Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(47)/2009
Галерэя
Год святога Паўла
Інтэрв’ю

VATICANUM II НА РОДНАЙ МОВЕ
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Пераклады
Magisterium
ВЕРА & CULTURA

ВЕЛІЧ І КВОЛАСЦЬ СУМЛЕННЯ
Роздум

«ПІЯРЫЗАЦЫЯ» ЦІ ЕВАНГЕЛІЗАЦЫЯ?
Паэзія
Мастацтва

УСПОМНІМ ПРА ЗАБЫТАЕ
Нашы святыні
In memoriam

КАРАЛЕВА БОЛЮ І ВЕРША

АПОШНІ ЛІСТ

«ЁСЦЬ ТОЛЬКІ ШЛЯХ…»
Вачыма візітатара

Ніл ГІЛЕВІЧ

СЛОВА
ПРА НЕЗВЫЧАЙНУЮ
ЛІРА-ЭПІЧНУЮ ПАЭМУ НІНЫ МАЦЯШ «ГАРНУСЯ!», ЯКУЮ ЯНА ПІСАЛА
АМАЛЬ ТРЫЦЦАЦЬ ПЯЦЬ ГАДОЎ

Так, гэту паэму-пасланне, паэму-прызнанне ў сяброўскай павазе, у шчырай сястрынскай любові слынная наша паэтка складала-пісала амаль трыццаць пяць гадоў.

Пісала няспешна, памалу-патроху, па колькі радкоў за прысест;
на аркушы белым ці на каляровай паштоўцы;
пісала з прыемнай нагоды: да дня нараджэння, да выхаду новае кнігі, да светла-прасветлага свята Калядаў, Вялікадня, Дня Беларускай Дзяржавы;
або — у гаротным-бядотным настроі: хвароба ўсё болей даймае, і робіцца роспачна-страшна ў самотным чаканні, калі ж азыўнуцца сябры...

Тады й нараджаліся ў сэрцы радочкі-радкі:
такія святлістыя, чыстыя, сонцапраменныя, такія праўдзівыя, шчырыя, мудрыя,
такія ласкавыя, цёплыя, ветлыя,
такія крылатыя, духапад’ёмныя, пругкія,
такія нязбітыя, незацяганыя, свежыя,
і тут жа — такія балючыя, скрушныя, горкія,
і тут жа — такія бунтоўныя, мужныя, гнеўныя,
і тут жа — такія трывожныя, чуйныя, мройныя...

О, як цалебна было іх чытаць, як балюча цяпер перачытваць!..

«Вы ўсё яшчэ ў маёй хаце, бо — у сэрцы... Дзякую і за сур’ёз, і за жарты, і за песні...»
«Аклікаю, каб і нагадаць, і ўпэўніцца, што мы — ёсць, і што справа ўсё ж робіцца...»
«Няўжо наш урад не прыслухаецца, і нічога не зрушыцца, не з’іначыцца, і беларусы звядуцца як беларусы?»

Гэтым болем дзялілася і на сваёй вечарыне ў Брэсце...

«Усёй душой зычу трымацца ў здароўі і ў надзеі, што кляновы лісток наш ацалее і зелянецьме вольна і годна і павек вякоў!»
«І смутак наш, гаркота, боль і роспач — ад краху нашых ілюзіяў на неўзабаўнае адраджэнне. Замала яшчэ ў нас чалавечых істотаў хочуць “людзьмі звацца”. А першасны ўсё-такі дух, а не матэрыя...»
«...ворагі і дробныя незычліўцы, чуючы моц духоўную Вашу, сыходзяць жоўцю, а сябры ўмацоўваюцца ад Вашага пляча, і тым памнажаецца светлая энергетыка...»
«Дзякую Богу за Вашу прысутнасць у свеце, у літаратуры, у маім жыцці. Паджыўляюся Вашым гордым духам і прыязнай усмешкай, адрасаванай не толькі мне...»
«Такое харошае сонейка на двары — не апякае, але яшчэ гэтак шчыра грэе! Няхай жа не выстуджваецца і душа Ваша, не ўпускайце ў яе холаду самахоць... Гарнуся да Вас. Ніна».
«Са скрухай думаецца: Божа, калі ж мы ўжо ад векавога змагання за беларушчыну пяройдзем да яе адбудовы і ўмацавання?! Апошнія надзеі растаюць, а як, чым паратаваць іх?.. Наш грунт нясхісны, але паадзінкавыя дубы — яшчэ не дуброва».
«Дзякаваць Богу, што й пры глыбейшым ступанні ў леты, апроч натуральнай зажуры, чалавек мае ўцеху адчуць шчырую цеплыню сяброўскай увагі, прыхільнасці ды павагі».
«Не скажу, што 2007-ы быў зусім пусты і ў мяне, аднак... Разам з фізічнай спраўнасцю, якая прадаўжае няўхільна вычэрпвацца, мялеюць і творчыя высілкі ды магчымасці. Прынамсі гэтак яно мне бачыцца. Куды падзелася жывільнае сонца?! Будзем спадзявацца, што яно схавалася ў 2008-ым. І аб’явіцца, і абагрэе, і аздобіць квецівам душу і сэрца».

Звычайна раздзел ці раздзельчык паэмы (іх шэсцьдзесят пяць усяго) заканчваўся пяшчотным «З любоўю!», ці «З любасцю!», ці звышпяшчотным «Гарнуся!»

Божа, як гэта шчымліва да слёз успрымалася першым і покуль адзіным яе чытачом — гэта нідзе ім не чутае болей «Гарнуся!.. Гарнуся!.. Гарнуся!..»

Як гэта трэба было чытачу, каб не здрадзіць сабе ў паняверцы! Чытачу? Беларусі! Усёй Беларусі! Хаця і не ўся Беларусь разумела, якую дачку яна мае.

Якую прыгожую ў матчыным слове ад Бога паэтку!
Якую нязломную духам велікапакутніцу ў Бога!
Якую заступніцу і абаронцу Любові, Святла, Дабрыні!..
«Гарнуся» яе абарвалася так жа раптоўна, як абрываецца вечна тужлівае «піць» падстрэленай кані ў небе...

2009
студзень-люты

 
Гл. таксама:
:: У ВЯНОК НІНЕ МАЦЯШ ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY