![]() ![]() |
![]()
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
||||
№
1(47)/2009
![]() Галерэя
Год святога Паўла
Інтэрв’ю
Ad Fontes
Пераклады
Magisterium
ВЕРА & CULTURA
Роздум
Паэзія
Мастацтва
Нашы святыні
In memoriam
Ніл ГІЛЕВІЧ
СЛОВА ПРА НЕЗВЫЧАЙНУЮ ЛІРА-ЭПІЧНУЮ ПАЭМУ НІНЫ МАЦЯШ «ГАРНУСЯ!», ЯКУЮ ЯНА ПІСАЛА АМАЛЬ ТРЫЦЦАЦЬ ПЯЦЬ ГАДОЎ Вачыма візітатара
|
«ПАСЛУХАЕМ ЦЯБЕ
|
![]() |
Святы Павел на Арыяпагу. Старажытная мазаіка. |
Абвяшчаючы Божае слова ў Філіпах, Павел, Сіла і Цімафей збавілі апантаную жанчыну ад злога духу. У Філіпах яна лічылася варажбіткаю, і яе аздараўленне перастала прыносіць прыбытак гаспадарам, якія завялі судовую справу на Паўла і Сілу, перад арыштам распрануўшы і пабіўшы іх розгамі. За час іх знаходжання ў вязніцы вартаўнік, які іх пільнаваў, цудоўным чынам навярнуўся ў хрысціянства. Ноччу, пасля землятрусу, ён разам з усёй сваёй сям’ёй прыняў хрост. На наступны дзень, згодна з рымскім правам, Паўла і Сілу вызвалілі. У Пасланні да Філіпянаў Павел напісаў: «Таму, мае браты ўмілаваныя, па якіх сумую, радасць і вянец мой, так трывайце ў Пану» (Флп 4, 1), што сведчыць пра сардэчны прыём Апасталаў у мясцовай супольнасці.
З Філіпаў Апостал народаў накіраваўся ў Тэсалонікі, дзе навярнуў у хрысціянства шмат людзей, выклікаўшы абурэнне юдэяў, якія пачалі бунтаваць народ. З вернікамі гэтага горада Паўла таксама звязвала цесная сувязь, пра што чытаем у Першым пасланні да Тэсаланікійцаў. Паўлу ўдалося збегчы ад пераследу і дабрацца да Бярэі (прыкладна за 30 км). «Калі юдэі з Тэсалонікаў даведаліся, што ў Бярэі Павел таксама абвяшчаў Божае слова, прыйшлі туды, падбухторваючы натоўп і выклікаючы хваляванні» (пар. Дз 17, 13). Апостал пакінуў гэты горад, у якім засталіся Сіла і Цімафей, а сам рушыў у Афіны — сталіцу старажытнай эліністычнай цывілізацыі, дзе скрыжаваліся шматлікія філасофскія і рэлігійныя кірункі.
На афінскім Арэапагу Павел прамовіў сваю вялікую знакамітую прамову. Сярод слухачоў было шмат філосафаў. Прамаўляючы да сабраных, ён сказаў: «Мужы афінскія, я бачу, што ва ўсім вы вельмі пабожныя». Потым Павел апавядаў пра Бога, Стварыцеля ўсяго існага, пераконваючы, што ўвесь свет з’яўляецца месцам Яго прысутнасці, бо «ў Ім мы жывем, рухаемся і існуем» (Дз 17, 28). Павел заклікаў да пакаяння і навяртання, яго ўважліва слухалі, пакуль ён не сказаў пра ўваскрасенне Хрыста, сцвярджаючы, што Бог «будзе справядліва судзіць свет праз Чалавека, якога прызначыў, і даў пэўнасць усім, уваскрасіўшы Яго з мёртвых» (Дз 17, 31).
Калі філосафы «пачулі пра ўваскрасенне з мёртвых, адныя насміхаліся, а другія казалі: „Паслухаем цябе пра гэта іншым разам”» (Дз 17, 32). Яны адпрэчвалі веру, аддаючы перавагу розуму. Аднак былі і такія, хто пад уплывам словаў Паўла навярнуўся ў хрысціянства, у тым ліку Дамарыс і Дыянісій Арэапагіт.
Павел лічыў сваё выступлене няўдалым, бо, як сам потым казаў, спадзяваўся толькі на свае чалавечыя магчымасці. Вядома, ён разважаў над гэтым падчас 80-кіламетровай дарогі ў Карынт, дзе жыў у 51–52 гадах і пісаў Першае пасланне да Тэсаланікійцаў.
У Карынце да Паўла далучылася габрэйская сям’я Аквілы і Прысцылы, якую выгналі з Рыма па загадзе імператара Клаўдзія, згодна з якім усе габрэі павінны былі пакінуць сталіцу. Яны страцілі ўсё. Тым часам у Карынт прыбылі Сіла і Цімафей. Паўлу ўдалося навярнуць у хрысціянства Крыспія, кіраўніка сінагогі, аднак непрыхільная да Паўла частка габрэяў абвінаваціла яго перад новым праконсулам Ахаі, які палічыў спрэчку рэлігійнай.
Павел, пакінуўшы Карынт у таварыстве сужэнства Аквілы і Прысцылы, паплыў у бок Сірыі. У Кенхрах, згодна з абяцаннем, ён абстрыгся. Потым затрымаўся ў Эфесе, дзе пакінуў Аквіла і Прысцылу абвяшчаць Божае слова. З Эфеса Павел паплыў у Цэзарэю і наведаў Ерузалем, адкуль вярнуўся ў Антыёхію, закончыўшы сваё другое місійнае падарожжа.
Святы Цімафей быў вучнем апостала Паўла і паходзіў з Лістраў у Малой Азіі. Яго бацька быў язычнікам, а маці габрэйкаю. Ён пазнаёміўся з сваім настаўнікам падчас першага місійнага падарожжа, тады і быў навернуты ім у хрысціянства. Потым ён суправаджаў Апостала ў наступных падарожжах. Падчас турэмнага зняволення Паўла ў Рыме ў 61–63 гадах яго вучань увесь час знаходзіўся паблізу. Два свае пасланні Павел адрасаваў менавіта Цімафею. Прадчуваючы сваю смерць, Павел загадаў свайму вучню, які ў той час знаходзіўся ў Эфесе, прыбыць у Рым. Паводле традыцыі, ён стаў першым біскупам Эфеса. Яго рэліквіі ў 356 годзе перавезлі ў Канстанцінопаль, а цяпер, хутчэй за ўсё, яны знаходзяцца ў рымскім касцёле Сан-Джаванні-ін-Фортэ. На абразах святы Цімафей паказаны ў біскупскім адзенні ў дубінаю з руках, з камянямі, з пальмаю, што сведчыць пра яго мучаніцкую смерць. Святы Цімафей з’яўляецца апекуном хворых на страўнік. |
Гл. таксама:
:: Першае падарожжа апостала Паўла ::
:: Трэцяе падарожжа апостала Паўла ::
![]()
|
![]()
|
![]() |