|
|
№
2(92)/2020
Год Яна Паўла ІІ
Спадчына
Проза
Прэзентацыя
Паэзія
Прэзентацыя
Мікола ГРАКАЎ
ДАНТАВА БЕАТРЫЧЭ Ў БАГДАНОВІЧАВЫМ ВЯНКУ, АБО ВАНДРОЎКА З АКСАНАЮ ДАНІЛЬЧЫК ТУДЫ, ДЗЕ СПЯВАЕ ЛЁД Пераклады
Проза
Нашы святыні
Мастацтва
|
Мусіць, так было патрэбна Нябёсам. У гэтым свеце няма нічога выпадковага. Перакананы, што і маё знаёмства з маладым гісторыкам Максімам Крывіцкім таксама было невыпадковым. Максім добра ведаў італьянскага святара Муцыё Вэнтрэла — кіраўніка Міжнароднага руху MDE, які дасюль апякуецца валанцёрскімі праектамі ў Афрыцы і Усходняй Еўропе. Як распавёў мне Максім, падрэ Муцыё імкнуўся стварыць паўнавартасны валанцёрскі рух у Беларусі, але, на жаль, раптоўная смерць не дазволіла падрэ здзейсніць задуманае. У Неапалі, дзе жыў Муцыё Вэнтрэла, яго жартам называлі «беларускім святаром». Пра ягоную любоў да Беларусі ведаў таксама Святы Айцец Ян Павел ІІ. Аднойчы ў асабістым лісце Папа выказаў падзяку падрэ Муцыё за яго гуманітарна-валанцёрскую дзейнасць і прасіў працягваць місійнае служэнне на Беларусі. Святы Айцец закончыў той ліст заклікам: «Я прашу вас, не згубіце Беларусь». Падрэ Муцыё Вэнтрала распавёў маладым беларускім валанцёрам, сярод якіх быў і Максім Крывіцкі, пра гэты ліст і працытаваў гэты глыбока сімвалічны запавет Святога Айца. Максім запомніў яго на ўсё жыццё і ўспрыняў як пасланне, скіраванае найперш да кожнага беларуса. Калі мы пазнаёміліся, Максім распавёў мне і пра незвычайнага, улюбёнага ў Беларусь італьянскага святара, і пра словы Вялікага Папы Яна Паўла ІІ. Гэтыя словы адразу запалі мне ў сэрца і доўгі час не давалі спакою, бо ягоны запавет сапраўды скіраваны да кожнага з нас, беларусаў. Сёння ён гучыць як ніколі актуальна. Гэты запавет натхніў мяне на стварэнне карціны. Малявалася няпроста і, пэўна, не ўсё атрымалася. Ды хай будзе і мой сціплы ўнёсак у гэта ўрачыстае святкаванне 100-годдзя Вялікага Папы Яна Паўла ІІ. Карціну хацелася зрабіць аб’ёмнай і, здаецца, мне гэта ўдалося. Хацелася, каб у ёй увасобіліся сімвалы, якія адлюстроўваюць нашу сённяшнюю Беларусь, яе сённяшнія трывогі і клопаты. І таму злева я намаляваў Курапаты... Курапаты — гэта праверка беларусаў на трываласць і разам з тым паказчык таго, як беларусы шануюць і памятаюць свае ахвяры. Курапаты — гэта таксама і пакаянне, бо без пакаяння немагчыма далей жыць. Пакаянне за тыя пакуты і тую несправядлівасць, што чыніла атэістычная савецкая ўлада. Уверсе карціны, справа, намаляваны замчышча і руіны Наваградка, першай сталіцы ВКЛ, а побач — касцёл, дзе быў ахрышчаны Адам Міцкевіч. У цэнтры, натуральна, сам Ватыкан, які спалучае абедзве часткі карціны. Ватыкан — святое месца, Святы Пасад, а таму і месца Святога Айца Яна Паўла ІІ. Ён намаляваны побач, у малітоўнай задуме... Спадзяюся, што наша дэмакратычная супольнасць годна адзначыць 100-годдзе святога Яна Паўла ІІ...
Алесь Maрa.
|
|
|