|
|
№
4(38)/2006
Галерэя
На кніжнай паліцы
Год Яна Паўла ІІ
Кардынал Зянон ГРАХАЛЕЎСКІ
КАТАЛІЦКІЯ ВЫШЭЙШЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ
Ксёндз Юзаф КРУКОЎСКІ
АДНОСІНЫ ПАМІЖ ПАЎСЮДНЫМ КАСЦЁЛАМ Пераклады
Біблія і літаратуразнаўства
Паэзія
Хрысціянская думка
З архіваў часу
Мастацтва
|
9 ліпеня 1870 г. былыя паўстанцы, якія па малалецтве былі аддадзены ў вайсковую службу і апынуліся ў 2-м Амурскім лінейным батальёне ў Благавешчанску, праспявалі ў «паходным рыма-каталіцкім касцёле гімн рэвалюцыйнага складу». За гэта яны былі выключаны з батальёна і па загадзе ваеннага міністра сасланы ў Якуцкую воблаць. Гэта былі: Адамовіч Ігнацій, сын Антона, 1844 г.н., які паходзіў са шляхціцаў Віленскай губерні і за « палітычныя злачынствы» па канфірмацыі камандуючага войскамі Віленскай акругі быў пазбаўлены «шляхецкай годнасці», аддадзены ў вайсковую службу. Дунцэн Маўрыкій, сын Якава, які паходзіў са шляхціцаў Віленскай губерні і па канфірмацыі камандуючага войскамі Віленскай акругі ад 5 кастрычніка 1863 г. за ўдзел у «мяцежніцкай шайцы» быў пазбаўлены шляхецкага стану і аддадзены ў вайсковую службу. Каўлок Аўрэліян, сын Аляксандра, які паходзіў са шляхціцаў Віленскай губерні і па канфірмацыі камандуючага войскамі Віленскай акругі ад 19 ліпеня 1863 г. за ўдзел у «шайцы мяцежнікаў» быў пазбаўлены шляхецкага стану і аддадзены ў вайсковую службу. Сімашка Ян, сын Ігната, 1847 г.н., які па канфірмацыі камандуючага войскамі Віленскай акругі ад 5 лістапада 1863 г. за ўдзел у «мяцежніцкай шайцы» быў пазбаўлены шляхецкага стану і аддадзены ў вайсковую службу. Хмара Казімір, сын Мацея, 1843 г.н., які паходзіў з сялянаў Гродзенскай губерні і па канфірмацыі камандуючага войскамі Віленскай вайсковай акругі ад 24 верасня 1863 г. за ўдзел у «мяцежніцкай шайцы» быў пазбаўлены ўсіх правоў і стану і аддадзены ў вайсковую службу. Чымбар Кастусь, сын Рыгора, які паходзіў з мяшчанаў г. Ашмяны Віленскай губерні і па канфірмацыі камандуючага войскамі Віленскай вайсковай акругі ад 12 снежня 1863 г. за ўдзел у «мяцежніцкай шайцы» быў пазбаўлены ўсіх правоў і стану і аддадзены ў вайсковую службу. Яневіч Адам, які паходзіў з сялянаў Віленскай губерні і па канфірмацыі камандуючага войскамі Віленскай вайсковай акругі ад 12 снежня 1863 г. за ўдзел у «мяцежніцкай шайцы» быў пазбаўлены ўсіх правоў і стану і аддадзены ў вайсковую службу. У сярэдзіне лета 1871 г. іх адправілі ў Якуцк, куды яны прыбылі, акрамя І. Адамовіча, у самыя маразы, у снежні 1871 г., і ўсіх размеркавалі па улусах. Так, М. Дунцэн трапіў у Майруцкі наслег Мегінскага улуса. А. Каўлок — у І Лягойскі наслег Барагонскага улуса; К. Хмара — у І Асепскі наслег Барагонскага улуса, што знаходзіўся ў Якуцкай акрузе Якуцкай вобласці. 10 красавіка 1873 г. у Якуцк быў дастаўлены І. Адамовіч. Ён, пэўна, адразу ж трапіў пад дзеянне Маніфеста ад 15 мая 1871 г. і таму «пажадаў пералічыцца» ізноў у Амурскую вобласць. У 1873 г. «пажадаў пералічыцца» ў Табольскую губерню Ян Сімашка, а ў 1874 г. у Томск выехаў К. Чымбар. У 1875 г. былі «вернуты страчаныя правы» і «выдадзены від на жыхарства» ў Томску Аўрэлію Каўлаку. Дунцэн у 1876–1882 гг. працаваў на капальнях, А. Яневіч — тамсама ў 1881–1882 гг., і мусіць пасля гэтага ім дазволілі пакінуць Якуцкую вобласць. У НАРС(Я) захавалася прашэнне К. Хмары:
У газеце “Kurier Podlaski” (7-8-9 lutego 1992 r., Biaіystok) Віталь Луба ў зацемцы «Odszukane w Jakucku» змясціў кароткі жыццяпіс К. Хмары з надзеяй адшукаць ягоных нашчадкаў, але ніхто не адгукнуўся.
|
|
|