|
|
|
№
1(59)/2012
Дакументы Апостальскай Сталіцы
Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень міру
ВЫХАВАННЕ МОЛАДЗІ ДЛЯ СПРАВЯДЛІВАСЦІ І МІРУ На кніжнай паліцы
БЭНЭДЫКТ XVI. СВЯТЛО СВЕТУ: ПАПА, КАСЦЁЛ І ЗНАКІ ЧАСУ
Размова з Петэрам Зэевальдам Пераклады
Ad Fontes
Вера & Socium
Галерэя
На шляху веры
Постаці
Хрысціянская думка
Спадчына
У святле Бібліі
На кніжнай паліцы
Паэзія
Проза
In memoriam
Пра вечнае...
|
ЧАС НАВЯРТАННЯ — На пачатку трэцяга тысячагоддзя народы зямлі перажываюць пералом такога маштабу, які немагчыма было дагэтуль уявіць, — эканамічны, экалагічны, грамадскі. Вучоныя лічаць, што наступнае дзесяцігоддзе стане часам, вырашальным для далейшага існавання планеты. Ваша Святасць, Вы самі ў студзені 2010 года прамовілі перад дыпламатамі ў Рыме драматычныя словы: «Наша будучыня і лёс нашай планеты знаходзяцца ў небяспецы». Таксама ў іншым месцы Вы гаварылі пра тое, што, калі не ўдасца ў бліжэйшы час на шырокай аснове пачаць змены да лепшага, то вельмі хутка будзе нарастаць бездапаможнасць і ўступіць у сілу сцэнарый хаосу. У Фаціме Ваша казанне мела ўжо амаль апакаліптычнае гучанне: «Чалавеку ўдалося выклікаць кругаварот страху і смерці, якога ён ўжо не здольны перарваць». Ці бачыце Вы ў знаках часу прыкметы нейкай вехі, якая зменіць свет?
— Зразумела, існуюць знакі, якія могуць нас палохаць, якія нас непакояць. Але ёсць таксама іншыя знакі, на якія мы можам абапірацца і якія даюць нам надзею. Пра сцэнарый страху і небяспекі мы ўжо даволі шмат гаварылі. Хацелася б дадаць тут тое, ад чаго пасля візітацый біскупаў шчыміць маё сэрца. Вельмі шмат біскупаў, перадусім з Лацінскай Амерыкі, гаварылі мне, што там, дзе знаходзяцца плантацыі і пралягаюць трасы гандлю наркотыкамі — а гэта вялікія часткі тых краінаў, — здаецца, нібыта нейкая злая пачвара паклала сваю лапу на краіну і нішчыць людзей. Я думаю, што гэты змей наркагандлю і наркатычнай залежнасці, што абвіў зямлю, з’яўляецца сілай, пра якую мы не заўсёды маем належнае ўяўленне. Яна нішчыць моладзь, яна нішчыць сем’і, яна вядзе да насілля і пагражае будучыні цэлых краінаў. І гэта адна з тых агідных рэчаў, за якія нясе адказнасць Захад; ён патрабуе наркотыкаў і таму шукае краіны, якія павінны яму іх дастаўляць, што ўрэшце вядзе да іх вычарпання і знішчэння. Менавіта на Захадзе ўзнікла такая прагавітасць да шчасця, якая не можа заспакоіцца тым, што існуе, і таму ўцякае, калі так можна сказаць, у «рай сатаны», нішчачы наўкола людзей. Да гэтага трэба дадаць і наступную праблему. Небяспеку, якую нясе для нашай моладзі секс-турызм, — кажуць біскупы, — мы не можам нават уявіць. Тут поўным ходам ідуць працэсы знішчэння, якія з’яўляюцца спараджэннем фанабэрыі, перанасычанасці і фальшывай свабоды заходняга свету і пераўзыходзяць ужо усялякую меру. Відаць, што чалавек імкнецца да бязмежай радасці, яму хацелася б адчуваць асалоду ў найвышэйшай ступені, хацелася б мець гэта бясконца. Але там, дзе няма Бога, яму гэта не ўдасца, гэтага ніколі не будзе. Тут яму даводзіцца самому ствараць для сябе фальшывую бясконцасць. Гэта знак часу, які менавіта для нас, хрысціянаў, павінен быць выклікам, што не церпіць адкладу. Мы павінны паказваць — таксама ўласным жыццём, — што бясконцасць, якой прагне чалавек, можа прыйсці толькі ад Бога; што Бог ёсць першай неабходнасцю, каб здолець процістаяць прыгнечанасці, уласцівай нашаму часу; што мы, так бы мовіць, павінны мабілізаваць усе сілы душы і дабра, каб праўдзівыя ўзоры прагненняў і паводзінаў выступалі супраць фальшывых і каб такім чынам мог быць разарваны і затрыманы кругаварот зла.
— Бачачы канец рэсурсаў, канец старой эпохі, канец пэўнага ладу жыцця, мы зноў усведамляем элементарную праўду пра канцовасць рэчаў… а таксама пра канец жыцця ўвогуле. Многія людзі ў знаках гэтага часу бачаць ужо прыкмету апошніх часоў. Гэта значыць, што, магчыма, свет яшчэ не гіне, але ён ідзе ў нейкім новым кірунку. Хворае грамадства, у якім павялічваецца колькасць перадусім псіхічных праблемаў, тужыць і моліць аб аздараўленні і збаўленні. Ці не змушае гэта задумацца над тым, што гэты новы кірунак, магчыма, звязаны з паўторным прыйсцем Хрыста?
— Важна тое, што існуе, як Вы сказалі, патрэба аздараўлення, што чалавек так ці інакш зноў разумее, што такое збаўленне. Людзі ўсведамляюць, што быццё, у якім няма Бога, становіцца хворым, і што чалавек не зможа гэтак існаваць; што ён патрабуе адказу, якога сам сабе не можа даць. У гэтым сэнсе наш час з’яўляецца адвэнтавым1 часам, які прапануе таксама шмат добрага. Напрыклад, вялікія магчымасці камунікацыі, якія мы сёння маем, з аднаго боку, могуць прывесці да поўнага абязлічання. Тады чалавек яшчэ плавае ў камунікатыўным моры, але ўвогуле не сустракае ўжо асобаў. Але, з другога боку, камунікацыя можа стаць таксама шанцам. Напрыклад, праз тое, што мы заўважаем адзін аднаго, што сустракаемся, што дапамагаем адзін аднаму, што адкрываемся на іншых. Таму мне здаецца важным бачыць не толькі негатыўнае. Мы павінны, што праўда, з усёй праніклівасцю яго заўважаць, але таксама павінны бачыць усе шанцы дабра, якія ёсць тут, а таксама надзеі і новыя магчымасці чалавецтва, каб урэшце абвяшчаць у гэтым свеце неабходнасць пералому, які не можа адбыцца без унутранага навяртання.
— Што гэта канкрэтна азначае?
— Такое навяртанне азначае, што Бог будзе зноў пастаўлены на першае месца. Тады ўсё набудзе іншы cэнс. Гэта азначае таксама, што зноў трэба звяртацца да Божых словаў, усведамляючы іх рэальнасць, і дазваляць ім асвятляць наша жыццё. Мы павінны, так бы мовіць, нанава адважыцца на эксперымент з Богам, каб дазволіць Яму ўвайсці ў наша грамадства і дзейнічаць у ім.
— Евангелле, як яно ўласна разумеецца, не змяшчае нейкага паслання, якое прыходзіла б з мінулага і на тым скончылася. Наадварот, прысутнасць і дынаміка Хрыстовага аб’яўлення заключаецца менавіта ў тым, што яно прыходзіць пэўным чынам з будучыні — і таму мае вырашальнае значэнне як для будучыні кожнага чалавека паасобку, так і для агульнай будучыні. «У другі раз [з’явіцца не для ачышчэння ад] грэху, — чытаем мы пра Хрыста ў Пасланні да Габрэяў, — а тым, хто чакае Яго дзеля збаўлення». Ці не павінен Касцёл яшчэ выразней тлумачыць сёння, што, паводле Бібліі, час, які перажывае наш свет, гэта не толькі час пасля Хрыста, але таксама час да Хрыста, час перад Яго прыйсцем?
— На самай справе, гэтага жадаў Ян Павел ІІ — растлумачваць, што мы чакаем, калі прыйдзе Хрыстус; што Той, Хто прыйшоў, яшчэ ў большай ступені з’яўляецца Тым, Хто прыйдзе, і з такога пункту гледжання мы жывём верай, скіраванай у будучыню. Для гэтага трэба, каб мы сапраўды маглі таксама падаць пасланне веры, зыходзячы з перспектывы прыйсця Хрыста. Часта, калі гавораць пра прыйсце Хрыста, гэта робіцца з выкарыстаннем хоць і праўдзівых, але ў той жа час збітых формулаў. Яны больш не прамаўляюць у кантэксце нашага жыцця і часам бываюць ужо незразумелымі для нас. Або словы пра Таго, Хто прыйдзе, становяцца пустымі, цалкам пазбаўленымі сэнсу і фальсіфікаванымі пад нейкі ўсеагульны маральны топас2. Таму мы павінны спрабаваць гаварыць сапраўды пра сутнасць гэтай нашай веры, але гаварыць пра гэта па-новаму. Юрген Хабермас3 лічыў, што важна, каб існавалі тэолагі, здольныя так растлумачыць утоены ў веры скарб, што ён стане ў секулярызаваным свеце словам для гэтага свету. Хабермас, магчыма, разумеў гэта інакш, не так, як мы, але ён меў рацыю ў тым, што гэты ўнутраны працэс тлумачэння вялікіх словаў моваю нашага часу — перадача іх сучаснымі вобразнымі выказваннямі і адпаведна сучаснаму спосабу мыслення — хоць і набірае разгон, але яшчэ не дасягнуў сапраўды шчаслівага завяршэння. Гэта можа ўдасца толькі тады, калі людзі будуць жыць вераю ў прыйсце Хрыста. Толькі тады яны змогуць яе выказаць. Выказванне, тлумачэнне на ўзроўні розуму мае сваёй перадумоваю тлумачэнне на ўзроўні існавання. І тут патрэбны святыя, якія жывуць сапраўды па-хрысціянску цяпер і будуць жыць надалей; усё іх жыццё паказвае Хрыста, які прыходзіць; яно дае магчымасць так растлумачыць Хрыста і Ягонае прыйсце, што Ён можа стаць прысутным і ў даляглядзе разумення, уласцівым секулярызаванаму свету. Гэта вялікае заданне, якое стаіць перад намі.
— Гэты пералом, які адбываецца ў наш час, прынёс з сабою іншы лад жыцця і іншыя жыццёвыя філасофіі, але таксама іншае ўспрыманне Касцёла. Поспехі ў медыцынскіх даследаваннях нясуць у сабе велізарны выклік этыцы. Адказу патрабуе таксама новы ўніверсум — інтэрнэт. Ян ХХІІІ заняўся пераменамі, што адбыліся пасля дзвюх сусветных войнаў, каб растлумачыць на Саборы «знакі часу» — як яны былі названыя ў Папскай буле Humanae salutis, выдадзенай з нагоды склікання Другога Ватыканскага Сабору 25 снежня 1961 года, — хоць і быў ён тады ўжо састарэлым і хворым. Ці будзе Бэнэдыкт XVI яму наследаваць?
— Так, Ян ХХІІІ зрабіў вялікі і непаўторны жэст, даверыўшы паўсюднаму Сабору справу новага разумення слова веры сёння. Сабор у першую чаргу ўзяўся за гэтае вялікае заданне — нанава вызначыць місію Касцёла, яго адносіны да сучаснасці, а таксама сувязь, якая існуе паміж вераю і каштоўнасцямі сённяшняга свету, — і справіўся з ім. Але потым рэалізаваць тое, што было сказана, у жыцці і захаваць пры гэтым пераемнасць веры — гэта нашмат цяжэйшы працэс, чым сам Сабор. Тым больш, што інфармацыя пра Другі Ватыканскі Сабор прыйшла ў свет у інтэрпрэтацыі сродкаў мас-медыя, а не праз самі матэрыялы Сабору4, якія наўрад ці чыталіся кім-небудзь. Думаю, што цяпер, пасля таго як высветленыя асноўныя пытанні, нашым вялікім заданнем з’яўляецца нанава паказваць у першую чаргу першынство Бога. Сёння вельмі важна зноў бачыць, што Бог ёсць, што Ён звяртаецца да нас і нам адказвае. І што наадварот, калі Яго скасаваць, то ўсё іншае яшчэ можна зразумець, але тады чалавек страчвае сваю годнасць і сваю праўдзівую чалавечнасць, аказваецца знішчаным самае істотнае. Таму, думаю, сёння мы павінны паставіць новы акцэнт, вызначаючы пытанне пра Бога як прыярытэтнае.
— Ваша Святасць, ці думаеце Вы, што Каталіцкі Касцёл на самай справе мог бы пазбегнуць Трэцяга Ватыканскага Сабору?
— Усяго ў нас было больш за 20 сабораў, і, напэўна, адбудзецца калі-небудзь чарговы. У гэты момант я не бачу перадумоваў для яго склікання. Думаю, цяпер добрым інструментам з’яўляюцца сіноды біскупаў, дзе збіраюцца прадстаўнікі ўсяго епіскапату, які супольна шукае, так бы мовіць, пастаянна знаходзячыся ў руху, яднае ўвесь Касцёл і адначасова вядзе яго наперад. Пытанне, ці наступіць калі-небудзь зноў момант для склікання вялікага сабору, мы павінны пакінуць будучыні. У гэты момант нам патрэбны перадусім каталіцкія рухі, праз якія Касцёл ва ўсім свеце, чэрпаючы з сучаснага вопыту і ў той жа час з унутранага досведу веры і яе сілы, расстаўляе свайго роду «дарожныя знакі» і дзякуючы гэтаму зноў робіць галоўным пытанне аб прысутнасці Бога.
— Ваша Святасць, як наступнік Пятра Вы ўвесь час нагадваеце пра вырашальны «план», дадзены свету. Не пра план А або пра які-небудзь план Б, але пра план Бога. «Бог не абыякавы да гісторыі чалавецтва», — абвяшчаеце Вы, бо, у рэшце рэшт, Хрыстус з’яўляецца «Панам усяго стварэння і ўсёй гісторыі». Місіяй Караля Вайтылы было перавесці Каталіцкі Касцёл праз парог трэцяга тысячагоддзя. У чым заключаецца місія Ёзэфа Ратцынгера?
— Я сказаў бы, што нельга занадта драбніць гісторыю. Гэта адзінае палатно, якое мы тчэм. Караль Вайтыла, можна сказаць, быў падараваны Богам Касцёлу ў вельмі акрэсленай крытычнай сітуацыі, калі, з аднаго боку, марксісцкае пакаленне — пакаленне 68-га года — падвяргала сумніву ўсё, што прапаноўваў і чым жыў Захад, і калі, з другога боку, распаўся рэальны сацыялізм. Зрабіць сярод гэтага ўзаемнага антаганізму прарыў да веры і паказаць яе як сродак і шлях, — гэта быў асаблівы гістарычны момант. Не кожны пантыфікат павінен мець нейкую цалкам новую місію. Цяпер гаворка ідзе пра тое, каб весці [Касцёл] далей, усведамляючы драматызм нашага часу; трэба моцна трымацца Божага слова як таго, што мае вырашальнае значэнне, і ў той жа час надаваць хрысціянству тую простасць і глыбіню, без якіх яно не зможа рабіць свой уплыў на свет.
Пераклад з нямецкай мовы
Паводле: Benedikt XVI.
|
|
|
|