|
|
№
1(47)/2009
Галерэя
Год святога Паўла
Інтэрв’ю
Ad Fontes
Пераклады
Magisterium
ВЕРА & CULTURA
Роздум
Паэзія
Мастацтва
Нашы святыні
In memoriam
Ніл ГІЛЕВІЧ
СЛОВА ПРА НЕЗВЫЧАЙНУЮ ЛІРА-ЭПІЧНУЮ ПАЭМУ НІНЫ МАЦЯШ «ГАРНУСЯ!», ЯКУЮ ЯНА ПІСАЛА АМАЛЬ ТРЫЦЦАЦЬ ПЯЦЬ ГАДОЎ Вачыма візітатара
|
№1(47) 2009Гэты нумар часопіса распачынаецца артыкулам Валерыя Буйвала «Рогір дэр Вэйдэн. Зняцце з Крыжа», у якім аўтар апавядае пра адзін з шэдэўраў нідэрландскага каталіцкага мастацтва, які захоўваецца ў Мадрыдзе ў музеі Прадо.(>>) Году св. апостала Паўла прысвечаны некалькі матэрыялаў пра яго жыццё і місійную дзейнасць.
Галоўны рэдактар часопіса «Наша вера» Крыстына Лялько прапануе ўвазе чытачоў сваё інтэрв’ю з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам.(>>) У рубрыцы Ad fontes друкуецца працяг перакладу на беларускую мову вядомай працы Тамаша Кэмпійскага «Следам за Хрыстом».(>>) Працягваецца публікацыя перакладу «Кветачак святога Францішка». (>>) Ксёндз Станіслаў Паўліна fDP падрыхтаваў для чытачоў часопіса артыкул «Праўда аб Божым Провідзе ў Катэхізісе Каталіцкага Касцёла».(>>) У рубрыцы «Вера і культура» друкуецца артыкул Пятра Рудкоўскага ОР «Веліч і кволасць сумлення» (частка 3-я).(>>) «Піярызацыя ці евангелізацыя?» — з такім дакладам, тэкст якога прапануецца ўвазе чытачоў, выступіў на сімпозіуме «Слова Божае — жывое і дзейснае» ксёндз Аляксандр Амяльчэня, які разважае пра праблемы прапаганды рэлігійнай тэматыкі ў СМІ.(>>) У рубрыцы «Паэзія» друкуецца цыкл вершаў-разважанняў Дануты Бічэль «Крыжовы шлях Збаўцы нашага Езуса Хрыста». (>>) Жыццю і творчасці хрысціянскай мастачкі Луцыі Балзукевіч прысвечаны артыкул Наталлі Маліноўскай-Франке і Таццяны Маліноўскай «Успомнім пра забытае». (>>) Мастацтвазнаўца Тамара Габрусь у артыкуле «Рэшткі нашай славы і цывілізацыі» знаёміць чытачоў з малавядомымі старонкамі творчасці мастака Напалеона Орды, які пакінуў у сваёй спадчыне шмат выяваў каталіцкіх святыняў.(>>) У рубрыцы «In memoriam» друкуюцца матэрыялы, прысвечаныя памяці паэткі Ніны Мацяш, а таксама яе вершы.(>>) Даследчык Юрый Лаўрык у рубрыцы «Вачыма візітатара» друкуе артыкул пра гісторыю мінскага фарнага касцёла.(>>)
|
|
|