Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(92)/2020
Год Яна Паўла ІІ
Крыстына ЛЯЛЬКО
СЛУЖЭННЕ НАДЗЕІ
Спадчына

ЖЫРОВІЦЫ — ЛАСКАЎ КРЫНІЦЫ...

ШЛЯХАМ ДЗІВАЎ І ЎРАЖАННЯЎ
Проза

«...УСЕ БАЧЫЛІ НЯСТАЧУ ВІНА...»
Прэзентацыя
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Прэзентацыя
Пераклады
Проза

«ПАДЫМІ МЯНЕ Ў СВЕТЛЫ АБШАР...»
Нашы святыні
Мастацтва

КРЫВІЧЫ І ВАКОЛІЦЫ

Крыстына ЛЯЛЬКО

СЛУЖЭННЕ НАДЗЕІ

«Нішто нас не павінна палохаць: ані шатан, ані свет, ані грэх, калі ў нас ёсць моц Хрыста», – напісаў у далёкім 1964 годзе малады Кракаўскі арцыбіскуп Караль Вайтыла.

Праз 14 гадоў, 22 кастрычніка 1978 г., ужо як новаабраны Папа на плошчы св. Пятра ў Рыме ён прамовіў словы, якія сталі дэвізам і галоўным кірункам ягонага Пантыфікату: «Не бойцеся! Адчыніце дзверы Хрысту!»

Цяпер, калі людзі ва ўсім свеце пражываюць час няўпэўненасці, трывогі і страху, калі выпрабоўваюцца не толькі нашы фізічныя, але і духоўныя сілы, а таксама наш давер да Бога і вера ў Яго, словы святога Яна Паўла ІІ і ягоны заклік здаюцца асабліва важнымі і актуальнымі. Напэўна, і 100-годдзе Вялікага Папы, якое сёлета адзначаем, дадзена нам у гэты няпросты час для таго, каб мы больш уважліва прыслухаліся да яго прарочага голасу, каб не забывалі зноў і зноў вяртацца да яго духоўнай спадчыны, у якой ёсць адказы на многія балючыя пытанні экзістэнцыі чалавека…

Прапануем вам, шаноўныя чытачы, цікавыя і малавядомыя старонкі гэтай спадчыны – невялікія ўрыўкі з «асабістых нататак» Яна Паўла ІІ «Я ўвесь у руках Божых». Нататкі ахопліваюць цэлае 40-годдзе духоўнага жыцця «ў Богу і з Богам» спачатку маладога Кракаўскага біскупа, потым Кракаўскага Мітрапаліта і кардынала Караля Вайтылы, а пазней – Папы Яна Паўла ІІ. Пяць гадоў назад, у 2015 г., мы ўжо друкавалі частку гэтых унікальных запісаў, якія выйшлі асобнаю кнігаю ў кракаўскім выдавецтве «Znak» у 2014 г.

Як падкрэсліў у прадмове да кнігі ініцыятар і галоўны натхняльнік яе выдання, былы сакратар Святога Айца кардынал Станіслаў Дзівіш, гэтыя запісы паказваюць нам крыніцу духовасці Яна Паўла ІІ, вытокі«яго ўнутранай сілы і рашучай волі служэння Хрысту да апошняга ўздыху».

Для гэтай публікацыі былі выбраныя запісы арцыбіскупа Караля Вайтылы з 1964, 1965 і 1971 гадоў, зробленыя ім падчас рэкалекцый, прысвечаных біскупскаму служэнню, якое ён, сапраўдны і добры пастыр, называў служэннем надзеі, а яго высокай місіі прысвяціў кнігу «Устаньце, хадзем!», застаючыся для ўсіх і на ўсе часы выдатным прыкладам і ўзорам гэтага служэння.

Крыстына Лялько

Гл. таксама:
КАРАЛЬ ВАЙТЫЛА :: «НІШТО НАС НЕ ПАВІННА ПАЛОХАЦЬ...» ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY