адорвае нас айчына, прыходзіць да нас праз бацьку і маці».

Гэта апошняя кніга Вялікага Папы акрэслівае духоўныя і маральныя арыенціры, дапамагае зразумець наш драматычны і хаатычны час, дапамагае не згубіцца і не разгубіцца ў ім, трымаючыся Таго, Хто адзіны ёсць «Дарогаю, Праўдаю і Жыццём».

Прадмову да беларускага выдання кнігі «Памяць і самасвядомасць» напісаў кардынал Казімір Свёнтэк, гераічны сведка веры, чалавек, блізкі Святому Айцу, які добра ведаў Яна Паўла ІІ і які пад кіраўніцтвам Яго Святасці на працягу ўсіх гэтых гадоў уздымаў з руінаў, адраджаў Касцёл на Беларусі.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY