Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(91)/2020
Год Яна Паўла ІІ

НЕ БОЙЦЕСЯ! АДЧЫНІЦЕ ДЗВЕРЫ ХРЫСТУ!
Размова Крыстыны ЛЯЛЬКО з мастаком Сяргеем ШЭМЕТАМ OCD
ПРЫЦЯЖЭННЕ СВЯТАСЦІ
Спадчына

«ШЛЯХАМ ДЗІВАЎ І ЎРАЖАННЯЎ»
Зацемкі з падарожжа ў Рым
Юбілеі

БІБЛІЯ ЯК КРЫНІЦА ПАЭТЫЧНАГА НАТХНЕННЯ КАЗІМІРА СВАЯКА
Да 130-годдзя з дня нараджэння паэта і святара
У святле Бібліі

СТАЎЛЕННЕ ДА БАЦЬКІ І МАЦІ
Чацвёртая запаведзь у навучанні Сіраха (3, 1–16)
Адукацыя
Святыя Каталіцкага Касцёла

СЭРЦА Ў ПОПЕЛЕ
Пераклады

ВЕРШЫ
Прэзентацыя

ПАЛЁТ ЗА РАМКІ ТРАДЫЦЫЙНАГА
Паэзія

БЯЛЫНІЧЫ

НЕ БОЙСЯ...
З архіваў часу

ПАРАЗА
Пра тое, як 100 гадоў таму пачыналася эпоха свабоды сумлення без свабоды
Асобы
Мастацтва

ДАСКАНАЛЫ ДЗЮРЭР
Прэзентацыя
Культура

Яўген МАЛІНОЎСКІ

ПАТЭРНАЛІСЦКАЯ ПАДАПЛЁКА ПСІХАЛОГІІ ВЕРЫ

У артыкуле пададзены матэрыял, які адлюстроўвае псіхалагічны ракурс веры як здабыцця асобаю жыватворчага слова жыцця праз асэнсаваную зменную патэрналізму ў асяродку сацыяльна-біялагічнай залежнасці. Паказаны вынікі распрацоўкі і верыфікацыі фрэйма-абдукцыі наратыўнай трыангуляцыі тэксту, які мадэлюе індывідуальную гісторыю фармавання суб’ектам індывідуальнага стылю прафесійнай дзейнасці, скіраванай на дасягненне перспектываў мужнай свабоды і бацькоўскай адказнасці.

Даследаванне праблемы апастазіі (ад грэц. αποστασία — адступніцтва) як пераразмеркавання крытэрыяў крызісу выхавання і адукацыі з культурна-гістарычнай зададзенасці навукі ў асобасны выбар жыццёвага шляху Л. С. Выгоцкі пазначае эпіграфам [3, с. 291] з псальма Давіда: «Камень, адкінуты будаўнікамі, стаў галавою вугла. Пан учыніў так, — і дзіўна гэта ў вачах нашых» (Пс 118 (117), 22–23)1. Эвентуальная (ад лац. eventusвыпадак, дапушчальны пры пэўных абставінах) падаплёка «асіметрычнасці» адукацыйнай прычыны і лагічнай перспектывы працэсу пазнання ілюструе «прынцып фальсіфікацыі», які азначае кантроль асэнсаванасці навуковых тэорый не праз пошук доказу гіпотэзаў, але, пераважна, праз канстатацыю фактаў, якія іх абвяргаюць [13]. Калі, напрыклад, за дзве тысячы гадоў хрысціянства ніхто так і не змог фактычна абвергнуць уваскрасенне Езуса, то эвалюцыйная гіпотэза толькі пацвярджае біблейскі крэацыянізм, які распаўсюджваецца на ісціну як вопытнае даследаванне аб’ектыўнай рэальнасці ў выказванні «Я — дарога, і праўда, і жыццё» (Ян 14, 6). Пры ўнутраных і знешніх абставінах аб’екта веры яго рэпрэзентатыўная выбарка, памерам з эон (ад грэц. αἰών — век, эпоха, вечнасць, час жыцця, пакаленне), канцэнтруе ўвагу на выяўленні генералізаванай, адносна сацыяльна-біялагічных і культурна-эканамічных прыкметаў часу, асобы прамоўцы, які выказвае ўласную свабоду і адказнасць за кошт сыноўняй мужнасці ў рэлігійным (ад лац. religio — насамрэч сувязь) звароце бацькоўства. Чаму рэлігійным? Таму што іншага бацькоўства, хіба што яшчэ біялагічнага, не існуе. Патэрналісцкая заўжды падзейнасць (англ. eventfulness) на скрыжаванні (англ. crossкрыж) псіхалогіі з тэкстам Святога Пісання служыць падаплёкай як «падшэўкай кашулі пад плячом», або малым шкаплерам (ад лац. scapulaeлапаткі), як элементам габіта, які носяць каталіцкія манахі і манахіні па абяцанні Богу, у чаканні Яго інавацыі: «Вось чыню ўсё новае» (Ап 21, 5). Паколькі габітус (ад лац. habitusне створаная самім сабой звычка) ёсць бясконцая здольнасць падкантрольнай свабоды спараджаць думкі, пачуцці, учынкі, дык яго моўныя прадукты заўсёды лімітаваныя гістарычнымі ўмовамі, але акт выказвання заўжды матываваны верай: «„Я паверыў, таму прамовіў“, і мы верым, таму і кажам» (2 Кар 4, 13). Але на лагічным пачатку ўласнага фарміравання асобы мова даецца адначасова і вольна, і абумоўлена і не дапускае ні стварэння чаго-небудзь нябачана новага, ні простага механістычнага паўтору першапачаткова дадзенага. Таму трэба адрозніваць праўдзівы патрымоніум ад патэрналізму «бацькоўскіх адносінаў» (Э. Бэрн, 2014) пры патэрне рэгулявання сацыяльных і прафесійных чаканняў на ўзроўні дзяржаўных структураў, фірмаў і ўстановаў, культывуючых дзяржаву як вялікую сям’ю з бацькам-заснавальнікам, які вызначае, што добра, а што дрэнна, размяркоўваючы дабро з улікам месца кожнага ў іерархічнай лесвіцы ўлады. Пры гэтым грамадскія арганізацыі, арыентаваныя на падтрымку адміністрацыйна-каманднага комплексу, фактычна складаюць з ім ідэалагічнае адзінства з ужываннем дэмагагічных маніпуляцый, канспіралагічнай прапаганды і тэатральнага піяру.

Наша разуменне патэрналізму зыходзіць з іншай схемы як дасягнення даросласці праз менавіта сістэмнае (лац. sistemaцэлае) уладкаванне роду, пакліканага Голасам: «Хто мае вушы, няхай слухае» (Мц 11, 15) і асабістым Іменем Нябеснага Айца (ад грэц. Πατέρα, лац. Pater) з лагічным утварэннем быцця, адлюстраванага гнасеалогіяй як агульнай тэорыяй пазнання. Другаснае разуменне патэрналізму як «таямнічай мэты быцця», ці μυστηριώδες στόχο, у парадыгме постмадэрнізму апынулася не да канца абазнаным выпадкам для навукі, мастацтва, рэлігіі, права і самой асобы, імпліцытна не давяраючай сваё жыццё дамарослым маральным аўтарытэтам і паліткарэктным настаўнікам: «Браты мае, няхай нямногія з вас імкнуцца стаць настаўнікамі, ведаючы, што будуць асуджаны больш сурова» (Як 3, 1). Метадалогія педагагічнага інтэрперсаналізму, пачынаючы ад Тамаша Аквінскага, Р. Дэкарта, Г. Лейбніца, Ж. Марытэна, Э. Жыльсона, Фр. Брэнтано, Э. Мунье, В. Штэрна, Н. Бярдзяева, М. Шэлера, Г. Саллівена і М. Бубера, Я. Корчака ды інш., абвяшчала асобу як самае каштоўнае з усяго, што ёсць у быцці Бога, да якога вядуць усе праўдзівыя школы і напрамкі свету: «Ніхто не мае права перашкоды служыць Іншаму ў духу любові, даверу і надзеі» [8].

Калі ў 2017 г. 73-гадоваму Рычарду Талеру (R. Thaler) была прысуджана Нобелеўская прэмія «за ўнёсак у галіне даследавання паводніцкай эканомікі», яго псіхалагічная здагадка «наджынг» (ад ідыш, nudgeзлёгку падштурхоўваць плячом) была абумоўлена як філагенетычнай каштоўнасцю цывілізацыі, так і антагенетычнай (ад грэц. ὄντος — існы і γένεσις — нараджэнне) мэтанакіраванасцю «Яд вашэм» (ад іўр. יד ושם — месца і Імя) з кнігі Йешаягу (гл. Іс 56, 5), у якой прарок запэўнівае бяздзетных габрэяў у будучыні, дзе яны не будуць забытыя ў пакаленнях, як не забыты ўдзячнымі суайчыннікамі 26-гадовы айцец беларусаў Кастусь Каліноўскі, які сваім бяздзетным станам, магчыма, не без сумневу, але, як аказалася, не дарэмна звяртаўся да «дзецюкоў» у «Лісце з-пад шыбеніцы», стаўшым асабліва натхняльным «наджынгам», сапраўдным запаветам нацыі пасля ўрачыстага рэквіема ў вільнюскай катэдры св. Станіслава 22 лістапада 2019 года. У такой бацькоўскай перспектыве камунікацыя веры, надзеі і любові пераўзыходзіць змястоўную мову гістарычнага апавядання псіхалагічным станам доўгацярпення і доўгачакання Усявышняга, які ў навуцы ХХ ст. быў падвергнуты татальнай элімінацыі з матэрналісцкай гігантаманіі спажывання [11].

Такая актуальнасць даследавання забяспечыла прадмет фенаменалагічнай фарманты голасу Айца ва ўмовах адукацыйна-выхаваўчых сувязяў свету, дэтэрмінаванага моўнай уладай яго змены праз act statements, або інтэнцыяльны акт выказвання. У адрозненне ад speech act, або публічнай прамовы, голас сцягвае (ад лац. abductio) гнасеалогію падзейнасці «маўленчым дзеяннем, або сукупнасцю выказванняў, якія здзяйсняюцца адным прамоўцам з улікам Іншага» [9]. Тэорыя маўленчых актаў з’яўляецца цэнтральным аб’ектам прагмалінгвістыкі, якая зыходзіць з першапачатковага разумення грэцкага тэрміну πράγμα як рэчы, навернутай да сябе самой, а не да задавальнення грамадства спажывання [8]. Сучасны спажывецка-гуманітарны дыскурс Ж. Лакан вызначае як «какафонію канцэпцый» неадэкватнага тлумачэння вучэння З. Фрэйда, несумяшчальнага з агульнаю псіхалогіяй па прычыне «несвядомага, структураванага як мова, пры якім Я сімптом» [6]. Справа ў тым, што псіхааналіз застаецца адзінай крэацыйнай тэорыяй «Я і Яно», якая здзіўляе мужнай інтэнцыяй бацькоўства: «У якую б форму ні выліўся далейшы супраціў характара ўплыву пакінутых аб’ектам загрузак, усё ж уздзеянне першых ідэнтыфікацый, што адбываліся ў самыя раннія гады, будзе агульным і доўгім. Гэта вяртае нас да ўзнікнення «Ідэала Я», бо за ім крыецца першая і самая значная ідэнтыфікацыя індывіда, а менавіта — ідэнтыфікацыя з Айцом асобасна правільнага часу» — persönliche richtige Zeit [13]. Такая патэрналісцкая ідэнтыфікацыя ставіць задачу па аднаўленні патрымоніума выхавання як увасаблення творчага пачатку каля лібідознага рухавіка (ням. Haupttrieb) як вытоку канструктыўных канфліктаў чалавечага прагрэсу. Крэатыўнае бачанне Фрэйда выходзіць за межы антрапалагічнай формулы «ўсё ў чалавеку», якой ён супрацьпастаўляе здагадку аб тым, што «ў чалавеку не зусім усё» з прычыны дамінавання эдзіпальнай цягі культурна-гістарычнага матэрналізму над лагічным вытокам роду [4].

Шлях ад ідэалогіі спажывання да асабістага станаўлення пралягае праз сатэрыялогію вуснага вызнання «Ойча наш <...> свяціся імя Тваё» (Мц 6, 9), якое пераўзыходзіць сардэчна маўклівую міласэрнасць учынку (гл. Рым 10, 10). Будучы прадстаўніком патэрналісцкага княства ў юдэа-хрысціянскай пераемнасці святарства (гл. Пс 45 (44), 17), папа Францішак дэманструе ўладу змены двухтысячагадовага тэксту Езусавай малітвы ўскладаннем адказнасці за спакусу злом на праціўніка дабра (ад іўр. שָׂטָן śāṭān — паклёпнік). Ранейшая апеляцыя да Айца — «і не ўводзь нас у спакусу» — цяпер гучыць як do not let us fall into temptation, або «і не дай нам паддацца спакусе». Такім чынам, пасвячэнне дваіх ці траіх дзяцей свайго жыцця Айцу атрымлівае інтэнцыяльную стратэгію дыстанцыявання ад самога ўплыву зла на іх род. Адважнаму рашэнню Пантыфіка папярэднічалі не толькі 16 гадоў навуковых даследаванняў біблейскіх тэкстаў, першапачатковы з якіх на арамейскай мове быў, як высветлілася, скажоны перакладам, але і 160 гадоў Ватыканскага штодзённіка L’Osservatore Romano, матэрналісцкі дэвіз якога unicuique suum, або «кожнаму сваё», тут атрымлівае патэрналісцкі штуршок non praevalebunt — «не перамогуць» (Мц 16, 18). Калі афіцыйная тэалагічная дактрына грунтуецца на primatu intellectu fidei proferuntu, або «першынстве інтэлекту над верай» [1], то персанальная інтэнцыя падзейнасці спансіраваная «ўсёмагутнасцю Творцы, аж да ўсяго, што нясе ў сабе супярэчнасць» [1, с. 47]. У такім спалучэнні дыстанцыяванне невуцтва суправаджаецца адукацыйнай стратэгіяй alma mater, а патэрналісцкі прывад мужнасці працягвае спрыяць самаадукацыйнаму пераадоленню недахопу веры. Рэальнае «захаванне і збаўленне ад пакалення гэтага навекі» (гл. Пс 12 (11), 7) здзяйсняецца праз «любоў як сукупнасць дасканаласці». Адкрыццё любові ніколі раней не ставілася ў псіхалогіі, якая атрымлівае лагічную перспектыву надзейнага, адназначнага выказвання homo amantis у выбары першапачатковай і канчатковай асобы (гл. Ап 1, 8). Пры выбары іншага ладу жыцця патрыманіяльная (ад лац. patrimoniumмаёмасць айца) інавацыя «Вось чыню ўсё новае» (Ап 21, 5) на тле матрыманіяльнага (ад лац. matrimonium) шлюбу мужчыны і жанчыны набывае ў абагульненні Божага і чалавечага прагматыку габітуса (ад лац. habitusзвычай). Матрыманіяльна прагматычным у гістарыяграфіі Еўропы сталася зацвярджэнне ў 2019 г. на пасадзе Прэзідэнта Еўракамісіі лекара гінеколага, доктара навук Урсулы фон дэр Ляйен, дачкі заснавальніка ЕЭС-1957, маці семярых дзяцей і ўсыноўленага сірыйскага падлетка. Асабістая мацярынская мужнасць дае права рэагаваць на з’едлівыя выбрыкі ў сацсетках («яе народ не выбіраў») асэртыўнай пераемнасцю: яна не народная і не іншародная, а высакародная. Канстатуючы факт заваёвы сям’і народаў надсітуатыўным мацярынствам, падабенства Божае ў вобразе мужчыны і жанчыны дапоўнена таксама фігурай новага старшыні ХДС і міністра абароны ФРГ Аннегрэт Крамп-Каррэнбаўэр, якая выхоўвае сваіх траіх дзяцей у каталіцкай традыцыі пераемнасці Марыйнага ўзвялічвання (гл. Лк 1, 49) праз захаванне ўсіх гэтых словаў у сэрцы сваім (гл. Лк 2, 19). Філагенетычным падмацаваннем кампетэнтнага бацькоўства можа служыць добраахвотны цэлібат папы Францішка, не палічыўшага за рабунак свайго Пантыфікату рабскае цалаванне ног ваяўнічым афрыканскім лідарам, калі ён умольваў іх не хлусіць і не праліваць кроў на Богам сцеражонай планеце Зямля: «Я не ведаю, чаго вы хочаце, але, калі хлусіце, я ведаю, хто ваш бацька». Заставацца ў адзіноце самаадданага служэння — заўжды ўчынак мужнасці як для мужчын, так і для жанчын: «Адносна дзеваў я не маю наказу ад Пана, але выказваю сваё меркаванне як той, каго міласэрнасць Пана зрабіла вартым даверу. Таму з-за цяперашняга ўціску я лічу добрым, што чалавеку лепш заставацца такім. Ты маеш жонку? Не шукай вызвалення. Не маеш жонкі? Не шукай яе» (1 Кар 7, 25–27). Псіхалагічны аналіз тэксту «Вось што я высветліў, — сказаў Эклезіяст, — адно за другім, каб здабыць праўду, якую дагэтуль шукае душа мая, і я не знайшоў: адшукаў я аднаго чалавека з тысячы, а жанчыны сярод усіх ні адной не знайшоў» (гл. Экл 7, 27–28), звяртае на сябе ўвагу непрыкметнай сітуатыўнай акалічнасцю. Трыангуляцыйны рэсурс «сярод усіх» вызначае стасункі дырэктыўнай элімінацыі Эдыпава комплексу з феміннымі рысамі біясацыяльнай сузалежнасці, праілюстраванай на карціне Л. Фрэйда «Спячы сацыяльны інспектар». Вось толькі мізэрная выбарка гэтых характэрных рысаў Я-жанчына: пасіўнасць, спагадлівасць, мяккасць, паглынанне мацярынствам, гатоўнасць да эмпатыі і сацыяльнага суправаджэння, цярплівасць і плодная ўспрымальнасць. З пералічаных толькі дзве апошнія спрыяюць функцыянаванню той мужнай ласкі, якая «паводле меры Хрыстовага дару» (Эф 4, 7). Прывядзем гэтыя дзве станоўчыя якасці ў сіметрыю таксама дзвюм, але «таксічна маскуліным» (Hess, Peter, 2016) — нарцысізму і эгаізму, дадаўшы да іх, па Э. Фрому, такія мужчынскія рысы, як умяшальніцтва, пранікненне, актыўнасць, дысцыпліна і авантурызм, каб атрымаць гендэрна збалансаваны вобраз. З аднаго боку, мужнасць — дабрачыннасць маральнае моцы пры пераадоленні страху; з другога боку, здольнасць пераносіць пакуты, уключаючы фізічны боль. <...>

З псіхалагічнага параўнання полавай прыналежнасці і гендэрнай роўнасці вынікае, што духоўнае дзявоцтва як асабістая цнота мужнасці можа быць рэлігійнай сенсацыяй (ад лац. sensationадчуванне) на падабенства Езуса і Дзевы Марыі. На асабістым шляху жыцця дасканалай любові дасягае той, хто «без ніякага прымусу, пануючы над сваёй воляй, цвёрда вырашыў у сваім сэрцы захаваць дзявоцтва» (1 Кар 7, 37).

Псіхалагічная кваліфікацыя патэрналісцкай інтэнцыі ў веры прадугледжвае біблейскую катэгорыю роду (грэц. γένεση), у тым ліку праз лацінскі тэрмін directus, які, акрамя значэння «мужнасць», мае значэнне «просты поспех». Паняцце «жаноцкасць» улічвае сексуальнае багацце жанчыны, якая ў экстрэмальных умовах непрадказальна рэагуе, баронячы сысуноў. Для патрыятычнага праслаўлення Ізраэля адных гармонаў недастаткова, наадварот, трэба адмовіцца ад мацярынства ў подзвігу маці сямі сыноў, загінулых дзеля адмаўлення ад паганскіх звычаяў пры Антыёху Эпіфану (гл. 2 Мак 6, 18). Сексуальнае багацце мужнасці — гэта асэртыўнае (ад лац. assertorабаронца) валоданне зброяй слова і шчытом справы. Як бы крытычна мы ні адносіліся да героя Грамадзянскай вайны К. Я. Варашылава, але мусім прызнаць яго здатнасць абараніць каханую жонку ад арышту НКВД. Камандаю «Стаяць!» са стрэлам у столь ён, магчыма, адзіны са сталіністаў, вызваліў сваю сям’ю ад дэманаў камунізму <...>.

Дырэктыўная інтэнцыя пераносіць універсітэцкую кампетэнтнасць асобы з біялагічнага рабства міфічных уяўленняў і канцэптуальных інтраектаў у сістэмны тэкст асобы. Апытанне студэнтаў выявіла дзяўчат, якія станоўча ставяцца да ненарматыўнай лексікі, хаця наратафілія, або полавое вычварэнства, якое характарызуецца эратычнаю асалодаю ад прагаворвання мату або эратычных тэкстаў пры дасягненні аргазму ў большай ступені ўласцівае юнакам. Амаль дзве трэці рэспандэнтаў схільныя да выкарыстання слова «люблю» ў адносінах як да блізкіх, так і да асобных прадметаў, ежы, мастацкіх жанраў, розных заняткаў, спосабу дзейнасці. Толькі некалькі студэнтаў катэхетычнага коледжа змаглі патлумачыць неабходнасць дыферэнцыраваць словы «люблю», «кахаю», «мілую», «сябрую», «абагаўляю» ды інш. Ніхто са студэнтаў свецкіх установаў не змог дыферэнцыраваць генетычнае спалучэнне пазіцый мужнасці бацькі і маці на асабістай падставе мудрасці і любові, пры якіх цнота ўспрымаецца не як стан дзявоцтва да моманту першага полавога кантакту, а як духоўная адзнака, незалежная ад полу, індывідуальнай гісторыі кахання, дзетароднай дзейнасці і нават самаго полавога кантакту. З гэтай задачай змаглі справіцца толькі слухачы катэхетычнага каледжа.

Прытрымліваючыся стахастычнага падыходу ў даследаванні патэрналісцкіх перадумоваў веры, мы вылучылі такія тэарэтычныя катэгорыі, як эмэрджэнтнасць, эквіфінальнасць і гамеастаз. Эмэрджэнтнасць (англ. emergentнеспадзяванка, ці новыя праблемы) у даследаваннях С. Александэра, Р. В. Селларза, М. Чапека кваліфікуецца як функцыянальная адзінка з’яўлення ў сістэме ўласцівасці, раней не істотнай для складаючых яе элементаў [5]. У нашым выпадку імпліцытныя спосабы праймінгу (англ. primingгрунтоўка), дзякуючы якім забяспечваўся стабільны кантроль навучання суб’екта, не спрыяюць узнікненню індывідуальнай гатоўнасці да крэатыўнага выбару веры як рэлігійнай цноты, «не маючай істотнага дачынення да жыцця» (цытата з выбаркі). Іншы рэспандэнт палічыў яе «лішняй і неэфектыўнай» ва ўмовах прафесійнай практыкі. Адзін юнак нават прапанаваў правесці ў аўдыторыі эксперымент: «Вось, зараз кіну ўверх корак і, калі Бог ёсць, корак не завісне ў паветры». На што выкладчык прапанаваў: «Зрабіце евангельскі эксперымент: прыдзіце дадому, зачыніце дзверы і аддайце Богу таемнае. І Бог, які бачыць патаемнае, аддасць вам наяўнае» (гл. Мц 6, 4). Гэты нечаканы стымул застаў «эксперыментатара» знянацку, але паўзу перарваў яго дасціпны сябра: «Навошта Сашу новыя праблемы?», чым развесяліў аўдыторыю, праілюстраваўшы значэнне тэрміна emergent.

Найменш «ураўнаважанай» уласцівасцю асобы аказалася характарыстыка эквіфінальнасці (ад лац. aequilibris), або збалансаванасці мэты (лац. propositum) і выпадковасці (лац. accidente). Л. Берталанфі прапанаваў гэты тэрмін менавіта ў дачыненні да адкрытай сістэмы спасціжэння (лац. сogito), незалежных ад часу і параметраў быцця і свядомасці (L. Bertalanffy, 1969). Зыходзячая яшчэ ад Р. Дэкарта ідэя discurse la methode рэлевантна вывучэнню такога гранічнага элемента асобы як богападабенства, якое стабільна аднаўляе страчаную раўнавагу існавання — sum, пераадольваючы метафізіку «праймінгу», кансэрватызм публічнай справаздачы і рэгіднасць сацыяльнай ролі ў гульні атачэння (ад англ. environment). У грэцкай мове ὁμοιοστάσις і азначае менавіта падабенства ў нерухомым стане (грэц. στάσις). Адгэтуль разпазнавальная альтэрнатыва αποστασία як вераадступніцтва, гэтая час ад часу сама па сабе ўзнікаючая эквілібрыстыка несвядомага паўтору ці аналага падабенства (лац. similarity homeostasis). Тут, быццам, атэізм мае несвядомую, ад таго і безумоўную дакладнасць тэапсіхалагічнай сістэмы з нерухомай Ψ–квінтэсэнцыяй гамеастазу асобы [9].

На падставе патэрналісцкага падыходу мы распачалі фрэймінгавае тэставанне 180-ці студэнтаў БДЭУ, першай ступені адукацыі Інстытута псіхалогіі БДПУ і сярэдне-спецыяльнай адукацыі Баранавіцкага катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага. Аналіз унутраных супярэчнасцяў суб’екта выявіў сумненні рэспандэнтаў у разуменні простых тэалагічных паняццяў. Прычым разуменне ісціны, што выяўляе крызісны момант дысперсіі мужнасці ў сітуацыі нявызначанасці (англ. uncertainty), студэнты каледжа пераадольвалі больш эксклюзіўным, у параўнанні са студэнтамі БДЭУ і Інстытута псіхалогіі БДПУ, досведам прамаўлення Імя Айца (гл. Лк 22, 42), якое мела эмэрджэнтнае дзеянне на грунтоўна (англ. priming) імпліцытнае спажыванне малітоўнага патэрну. Акт выказвання студэнткі Марыі К. у зморшчыне Ψ–квінтэсенцыі (ад лац. quintessentialпятая сутнасць) выявіў крыніцу сатэрыялогіі (ад грэц. σωτηρία — збаўленне і Λόγος — Слова). Пры гэтым выбар напрамку метаніміі (грэц. μετονυμία — перайменаванне) адбываўся за кошт асацыяцыі па сумежнасці Сыноўняй часткі ў цэласці Айца, а наратыўны атрыбут уласнага імя Марыя (з іўрыту «Горкая») суправаджаўся матрымоніўмам стыгматызацыі (ад грэц. Στίγμα — ярлык, таўро) метафарычнага складу: «А праз Тваю душу пройдзе меч, каб выявіліся думкі многіх сэрцаў» (Лк 2, 35).

Генеалагічны кантынуум (ад лац. сontinuumпераемнасць) у працэсе змены культурна- адукацыйных фармацый мяркуе выхаванне як «выманне» (ад лац. еxercitation) богападабенства з праймінгавых напластаванняў біялагічнага патэрну праз таямніцу асабістасці «будуць двое адным целам» (Эф 5, 31). Патрыманіяльную ўпэўненасць у сітуацыі абмежаванай рацыянальнасці, якая служыць інцэртатыўным супрацівам асобаснай мэты (грэц. στόχο), задае «наджынг» радавога канатыву «Хачу» [12]. Пры гэтым такое псіхалагічнае пачуццё як каханне, калі яно не гастранамічны драйв «люблю паесці», застаецца не падкантрольным прычыне, але аптымальна задавальняе патрэбы праз станоўчую дынаміку асэнсавання пакутаў за кошт шкалы найвышэйшай ступені родаў, паводле Арыстоцеля. <...> Псіхалагічнае абгрунтаванне адукацыйных фрэймаў цесна звязана з разуменнем рэлевантнасці навуковай трактоўкі ўласных уражанняў на выснове дасведчанай культуры «тэксту», «скрыпту», «схемы», «дыскурсу», «наратыву», «праймінгу». Пералічаныя модусы выкарыстоўваюць у якасці фрэймінгу вядомыя навукоўцы Ф. Бартлетт, Д. Румельхарт, Р. Абельсон, А. А. Карпаў, Г. М. Кучынскі, М. Л. Мінскі, В. А. Мазілаў, У. Чэйф, Ч. Філлмар, Г. Бэйтсан, Д. Хаймс, В. А. Янчук, якія сведчаць аб транспанаванні сэнсу як уключанасці ў кантэкст фрэйму, што вызначае непадлегласць (англ. incontinence) шчасця (ад грэц. ευτυχία — выпадак), па якім «у дні голаду насычаны будуць» (Пс 37 (36), 19) сітуацыям пакуты (ад грэц. δυστυχία). Тым не менш, пакуты як патагенныя з’явы спрыяюць адкрыццю патайных аспектаў асобы. Зламаецца чалавек ці, наадварот, раскрые і мабілізуе свае ўнутраныя рэзервы, залежыць ад патэрналісцкага вытоку скіраванасці, або Richtungdispositionen (W. Stern, 2013), які азначае правільнае размяшчэнне дыспазіцый адносна часу, створанага Айцом persönliche richtige Zeit [15]. Правільнасць асабістага часу верыфікуецца дыспазіцыямі захоўвання гатоўнасці да здзяйснення спадчынных перадумоваў і сацыяльных планаў у адносінах да сябе, да людзей, да ўласнасці і да працы на ўзроўні фактару выпадковай зменнай: «Звярнуў я ўвагу на што іншае; і ўбачыў пад сонцам, што не шпаркім удаецца бег і не моцным — перамога ў баі, ані вучоным — багацце, ані мудрым — хлеб, ані разважлівым — ласка, але для ўсяго — час і нагода» (гл. Экл 9, 11).

Адукацыйнае інкарпараванне патрыманіяльных значэнняў у структуру асобы можна знаходзіць пры дапамозе графастатычнага фрэйму адзінкавасці роду і дыялагічнага вектара падзеі, пры якім трансцэндэнтныя думкі і іманентныя кропкі гледжання адкрываюць «шчыльнасці асобаснага шляху» (C. B. Bühler, 1998 г.) з верагоднасцю нармальнага размеркавання яго рэгулярнасці і ступенню выпадковай велічыні пры стандартных адхіленнях нерэгулярнасці. Ва ўмовах эмпірычнага вымярэння патэрналізму веры як незалежнай зменнай суб’ектнага ўзаемадзеяння фрэйм (англ. frameрамкі) складае, стабілізуе і мэтанакіроўвае веды для акту выказвання праз тэкставую выбарку абдукцый (ад лац. ab«з, ад» і ducereвадзіць) як адкрытай формы высоўвання праўдападобных гіпотэзаў у «семантычнай прасторы» дыялогу. Трыангуляцыя гэтай прасторы стварае сеткі апорных псіхалагічных пунктаў пабудовы базавых сістэмных ведаў у метафарычным выкладанні кагнітыўных, афектыўных, генетычных, паводзінавых і сімультанных нарацый. Уласна, фрэймінгавая абдукцыя ўключае дыялогавае ўсведамленне святла навукі, мастацтва, рэлігіі і права ў голасе і тэксце Айца асобасна правільнага часу. Такім чынам, фрэйм-абдукцыя наратыўнай трыангуляцыі тэксту, або ФАНТТ [8], транспартуе прагматыку ведаў у тэхналогію прафесійнай кампетэнцыі. У адрозненне ад універсітэцкага дыскурсу, заснаванага на зацікаўленасці прадметам, ці дыскурсу неўротыка, які прыносіць асалоду ад выканання эфектыўнай ролі сімвалічнага суіснавання [6], у тым ліку гендэрнага, фрэйм транспартуе веды, якія змушаюць асобу гаварыць там, дзе сама яна гэтага не хоча, напрыклад, на апазіцыйным мітынгу. Калі сумленне спалучаецца (анг. fold) з абставінамі, тады і веды праз голас асобы робяцца актам выказвання, трансфармаванага ў тэкст праз час, вызначаны дэканструкцыяй [4].

Параўнанне «Я-канцэпцыі як абагульненага ўяўлення аб сабе, заснаванага на ўздзеянні іншых людзей, падобная да гітары без струнаў», атрымала наратыўнае адлюстраванне ў незалежнай абдукцыі: «А я проста спяваю, і без гітары». Скіраванасць асобы ў метафары «мовы як сістэмы знакаў, падобнай да гадзінніка, разабранага на дэталі», здабыла меркаванне: «як гадзініку патрэбны майстар, так і мове асоба». Параўнанне «эгацэнтрызму з алфавітам, які складаецца з адных Я», знайшло альтэрнатыву ўпэўненасці: «Я ведаю алфавіт». Прычым да гэтай альтэрнатывы адна са студэнтак дадала 23-ю літару грэцкага алфавіту Ψ як сімвалу псіхалогіі, імпліцытнага ў сваёй выяве «эпіклеза» (ад грэц. ἐπίκλησις), як закліку аб перамене тэстастэрону і эстрагену ў сутнасць падабенства асобы і форму прафесійнай дзейнасці. Згодна З. Фрэйдам, такая дзейнасць, у першую чаргу дзетанараджальная, служыць сублімацыяй penis envi, або «зайдрасцi з-за пеніса», апасродкавана якой жанчына становіцца мужнай [15]. Што да мужчын, яны таксама маюць зайздрасць, але гэта больш датычыць паспяховай рэалізацыі асобы. Без сумневу, гэтая зайдрасць Каіна ды Юды загрунтавана (ад. англ. priming) пад прагу ўлады з асалодой уласнага выказвання. Таму, носячы цяжары адзін аднаго, мужчына і жанчына ў такі спосаб выконваюць закон Хрыстовы (гл. Гал 6, 2).

Нягледзячы на развіццё навукі і тэхналогіі, таямніца шлюбу па-ранейшаму застаецца «вялікай» (гл. Эф 5, 32). Вядома, што пры зліцці дзвюх гаметаў у полавым працэсе ўтвараецца зігота, якая развіваецца ў асобу са спадчыннымі прыкметамі абодвух бацькоў. У кожнай клетцы чалавека 23 пары храмасомаў, з якіх толькі сёмая можа выпадкова прадставіць гетэрагаметны патэрн XY. Паўстала меркаванне аб такой гендэрнай роўнасці, якая праілюстравана пабудовай графіка функцыі y = x. Гіпатэтычнае вылучэнне частак маскуліннасці і феміннасці на промні Z (0; + ∞) прывяло да 0 як бясконца малой і ∞ як бясконца вялікай велічыні з немагчымасцю меркаваць аб існаванні або неіснаванні межаў «прамянёвай» функцыі адносна «чалавечага ладу жыцця». Таму, з матэматычнага пункту гледжання, была зроблена выснова пра адсутнасць як гендэрнай роўнасці, так і гендэрнай няроўнасці. Улік дзеяння ігрэка ў адносінах да ікс-зададзенай незалежнай зменнай трывогі dubito ergo cogito стварае сіметрыю яе ліквідацыі праз cogito ergo sum у выглядзе прамяня y = x, які ўяўляе з сябе вось сіметрыі гіпербалы. Нагадаем, што этымалогія грэцкага тэрміна ὑπερβολή уключае «пераход; лішак; перабольшанне», што назіралася намі толькі ў асобы як горняй адзінцы пэўнасці, без якой існаванне падобнае да стэпавай раўніны.

Смерть —
это только равнины.
Жизнь — холмы, холмы.
Присно, вчера и ныне
по склону движемся мы.
Смерть — это все машины,
это тюрьма и сад.
Смерть — это все мужчины,
Галстуки их висят.
                          И. Бродский, 1962.

Жыццё асобы — гэта неспынны заклік Ψ на грунтоўным тле развагі пад знакам φῖ як марнага падману «паводле чалавечай традыцыі, паводле стыхій свету» (Клс 2, 8). Горняя «Споведзь» Аўгустына ўпэўнена зводзіць рахункі з філасофскай дэсакралізацыяй ладу «Я». Будучы сімвалам псіхалогіі, літара Ψ у парадкавай паслядоўнасці грэцкага алфавіту мае нумералогію 700, якая ў сіметрычнай загрузцы (грэц. φόρτωση «выпадковай» душы праз веды робіцца каэфіцыентам сістэмы заканамернасцяў і фенаменалогіяй голасу ў выбары акту выказвання, а 24-я літара грэцкага алфавіту Ω (грэц. Ωμέγα), роўная ў сістэме запісу лічбе 800, сімвалізуе канчатковую эвентуальную (англ. еventпадзея) прастору. Гэтае значэнне, пры ўзыходзячай секвенцыі амегі, у знаменным распеве праваслаўнага «Осьмигласника» займае месца «восьмага тону», што, з пазіцыі мацярынства, у тым ліку «Песні кахання», квантыфікуе 17-ы і 18-ы вершы 45(44)-га псальма сыноў Карэевых: «Замест айцоў тваіх будуць твае сыны. Ты ўстановіш іх валадарамі па ўсёй зямлі. Я зраблю тваё імя вядомым для ўсіх пакаленняў; таму народы будуць праслаўляць цябе на векі вечныя». Гэты ў каталіцкай традыцыі 45-ы псальм узносіцца вуснамі Марыі ў Magnificat anima mea Dominum, або «Велічае душа Мая Пана...» (гл. Лк 1, 46–55). Монадычныя распевы Грыгарыянскага харалу вершаў «Магніфікату», вядомыя ў формах вялікага рэспансорыя (ад лац. responsoriumадказ) у версіі аллелуарыя і антыфонаў.

Так, адкрыццё хігсаўскага базона (англ. Higgs — boson, 2012) з неабходнасці механізуе прычыны спантаннага парушэння электраслабых сіметрый і такім спосабам завяршае Стандартную мадэль фізікі элементарных часціцаў. Пры ўручэнні Нобелеўскай прэміі 2013 года 85-гадоваму Пітэру Хігсу і Франсуа Энглеру за тэарэтычнае абгрунтаванне базона Хігса пастаянны сакратар Каралеўскай шведскай акадэміі навук Штаффан Нормарк заявіў: «Прэмія гэтага года прысвечана сёння такому зусім мізэрнаму, якое тлумачыць усё астатняе ў нашым свеце» [2]. Між тым, студэнт Ягор патлумачыў базон як кварк, г.зн. фундаментальную часціцу Стандартнай мадэлі, якая валодае электрычным зарадам, кратным e / 3. Не назіраная ў вольным стане, яна ўваходзіць у склад адронаў, якія моцна ўзаемадзейнічаюць, у тым ліку на Вялікім андронным калайдары, у выглядзе часціцаў пратонаў і нейтронаў. Найбольш даступны спосаб патлумачыць надпрыродны базон, з пункту гледжання наратара, гэта яго метафара нябачнага Слова, рэканструкцыя якога за дзве з паловай тысячы гадоў да адкрыцця «часціцы Бога» апярэджвае фізіка-тэалагічны аналіз бясконцай васьмёркі голасам Геракліта Эфескага: «Людзі імкнуцца спасцігнуць сувязь рэчаў у Логасе як формуле або элеменце парадкавання і ўсталявання ўсеагульнага» [7]. Высоўваючы праўдападобную гіпотэзу аб існаванні фізічнай адзінкі адлегласці, менш за якую ўжо нічога няма, мы разумеем слова Евангелля як найменшае з усяго напісанага людзьмі і створанага Богам, які, па дасціпнай метафары А. Эйнштэйна, «не гуляе ў косці з сусветам», на што прыхільнік квантавай механікі Н. Бор пярэчыў: «Не кажы Богу, што Яму трэба рабіць ці не трэба рабіць». Алеаторыка (англ. aleatoryвыпадковы; ад aleaігральныя косткі) — тэхніка кампазіцыі канца XX пачатку XXI стст., якая дапускае «гульню ў косці» варыянтнасцю адносінаў паміж сродкамі выразнасці голасу, такіх як музычная тканіна, мастацкая форма, гукавысотнасць, інтанацыя, тэмп, рытм, тэмбр, дынаміка і агогіка, і прадугледжанай выпадковасці тэкставых (у тым ліку вершаваных і нотных) рэсурсаў пры складанні або алеаторыцы выканання твора. Так, «П’есу для фартэпіяна XI» (Карлхайнц Штокхаўзэн, 1957) падчас канцэрту звычайна выконваюць некалькі разоў у розных варыянтах, у любым тэмпе, у любой дынаміцы і артыкуляцыі з рознымі групамі выканаўцаў, таксама выбраных адвольна. Пры гэтым выказванні Штокхаўзэна настолькі складаныя і выдасканаленыя, што патрабуюць ад выканаўцаў доўгага і напружанага ўспрымання. На гэтым кагнітыўным тле дэканструкцыі рухомы кантрапункт Баха — гэта толькі інтэрдэтэрмінаванае супрацьпатаўленне некалькіх галасавых ліній, замацаваных светлым вензелем JCH — Jesus Christmas.

Патэрналісцкая семантыка крэатыўнай асобы рэлевантна алеаторыцы як alea — жэрабя асліцы, маўклівага пад ярмом «вывучанай бездапаможнасці» (М. Сэлігман, 2002). Але, некалі ўбачыўшы на сваім нялёгкім шляху анёла, жывёліна, урэшце, падвысіла голас, папярэджваючы такім дзівосным спосабам, шафар, што распачынае, замест насланага Валакам пракляцця Судны дзень і трохразовае благаслаўленне народа Божага (гл. Лічб 22, 28). Сам Езус, усеўшыся на жэрабя, стаўся славаю Ізраэля: «І сталася гэта, каб збылося сказанае прарокам: „Скажыце дачцэ Сіёна: вось Кароль твой ідзе да цябе; лагодны, седзячы на асліцы, на асляняці, сыне пад’ярэмнай“» (Мц 21, 4–5). Сваім уваходам у Ерузалем Езус натхніў дзяцей спяваць «Гасанна на вышынях» пад Каінаву зайздрасць фарысеяў, атрымаўшых строгае папярэджанне: «Кажу вам, калі яны змоўкнуць, дык камяні закрычаць!» (Лк 19, 40). Калі ў 2019 г. 30-гадовы рэгбіста Ісраэль Фолу стаўся «голасам таго, хто кліча ў пустыні» (Іс 40, 3), ён узвысіў суд вуснаў з прычыны лясных пажараў, што абрынуліся на Аўстралію як «кара Божая за легалізацыю на кантыненце абортаў і аднаполых шлюбаў». Тады жыхары Новага Паўднёвага Уэльса назвалі яго выкрыццё абразлівым. Іх меркаванне, у фемінны спосаб, падтрымаў прэм’ер-міністр Скот Морысан: «Гэтыя словы поўныя жахлівай абыякавасці. Яны неверагодныя. Свабодны грамадзянін можа казаць усё што заўгодна, але ён павінен задумвацца над тым, які боль яго словы прычыняць людзям, што страцілі свае дамы ў агні, а таксама хрысціянам па ўсёй Аўстраліі, якія цалкам не падзяляюць яго пункт гледжання і моляцца сёння за тых, хто пакутуе». І гэта прагучала акурат пасля суда над высокапастаўленым чыноўнікам педафілам Дж. Пэлам, які так і не прызнаў сваёй віны ў злачынстве супраць бязвінных дзяцей і Бога. Як любячы Пётра, юны Ісраэль Фола, «адкрыўшы вусны свае, сказаў: „Сапраўды разумею, што Бог не зважае на асобу...“» (Дз 10, 34). Апынуўшыся, падобна выгнанаму з Краіны Гергесінскай Езусу (гл. Мц 8, 28), ён быў выключаны са зборнай Аўстраліі, пасля таго як нагадаў у сваім Instagram біблейскі тэкст: «Не ўводзьце сябе ў зман: ні распуснікі, ні ідалапаклоннікі, ні чужаложнікі, ні блуднікі, ні мужаложнікі, ні злодзеі, ні хціўцы, ні п’яніцы, ні паклёпнікі, ні рабаўнікі не атрымаюць у спадчыну Валадарства Божае» (1 Кар 6, 9), бо «Закон добры, калі хто ім разумна карыстаецца, ведаючы, што Закон дадзены не для справядлівых, але для несправядлівых, непаслухмяных, бязбожных, грэшнікаў, разбэшчаных і блюзнерцаў, бацьказабойцаў, мацізабойцаў і чалавеказабойцаў, распуснікаў, мужаложнікаў, для гандляроў людзьмі, падманшчыкаў, ілжэсведкаў і для ўсіх тых, хто пярэчыць здароваму вучэнню» (1 Цім 1, 8–10).

Адна албанская жанчына пасля прыняцця «закону шарыята» кінула сям’ю ў Італіі і з’ехала ў Сірыю, каб далучыцца да баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава», забраўшы з сабой пяцігадовага сына. Узрушаны бацька вырашыў адправіцца на пошукі дзіцяці, але быў злоўлены баевікамі. Яму ўдалося збегчы з палону, бо турэмшчык з Албаніі пагадзіўся выпусціць земляка за 500 еўра. Амаль пяць гадоў Афрым працягваў пошукі сына, пакуль аднойчы не атрымаў ліст з лагера для ўцекачоў Аль-Холь на паўночным усходзе краіны: «Я люблю цябе і сумую па табе. Твой сын Альвін». Маці хлопца загінула разам з новым каханкам у бітве за Багуз, апошні аплот ІДзіл. Гісторыя бацькі і сына стварыла прэцэдэнт на фоне многіх дзяцей, вывезеных уласнымі маткамі з Еўропы ў Сірыю, і ў іншых дзяцей з’явілася слабая надзея на абарону Айца...

Трэба падкрэсліць, што асэртыўнае выхаванне не абмяжоўваецца мужчынскім полам. Так, студэнт Макар М. распавёў гісторыю сваёй сям’і. Шматдзетная мама пенсіянерка Любоў Л., жадаючы дапамагчы сваёй малодшай дачцэ студэнтцы, будучы ўжо пенсіянеркаю, з цяжкасцю знайшла працу выхавацелькі ў прыватным карэкцыйна-развіццёвым цэнтры Мінскага р-на. Адной з выхаванак Любові Л. стала Насця, дачка загадчыцы і працадаўцы, дзяўчынка разбэшчаная і непаслухмяная. Аднойчы яе свавольная сяброўка Ангеліна ўкусіла Насцю так, што тая падняла гучны плач. На голас дачкі прыбегла маці з патрабаваннем паставіць крыўдзіцельку ў круг дзяцей, якія павінны былі па чарзе кусаць вінаватую. Аднак Любоў, аказаўшыся асэртыўнай асобай, абвясціла супрацьзаконным такое дзеянне і адмяніла яго. У адказ з’явілася рэзкая рэакцыя. На новыя патрабаванні растлумачыць сваю абарону дзяўчынкі Любоў адказала: «Я вам растлумачу ўсе мае дзеянні і адкажу на ўсе вашы пытанні толькі пасля таго як уладжу канфлікт і супакою дзяцей». Дома Любоў атрымала падтрымку сям’і. На наступны дзень муж спытаў жонку аб настроі загадчыцы і пачуў кароткі адказ: «Падлізвалася». Так патэрналісцкі падыход, незалежна ад гендэрнага носьбіта, служыць асэртыўным сродкам выканання закона і справядлівасці ў адносінах да асобы дзіцяці, умацаванага любоўю дарослага.

* * *

На адным з семінарскіх заняткаў адбылося абмеркаванне сітуацыі двайнога забойства ў Стоўбцах. Паступова студэнты змаглі выявіць крызіс бацькі, ігнаруючага чытанне Бібліі 16-гадовым сынам, які разам з настаўніцай беларускай мовы стаў ахвярай нянавісці свайго аднагодка. Большасць юнакоў і дзяўчат пагадзіліся, што няшчасны бацька малалетняга забойцы быў бліжэй да пераасэнсавання гэтага выпадку (грэц. μετάνοια), калі ў той жахлівы дзень упаў на калені перад бацькамі ахвяры, каб прасіць прабачэння за грэх сына, але быў не па-хрысціянску выгнаны з двара. Абодва бацькі выступалі як аднастайны тыпаж эканамічнага дабрабыту сваіх сем’яў пры поўнай экзістэнцыяльнай бездапаможнасці па прычыне біблейскай некампетэнтнасці.

На пытанне студэнтаў адносна часу і месца, спрыяльных для станаўлення асобы, выкладчык распавёў пра падзею, якая ігнаравалася ўніверсітэтам. Другакурснік Антон К. на занятках па псіхалогіі асобы прызнаў сваю некампетэнтнасць адносна анамастыкі як важнага раздзела псіхалогіі і педагогікі. Здзівіўшыся дваістасці значэння свайго імя, студэнт задумаўся над яго таямніцай: згодна з грэцкай мовай, імя Антон азначае «Набыццё наўзамен», але старажытнарымская форма тлумачыць, што гэта той, хто «ўступае ў бой», што падалося не характэрнай прыкметай для субтыльнага юнака. Падчас летняй сесіі Антон адсутнічаў: ён знаходзіўся ў шпіталі ў сувязі са стратай зроку на правым воку, якое было траўмаванае хуліганамі, што прыставалі да дзяўчыны ў метро. Увосень пераведзены на завочнае аддзяленне Антон распавёў сваю гісторыю, якая ўключала і ўспамін пра семінар, дзе ён даведаўся аб дваістым значэнні свайго імені, цалкам апраўданым, па-першае, «уступленнем у бой», які скончыўся яго дараваннем на судзе сваім ворагам; па-другое, асобай, «здабытай наўзамен» правага вока. Што ж, у параўнанні з аслеплым на абодва вокі Эдыпам гэты цяжар падаўся мужнаму герою цалкам спрыяльным. А як жа дзяўчына? Яна толькі раз наведала свайго абаронцу ў бальніцы. На пытанне, чаму Антон застаўся жыццярадасным аптымістам, ён адказаў: «Я гатовы быў сябе зненавідзець незадоўга да гэтай гісторыі, калі раней прайшоў міма падобнага інцыдэнту. І вось атрымаў шанец выправіцца!». «Але ад каго атрымаў?» — «Не ведаю, верагодна, ад Бога!»

Мужная хада юнака, «уступаючага ў бой» сталася адпаведнай Слову: «Той, хто жыве ў нябёсах, пасмяецца, Пан будзе насміхацца з іх» (Пс 2, 4). Бог рэдка смяецца, але Яго гумар палягчае рэальнасць, з’яўляючыся інструментам выхавання без маніпуляцый. Праз усё жыццё былога савецкага чалавека прайшоў патэрналісцкі верш пра Дзядулю Мароза. Па сваім выхаваўчым значэнні і мастацкай каштоўнасці ён пераважыць шматлікія сцэнары навагодніх ранішнікаў. Падзяліўшы лёс свайго пакалення, паэт Аляксандр Шыбаеў (1923–1979) быў цяжка паранены і знявечаны на Ленінградскім фронце, але застаўся выключна сціплым і далікатным, хоць да прызнання класікам літаратуры справа так і не дайшла. І ўсё ж лепшым помнікам паэту засталася рыфма з добрых слоў: «Борода-то, борода! А на шапке-то звезда, на носу-то крапины, а глаза-то папины!». На гэтым святочным фоне вельмі кранальным падаецца кароткае выказванне Мікіты Л., які па дарозе з дзіцячага садку заўважыў: «Мама, глядзі, вунь нічэйны тата валяецца».

У Баранавіцкім катэхетычным каледжы можна сустрэць студэнтаў сталага ўзросту, адзін з якіх распавёў сваю гісторыю звяртання да Бога. Упершыню гэта адбылося пасля сваркі з сынам, калі бацька не мог знайсці сабе іншага прытулку, як толькі ў храме, дзе кінуўся ніц на падлогу. І вось адразу, па выхадзе з царквы, Ігар К. пачуў тэлефонны званок з радаснай весткай: «Тата, прабач!». Пры ўсёй станоўчасці сітуацыі мусім прызнаць яе матэрналісцкі характар як заснаванай не на Логасе Евангелля, але на падлозе маўклівай адзіноты Адама (гл. Быц 2, 18). Таму я проста вымушаны ў апошні момант перад адпраўкай артыкула ў рэдакцыю сказаць у ім тое, чаго сам не хачу, але гавару з прычыны «наджынгу». Часам думаю, ці не мусіў я сам некалі зрабіць так, як гэты мой студэнт Ігар: распластацца ў метаніі, замест метаноі (ад грэц. μετάνοια — пакаянне), калі мой сын, адвярнуўшыся ад Бога і, як наступства, ад бацькі, выказаў свой эдыпальны пратэст праз мацернае слова. Замест гэтага я спакойна паказаў сыну 14 (13) псальм, які пачынаецца словамі: «Бязбожнік сказxeаў у сэрцы сваім: „Няма Бога“», а потым адкрыў тэкст з Евангелля ад Мацвея, дзе сказана: «Хто зласловіць на бацьку ці маці, няхай будзе пакараны смерцю» (Мц 15, 4). Праз год мой сын быў забіты Невядомым акурат у сэрца. Гэта здарылася 9 лістапада 2015 года ў Берлінскім парку Hase Ödland на schicksalhafte Tag Deutschlands, або ў Лёсавызначальны дзень для Германіі. Жыццё сына ў Нямеччыне працягвае ўнук Кірыл, які ў свае 10 гадоў валодае чатырма мовамі, але сярод іх няма любімай яго бацькам — беларускай...

Змена парадыгмаў псіхалагічнага даследавання стымулюе пошук адпаведнасці таямніцаў душы праймінгу закона веры з мноствам ведаў праз пакуты «нядобрай адзіноты» (гл. Быц 2, 18). Бацькоўскае выказванне ва ўсіх яго праявах становіцца ключавым элементам у сталенні дзіцяці — ад выхавання ў ім цноты мужнага дзявоцтва да фармавання асабістай любові αγάπη. Нездарма лацінскае слова virtutibus, або «дабрачыннасць», паходзіць ад этымона virtusмужны. Кожны прафесійны выхавацель культывуе норму мужнасці дзіцяці і вартасць мужнай жанчына, якая матчыным подзвігам выпраўляе дзявочы стан юнака, кампенсуючы адданай любоўю недахоп бацькоўскага выхавання. Несвядомае выкарыстанне патэрналісцкага локуса выкрывае само сябе праз сілагізмы накшталт «Сын за отца не отвечает» (І. Джугашвілі), таму на тле множных канстатываў, сярод якіх нявыкананыя абяцанні, валюнтарысцкія прадузятасці, аўтарытарныя прымусы, несправядлівыя пакаранні, у якасці сапраўднага перфарматыву студэнты называлі Імя Айца. На фоне «правільных» акадэмічных і сацыяльна-асобасных стандартаў праграмнай пабудовы прадмета адукацыйная інтэнцыя disciplinae docere, або «вучыць, вучачыся самому», апраўдвае веру адрасата, дасведчанага ў культурна-гістарычных вобразах мужчыны і жанчыны. Калі «двое ці трое сабраліся ў імя Маё» (Мц 18, 20), іх адзіны асабісты намер мае ў сабе лагічны выбар Божага падабенства. Такое кампетэнтнае бацькоўства можа адбыцца метадалагічна верыфікаваным праз акт поўнага даверу сябе Другому.


  1. Тут і далей цытаты са Святога Пісання падаюцца паводле наступных крыніцаў: Літургія гадзінаў паводле Рымскага абраду. — Т. ІІ. : Перыяд Вялікага посту. Велікодны перыяд. — Мінск, 2013; Новы Запавет. — Мінск: «Про Хрысто», 2017; Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў / На падставе рукапісаў Чарняўскага У. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2012; Лекцыянарый (студыйнае выданне). — Мінск, 2003.
Літаратура
  1. Аквинский, Ф. Сумма теологии. Том 1. — М.: Либриз, 20013. — 832 с.
  2. Бэгготт, Дж. Бозон Хиггса. От научной идеи до открытия «частицы Бога» / Джим Бэггот. — М.: Центрполиграф, 2015. — 255 с.
  3. Выготский, Л. С. Исторический смысл психологического кризиса / Выготский Л. С. Собр. соч. В 6-ти т. Т. 1.— М.: Педагогика, 1982. — С. 291–436.
  4. Деррида, Ж. Голос и феномен и другие работы по теории знака Гуссерля. — СПб.: Алитейя, 2006. — 208 с.
  5. Елфимов, Г. М. Понятие «нового» в теории эмержентной эволюции. // Управленческое консультирование. — СПб.: ФГБОУВО «Российская академия народного хозяйства», 2009. — № 1. — С.187–222.
  6. Лакан, Ж. Семинары. «Я» в теории Фрейда и в технике психоанализа. — М.: «Гнозис», 1999. — 520 с.
  7. Лебедев, А. В. Логос Гераклита. Реконструкция мысли и слова / А. В. Лебедев. — СПб.: Издательство «Наука», 2014 г. — 533 с.
  8. Малиновский, Е. Л. Теопсихология любви в теопсихологии образования / Психология обучения № 5, 2016. — С. 14–28.
  9. Маліноўскі, Я. Л. Тэапсіхалогія: манаграфія / Я. Л. Маліноўскі. — Баранавічы: РВА БарДУ, 2012. — 272 с.
  10. Матвеева, Г. Г. Основы прагмалингвистики [Электронный ресурс]: монография / Г. Г. Матвеева, А. В. Ленец, Е. И. Петрова. — М.: ФЛИНТА, 2013. — 232 с.
  11. Мунье, Э. Что такое персонализм? / Пер. с франц. И. С. Вдовиной. — М.: Издательство гуманитарной литературы, 1994. — 128 с.
  12. Остин, Дж. Л. Слово как действие // Новое в зарубежной лингвистике. Теория речевых актов. Вып. XVII. — М., 1986. — С. 22–129.
  13. Поппер, К. Логика и рост научных знаний. Избранные работы. — М.: «Прогресс», 1983. — 605 с.
  14. Талер, Р. Новая поведенческая экономика. Почему люди нарушают правила традиционной экономики и как на этом заработать / Ричард Талер. — М. «Эксмо», 2017. — 368 с.
  15. Фрейд, З. Я и Оно. / З. Фрэйд — М.: Издательский дом «Эксмо», 2015. — 864 с.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY