|
|
№
1(47)/2009
Галерэя
Год святога Паўла
Інтэрв’ю
Ad Fontes
Пераклады
Magisterium
ВЕРА & CULTURA
Роздум
Паэзія
Мастацтва
Нашы святыні
In memoriam
Ніл ГІЛЕВІЧ
СЛОВА ПРА НЕЗВЫЧАЙНУЮ ЛІРА-ЭПІЧНУЮ ПАЭМУ НІНЫ МАЦЯШ «ГАРНУСЯ!», ЯКУЮ ЯНА ПІСАЛА АМАЛЬ ТРЫЦЦАЦЬ ПЯЦЬ ГАДОЎ Вачыма візітатара
|
Магчыма, прычына была ўва мне, бо я неяк напачатку задоўга проста не адважвалася падысці да яе на тых жа пісьменніцкіх сходах-з’ездах, а потым, ужо асабіста пазнаёміўшыся і адчуўшы з яе боку прыязнасць, усё адно чамусьці не спяшалася без нейкай асаблівай нагоды напісаць альбо падняць слухаўку тэлефона ды пазваніць у Белаазёрск. Ніна доўга, магчыма, занадта доўга, заставалася для мяне Каралевай паэзіі, а з каралевамі вось так па-простаму зазвычай не атрымліваюцца блізкія стасункі. На тое яны й каралевы… І трон яе, як на маё ўспрыняцце, быў вельмі высокі, ганаровы і балюча-трывалы. Трон яе болю, цярпенняў — Нінін інвалідны вазок. На ім яна так годна ўзвышалася ў маім успрыняцці над усімі намі, часта мітуслівымі, гаманкімі, узбуджанымі ад тых сустрэчаў-размоваў. Я яе заўсёды ўспрымала ўсур’ёз, ні разу мы не размаўлялі з ёй так сабе, аб тым-сім. Нават і не ўяўляю, што гэта было магчыма. Яна і пасля асабістага знаёмства засталася для мяне Каралевай, наша Ніна Мацяш. Таму і склаўся неяк раптам, зусім нечакана для мяне самой той вершык, які я, дзякуй Богу, паспела запісаць яшчэ тады, калі Ніна крок за крокам, дзень па дні, ноч па начы годна й прыгожа несла свой нялёгкі крыж паэткі і чалавека. Яна адгукнулася на яго ў лісце: «Дзякуй за кранальны ўспамін пра кветкі на маіх каленях». А вершык такі маленькі і вельмі просты:
Цяпер, магчыма, я напісала б: «Каралевы паэзіі Ніны Мацяш». Але тады я яшчэ не думала пра тое, што ў маім успрыняцці Ніна Мацяш была, ёсць і застанецца Каралевай. Паэзіі, літаратуры, годнасці і прыгажосці.
|
|
|