Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(92)/2020
Год Яна Паўла ІІ
Крыстына ЛЯЛЬКО
СЛУЖЭННЕ НАДЗЕІ
Спадчына

ЖЫРОВІЦЫ — ЛАСКАЎ КРЫНІЦЫ...

ШЛЯХАМ ДЗІВАЎ І ЎРАЖАННЯЎ
Проза

«...УСЕ БАЧЫЛІ НЯСТАЧУ ВІНА...»
Прэзентацыя
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Прэзентацыя
Пераклады
Проза

«ПАДЫМІ МЯНЕ Ў СВЕТЛЫ АБШАР...»
Нашы святыні
Мастацтва

КРЫВІЧЫ І ВАКОЛІЦЫ

Фота аўтара.

* * *

З якіх часоў тут засталіся яблыні,
чыя клапатлівая рука дала ім жыццё —
да барбарскага прышэсця гораду ці пасля? —
яблыні каля нашай школы
паступова паміраюць,
але ўсё роўна жывуць больш за тых,
хто іх пасадзіў,
за тых, каму належала зямля
іх карэнняў.

Мы таксама гадаваліся на тым беразе,
на месцы вёсак зруйнаваных —
дзеля чаго?
маліну зрывалі
ля апошніх разбураных хатаў,
крапіва апякала голыя ногі,
і ніхто не лічыў сябе вінаватым,
мы проста раслі з ключамі на шыі,
мы былі яшчэ надта малыя,
але хіба мы выбіралі,
дзе нарадзіцца?

…Пасля дажджу мокры асфальт
вяртае сонцу яго праменне,
злучаюцца над зямлёю
дзве сустрэчныя плыні;
восень, адсутнасць сэнсаў,
так непазбежна гіне
лісце юнацтва,
з дакладнасцю да наадварот
змяняецца ўспрыманне
свету…

Толькі яблыкі, рассыпаныя па шашы,
падарункі з чужога мінулага —
нічога сонцу не вернуць,
будуць трымаць апошняе лета,
час, ясналікую памяць
у схованках сваёй плоці,
перадаваць яе далей,
каб папярэдніх жыццяў падзеі
мы маглі адчуваць праз мембраны паветра.
Я не адмоўлюся ад надзеі,
што так і будзе,

пакуль карагод зялёнатварых яблыкаў
акрэслівае чароўнае кола
маёй абароненасці…

Вечар

Кропля расплаўленай медзі
прапаліла блакіту бязмежнасць...

Восеньская раніца

У пясочным гадзінніку
шклістага паветра
золата неба перасыпаецца
ў золата восені.

Я таксама прайду па ўзараным полі,
мой след застанецца
між слядоў казуляў і лісаў,
па мяккай-мяккай зямлі
праплывуць майго ценю абрысы
да самага ўскрайку лесу.

Час спрабуе вярнуцца назад,
пераскоквае праз канавы з апалым лісцем,
час спрабуе нешта згадаць,
адшукаць у мурожных схронах,
забывае сумненні, здымае праклёны,
выпускае ластаўкі памяці ў цёплы вырай,
адпускае з далоняў выратаваных
птушак, якія ўжо маюць сілу,
сустракае аленяў лясных,
што прыйшлі абжываць наваколле…

Ліставей, лістасвет, лісця свет
над імшанікам, над ігліцаю…

І, магчыма, я зразумею, нашто
і як запаўняецца форма,
як чапляюцца словы адно за адно,
як змагаюцца за месца пад сонцам,
як штурхаюцца і —
выштурхоўваюць непатрэбныя.

І — магчыма — змагу расказаць,
за які далягляд вядзе інтуіцыя.

* * *

М. і В.

Там, наперадзе,
за сцяной ці чароту ці вербалозу,
цёплае вільготнае паветра
нечаканай начной ракі —
яшчэ не знойдзенай,
але ўжо ўсвядомленай.
Мы адчуем скураю яе блізкасць,
будзем дыхаць яе подыхам,
радавацца гэтаму адкрыццю,
разумеючы сэнс
нашай прысутнасці тут.

І мы надрукуем нашыя вершы
на пустым восеньскім пляжы,
а дробны густы пясок
панясем прэч на сваіх чаравіках,
і чаравікі здадуцца быццам
абсыпаныя манкай.

А дождж запаволіцца настолькі,
што перад тым як упасці,
кроплі спыняцца ў паветры,
дождж будзе выплёскваць словы,
прыналежныя розным мовам,
але злучаныя адзіным сэнсам —

річка
          fiume
                    рака
                              rijeka.

Што мы ведаем пра твае хвалі,
пра твае крывавыя берагі,
          далёкія і блізкія…
пра вайну і пра мір…

Ой, рэчанька, рэчанька,
дай нам хвіліну спакою.

* * *

Святло і цемра
балансуюць на лініях правадоў,
нацягнутых над праспектам
на цёмным фоне згаслых будынкаў.

У гэты момант
ззяюць асабліва ярка гронкі ліхтарняў,
а іх промні гайдае пранізлівы вецер.

Промні ліхтарняў
рухаюцца, калі стаіць
паралізаваны трафікам горад.
І надыходзіць момант,
калі перавагу атрымлівае
ранішні морак.

Спачатку адключаецца
адзін бок праспекта,
потым другі, і вось ужо
прыцемак пануе паўсюль,
цёмныя вуліцы, цёмныя людзі…

Ты верыш у перамогу святла?
А яна такі будзе!


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY