|
|
№
3(97)/2021
У свеце Бібліі
Ксёндз доктар Сяргей СУРЫНОВІЧАСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ ЛЮБОВІ, ЛАСКІ І МІЛАСЭРНАСЦІ Ў СТАРЫМ ЗАПАВЕЦЕ Інтэрв’ю
Постаці
Андрэй ШПУНТ
АРЦЫБІСКУП МАГІЛЁЎСКІ КАСПЕР КАЗІМІР КАЛОНА-ЦЕЦІШОЎСКІ, МІТРАПАЛІТ РЫМСКА-КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА Ў РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Кантэкст
Мастацтва
Нашы святыні
Духоўная літаратура
Юлія КОСАВА
СКАРБ ЖАНОЧАЙ ДУХОЎНАСЦІ — ТЭРЭЗА АВІЛЬСКАЯ Святая Тэрэза Авільская ШЛЯХ ДА ДАСКАНАЛАСЦІ Літаратурныя шэдэўры
Паэзія
Літаратуразнаўства
Ірына БАГДАНОВІЧ
«ХЛЕБА БУДНЯГА ДАЙ НАМ СЁНЕКА!», АБО ХРЫСЦІЯНСКІЯ АКОРДЫ «СКРЫПКІ БЕЛАРУСКАЙ» АЛАІЗЫ ПАШКЕВІЧ Да 145-годдзя з дня нараджэння Інтэрв’ю
Культура
ХРЫСЦІЯНСТВА І НАЦЫЯНАЛЬНАЕ ПІСЬМЕНСТВА ЯК АПОРА АРМЯНАЎ СУПРАЦЬ АСІМІЛЯЦЫІ
Размова Элы ДЗВІНСКАЙ з беларускім культуролагам Аляксандрам СУШАМ Прэзентацыя
Мастацтва
|
Святая Тэрэза Авільская — першая жанчына, менаваная доктарам Касцёла. Шматлікія кнігі і настаўленні гэтай іспанскай законніцы сфармавалі аблічча сучаснага Каталіцкага Касцёла і ўвайшлі ў скарбніцу духоўнай літаратуры. У 2021 годзе мы адзначаем 50 гадоў з таго часу, як папа Павел VI надаў ёй званне доктара Касцёла. Нельга ўявіць, якой бы была духоўнасць Касцёла без гэтай «выключнай жанчыны», як назваў яе Папа падчас той урачыстай цырымоніі. Многія вернікі шукаюць парадаў аб тым, як ісці ўласным духоўным шляхам, у думках святой Тэрэзы, якая падрабязна і шчыра апісала сваё духоўнае жыццё. Галоўным творам яе жыцця стала кніга «Унутраны замак», у якой святая перадала свой містычны духоўны досвед. Здзіўляе, наколькі настаўленні законніцы, якая жыла ў XVI ст. у Іспаніі, могуць быць карыснымі сучаснаму хрысціяніну, могуць дапамагаць і суцяшаць. Тэрэза нарадзілася ў 1515 г. у іспанскім горадзе Авіла. Рана страціўшы маці, яна выхоўвалася пры кляштары сясцёр аўгустынак і ў 20 гадоў уступіла ў кармэліцкі ордэн, прыняўшы імя Тэрэза ад Езуса. Амаль ад самага часу складання манаскіх шлюбаў яна перажыла містычныя аб’яўленні. Пад уплывам гэтага досведу Тэрэза вырашыла прысвяціць жыццё імкненню да дасканаласці, выбраўшы шлях аскезы і малітвы. Гэтае імкненне змусіла яе ў 1558 г. узяцца за рэформу кармэліцкага ордэну, бо жыццё ў кляштары недастаткова адпавядала яе пакліканню. Яна заклікала законніцаў жыць у большай самоце і аскезе і ў пастаяннай малітве. Дзейнасць Тэрэзы выклікала шмат крытыкі і нападаў, і далёка не ўсе падтрымлівалі яе рэформы. Афіцыйна прызнанаю рэформа была толькі ў 1580 г., напрыканцы яе жыцця, а забарона на публікацыю аўтабіяграфіі святой дзейнічала ажно да 1586 г., нават пасля яе смерці. Пад уплывам настаўленняў Тэрэзы праз нейкі час яшчэ адзін вялікі святы, манах кармэліт Ян ад Крыжа, рэфармаваў мужчынскую галіну ордэну, заснаваўшы супольнасць босых кармэлітаў. Моцныя духоўныя і фізічныя пакуты Тэрэзы абарвалі яе жыццё ў 1582 годзе. У 1622 г. папа Грыгорый XV кананізаваў яе, і цяпер святая Тэрэза ад Езуса — апякунка Іспаніі. На сённяшні дзень сярод дактароў Касцёла чатыры жанчыны: святая Тэрэза Авільская — Тэрэза Вялікая; святая Кацярына Сіенская; святая Тэрэза з Лізьё і святая Хільдэгарда Бінгенская. У 1970 г. святая Тэрэза Авільская — першая жанчына, якая стала доктарам Касцёла. Каб адзначыць гэтую важную падзею, мы друкуем урывак з кнігі яе настаўленняў «Шлях да дасканаласці» (Camino de Perfección, 1562—1564). Юлія Косава
Гл. таксама:
|
|
|