Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(38)/2006
Галерэя

ТАЎЛЬСКІЯ ФРЭСКІ
На кніжнай паліцы
Год Яна Паўла ІІ

СВЯТЫ АЙЦЕЦ
Пераклады

УГО ФОСКАЛА

ПАХАВАННІ
Біблія і літаратуразнаўства
Паэзія

ВЕРШЫ
Хрысціянская думка
З архіваў часу

ЗА СПЕВЫ Ў КАСЦЁЛЕ
Мастацтва

500-ГОДДЗЮ БІТВЫ ПАД КЛЕЦКАМ ПРЫСВЕЧАНА

№4(38) 2006

Чарговы нумар часопіса «Наша вера» пачынаецца рубрыкай «Галерэя», у якой друкуецца артыкул мастацтвазнаўцы Валерыя Буйвала «Таўльскія фрэскі», дзе апавядаецца пра фрэскі «Пакланенне Каралёў (касцёл Панны Марыі ў Таўлі) і Хрыстус Валадар Сусвету» (касцёл Сан-Клементэ ў Таўлі), якія цяпер захоўваюцца ў музеі Каталонскага мастацтва ў Барселоне.(>>)

У рубрыцы «На кніжнай паліцы» друкуецца працяг кнігі Яна Паўла ІІ «Устаньце, хадзем!» у перакладзе з польскай мовы Крыстыны Лялько.(>>)

Большасць матэрыялаў гэтага нумара прысвечана завяршэнню Года Яна Паўла ІІ у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі. Яскравым унёскам у скарбонку памяці Святога Айца ў гэты перыяд стаў пераклад Крыстынай Лялько яго апошняй кнігі «Памяць і самасвядомасць» на беларускую мову, якая на працягу года друкавалася ў часопісе «Наша вера», а цяпер выйшла ў выдавецтве «Pro Christo».(>>) Анатацыя на гэты пераклад з'яўляецца своеасаблівым уступам да цыклу матэрыялаў, прысвечаных памяці Слугі Божага Яна Паўла ІІ.(>>) Першы з гэтых матэрыялаў - заканчэнне ўспамінаў пра Папу яго асабістага фатографа Артуро Мары.(>>) Далей падаецца шэраг публікацый з сімпозіума «Ян Павел ІІ - чалавек веры і культуры», які адбыўся ў Мінску 25 лістапада. Сярод аўтараў публікацый - кардынал Казімір Свёнтэк(>>), кардынал Зянон Грахалеўскі(>>), галоўны рэдактар часопіса «Наша вера» Крыстына Лялько(>>), кандыдат філалагічных навук Алесь Жлутка(>>), прафесар правазнаўства Люблінскага каталіцкага універсітэта і Універсітэта імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве ксёндз Юзаф Крукоўскі(>>), а таксама законніца з Кангрэгацыі сясцёр уршулянак доктар філасофскіх навук Зоф'я Здыбіцка(>>).

У рубрыцы «Біблія і літаратуразнаўства» ўвазе чытачоў прапануецца матэрыял кс. Андрэя Зайчыка «Біблейскія аспекты ў беларускай літаратуры Сярэднявечча», у якім аўтар робіць кароткі агляд культурнай спадчыны нашага народа ў гэты перыяд(>>).

У рубрыцы «Пераклады» змешчаны тэкст паэмы «Пахаванні» знакамітага італьянскага пісьменніка Уга Фоскало ў перастварэнні на беларускую мову кандыдата філалагічных навук, паэткі Аксаны Данільчык(>>|>>).

У рубрыцы «Хрысціянская думка» друкуецца цікавы аналітычны артыкул Мары-Крыстын Чаруцці-Сандрые «Чаму хрысціянская цывілізацыя дасягнула поспеху?», у якім аўтарка разважае пра хрысціянства як наймацнейшую частку сусветнай культуры(>>).

У рубрыцы «Паэзія» чытачам прапануюцца вершы Віктара Вабішчэвіча, выкладчыка гісторыі і сусветнай мастацкай культуры ў СШ № 1 Давыд-Гарадка, аўтара многіх артыкулаў па праблемах гісторыі культуры Беларусі(>>).

У рубрыцы «Мастацтва» змешчаны матэрыял Алены Сасноўскай і Надзеі Міхнюк, у якім апавядаецца пра выставу, прысвечаную 500-годдзю бітвы пад Клецкам (экспанавалася ў касцёле святых Сымона і Алены)(>>).


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY