Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(44)/2008
Галерэя
Год Божага слова

Ad Fontes

Пераклады
Нашы святыні

Гісторыя

На кніжнай паліцы

ВЕРА & CULTURA

Паэзія


Пераклады

Гісторыя

Сведчаць архівы

Кніжныя скарбы

Мастацтва

№2(44) 2008

Гэты нумар часопіса распачынаецца публікацыяй артыкула мастацтвазнаўцы Валерыя Буйвала «Карло Крывеллі. Святы Павел», прысвечаным увасабленню вобраза святога Паўла ў мастацтве.(>>)

Працягваецца публікацыя энцыклікі Бэнэдыкта XVI Spe salvi, якая будзе прадоўжана ў наступных нумарах.(>>)

У гэтым нумары змешчаны тэкст прамовы арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на пасяджэнні працоўнай групы ў Мінску ў рамках праекта «Прымірэнне ў Еўропе», пад назвай «Ролі і задачы цэркваў і царкоўных супольнасцяў перад выклікамі сучаснасці».(>>)

Пад рубрыкай «Год Божага слова» ксёндз Андрэй Зайчык, выкладчык Святога Пісання ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, друкуе артыкул «Евангеліст Мацвей», у якім разважае пра ролю і значэнне апостала і сведкі евангельскіх падзеяў св. Мацвея.(>>)

У рубрыцы Ad fontes увазе чытачоў прапануецца працяг перакладу на беларускую мову вядомай працы Тамаша Кэмпійскага «Следам за Хрыстом», зробленага ў 1930-я гады Станіславам Грынкевічам.(>>)

У рубрыцы «Пераклады» змешчаны працяг перакладу «Кветачкі святога Францішка», зроблены з італьянскай мовы на беларускую кандыдатам філалагічных навук Аксанай Данільчык. (>>)

У рубрыцы «Нашы святыні» змешчаны артыкул архітэктара Аляксея Яроменкі «Мінская фара», дапасаваны да 500-й гадавіны першага касцёла ў Мінску.(>>)

Святар Гродзенскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Зноска ў артыкуле «Рэлігійная талерантнасць беларускага права ХVI ст.» разважае пра вырашэнне праблемы свабоды сумлення і правоў рэлігійных арганізацый у старажытнай Беларусі.(>>)

Кандыдат філалагічных навук Жанна Некрашэвіч-Кароткая ў артыкуле «Каб пазнаць сваё пакліканне» асэнсоўвае змест кнігі «Адплыві на глыбіню», аўтарства якой належыць арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, які раскрываецца ў гэтай працы як высокаадукаваны тэолаг, філосаф і прапаведнік. (>>)

У рубрыцы «Вера і культура» друкуецца артыкул Пятра Рудкоўскага ОР «Правакацыя Фрыдрыха Ніцшэ», у якім аўтар асэнсоўвае складаную з’яву ніцшэанізму ў кантэксце хрысціянскай веры. (>>)

У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца новыя вершы Аксаны Данільчык і Алы Кажэры.(>>|>>)

У рубрыцы «Пераклады» змешчаны артыкул доктара філасофіі Андрыса Рубэніса «Мастацтва сабораў. Готыка» ў перакладзе з латышскай мовы Валерыя Буйвала.(>>)

Іспанскай рэлігійнай думцы ў Беларусі ХVI–XVII стст. прысвечаны артыкул філолага Алены Вальчук, якая даследуе беларуска-іспанскія літаратурныя ўзаемасувязі.(>>)

Журналістка Людміла Сяліцкая ў артыкуле «Як зачынялі касцёлы» знаёміць чытачоў з хронікай ваяўнічага савецкага атэізму паводле дакументаў 1937 года.(>>)

У рубрыцы «Кніжныя скарбы» загадчык бібліятэкі Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі Юры Лаўрык друкуе артыкул «Базыльянскія бібліятэкі», у якім прасочвае дынаміку зменаў у фондах манастырскіх бібліятэк у ХVI–XIX стст. (>>)

У рубрыцы «Мастацтва» вядомая паэтка Данута Бічэль апавядае пра творчасць гродзенскага мастака Сяргея Грыневіча, творчасць якога адметная зваротам да вышыняў духоўнай культуры беларусаў.(>>)


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY