|
|
№
1(27)/2004
Юбілеі
Галерэя
Мастацтва
Пераклады
Хрысціянская думка
На шляху веры
Сведчаць архівы
Архіўная старонка
Паэзія
Бібліятэка часопіса «Наша вера»
Пераклады
Memoria
Нашы святыні
Юбілеі
Проза
Музыка
Вандроўкі
|
У 1857 г. на Беларусі адбылася падзея: выйшаў чарговы паэтычны зборнік Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча «Дудар Беларускі, або Усяго патроху» («Dudarz Białoruski, czyli Wszystkiego potrosze»). Чарговы і, верылася, не апошні. Але хто мог тады прадбачыць, што болей беларуска-польскіх зборнікаў Вінцэнт не прычакае? Услед за нядаўнімі «Гапонам», «Вечарніцамі» (абедзве 1855), «Цікаўны? Прачытай!» (1856)... Зборнік 1857 года меў прысвячэнне:«Высакародным беларусам у доказ глыбокай пашаны гэты нязначны твор ахвяруе аўтар». У кнізе змешчаны вершаваная прадмова-зварот «Да пачцівых беларусаў», зварот «Да Уладзіслава Сыракомлі», вершаванае апавяданне на польскай мове«Літаратурныя клопаты», беларускія творы «Шчароўскія дажынкі» і«Верш Навума Прыгаворкі».У паэтычна-празаічным звароце да Вясковага Лірніка Вінцэнт Марцінкевіч дзяліўся захапленнем ад спазнанага ім кавалку Беларусі — Магілёўшчыны.
«Так, дарагі Уладзіславе! — пачцівая Беларусь, адгадаўшы мэту, да якой я з такой цяжкасцю, а разам і з такой няўдачай асмеліўся імкнуцца, падала руку дапамогі і заахвоціла нейкім чынам, каб на сваёй няўдзячнай ніве працаваў і далей. Больш, чым я заслугоўваю, адзначыла беднага песняра, які з яе народнай мовай выступіў на ніве роднай літаратуры. ...
Прыемна глядзець, як прыгожая, з арыстакратычным выхаваннем, таленавітая дзяўчына, як багатая цнотамі гаспадыня вясковага панскага дома, сабраўшы ў святочны дзень дваровую чэлядзь і сялянак, якія прыйшлі за парадамі або з якой просьбай да пані, чытае перад імі ўрыўкі з «Гапона», «Вечарніц» або з «Купалы», а пачцівыя сялянкі слухаюць сцэны, з якімі штодзённа не раз сустракаюцца ў сваім жыцці; удзячныя сваім чытальніцам, вяртаюцца яны ўзрушаныя дамоў, у сямейных колах апавядаюць, як паны апісваюць іх звычаі і ахвотна цікавяцца іх доляй. ...
Гэта адбылося перад маімі вачыма, якія запылалі слязою радасці і ўзрушэння, калі ў маёнтку Шчарове ахвотна прыглядаўся, як паважаныя паны Юлі і Артур Р... на дажынках, сабраўшы вакол сябе грамаду люду, чыталі ім урыўкі з «Гапона», «Купалы» і «Вечарніц», а люд гэты з узрушэннем успрымаў малюнкі, нібы выхапленыя з яго штодзённага жыцця, са слязьмі ў вачах цалаваў рукі чытаючых.
Прабач мне, Уладзіславе, калі аб гэтым, не абыякавым для нас, прадмеце так багата разважаю! Цікава, напэўна, табе даведацца, якія багі загналі мяне ў Магілёўшчыну? Вось паслухай!...» Падумаць, што толькі цяпер Марцінкевіч зведаў Усходнюю Беларусь, — памылкова! Бо ён жа там і нарадзіўся! На Бабруйшчыне. Але прадмова, нагадваю, своеасаблівы «Пралог» да паэмы «Літаратарскія клопаты». Значыць, рэч мастацкая. А тут, бясспрэчна, ёсць месца і мастацкай фантазіі. Аднолькава, як і ў наступным пасажы: «На выбары, якія тут у Мінску былі вельмі шумнымі, таму што славутыя артысты Апалінары Концкі, Станіслаў Манюшка, наш геніяльны спявак, і Адам Герман, таленавіты віяланчаліст, сваім з’яўленнем на мінскім гарызонце дадалі некаторым чынам бляску гэтаму выбарчаму з’езду, — прыбылі таксама два беларусы, паны Юлі і Артур Р..., жыхары Магілёўскай і Віцебскай губерняў, якія, з гонарам мушу прызнацца, ведаючы мяне з друку толькі на іх роднай мове, асабіста стараліся пазнаёміцца са мною. Адсюль узнікла паміж намі шчырая дружба, адсюль я абяцаў ім быць 19 кастрычніка ў Шчарове, маёнтку паважанага Юлія, каб апісаць дажынкі, якія добры гаспадар запазніў да майго прыезду». Гутарка ідзе пра 1856 год. (Цэнзарскі дазвол на выданне «Беларускага Дудара» дадзены 31 студзеня 1857 года). Аднак даруйце! З дакументаў пра жыццяпіс Вінцэнта Марцінкевіча вядома, што яшчэ на пачатку 1840-х гадоў пісьменнік падзарабляў прыватнаю службаю. І акурат у Рашкоўскіх! Захаваўся пасямейны спіс Дуніна-Марцінкевіча 1842 года, дасланы ў Мінскую дваранскую дэпутацкую зборню з Магілёўшчыны чэрыкаўскім маршалкам А. С. Рашкоўскім. А тут і абазнаны даследчык Еўдакім Раманаў як пра штось шырокавядомае піша пра В. Марцінкевіча:«быў за панамі аканомам у Шчаўрах, у Сяньскім [Сенненскім] павеце Магілёўскай губерні»).
Вось чым тлумачыцца аўтарскае прызнанне ў пачатковых строфах паэмы «Шчаўроўскія дажынкі»:
Аднак пра «свабоду» ў Расейскай імперыі можна было хіба толькі мроіць. Прыгнёт на забраных землях выліваўся ў задушэнне ўсяго дэмакратычнага, таму ўслед за вядомай адлігай сярэдзіны 1850-х прыйшло задушэнне нацыянальна-вызвольнага руху пачатку 1860-х. І ў выніку — страшэнная трагедыя 1863–1864 гадоў. За ўдзел у паўстанні шмат хто паплаціўся жыццём, выгнаннем, арыштам. Удзельнічалі ў ім, як вядома, і браты Рашкоўскія з родавага маёнтка Шчаўры... таму цяпер для іх, як і для іхняга знаёмца, Беларускага Дудара не тое каб выдаваць кнігі роднаю маваю, але нават маліцца ў сваіх святынях за продкаў не ішло размовы, што яскрава відаць з дакументаў, якія
захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным
архіве Беларусі [НГАБ]: ФОНД 1781. Воп. 2. Адз.
зах. 4991 і 6026.
Усё гэта зведаў на ўласным пакручастым лёсе асвечаны род Рашкоўскіх у далёкай Магілёўшчыне. Пра ўсё гэта, трэба думаць, ведаў і класік нашай літаратуры. Цяпер пра гэта даведаюцца шырэй і чытачы «Нашай веры».
Па архіву № 4991. Магілёўскай Р[ыма]-К[аталіцкай] Д[ухоўнай] К[ансісторыі]. Па 1-му сталу. № 54 па агульнаму вопісу Стала.
Пачата 20 лютага 1860 г.
Скончана 26 лютага 1860 [г.]. Здадзена ў архіў.
Арк. 1-2. Міністэрства Унутраных спраў. Магілёўскага губернскага праўлення. Аддзел 1. Стол 2. Лютага 18 дня 1860 года. № 1798. Магілёў на
Дняпры.
У губернскім праўленні СЛУХАЛІ: прашэнне памешчыка Копыскага павета маршалка шляхты Юлія Серафімава Рашкоўскага на імя сп[адара] начальніка губерні, атрыманае ў губернскім
праўленні 28 студзеня гэтага года, у якім паведамляе:
маёнтак яго Шчаўры, што знаходзіцца ў Копыскім павеце, ляжыць у 30 вёрстах ад Баброўскага парафіяльнага касцёла. Таму ён і яго родныя састарэлага веку не заўсёды могуць хадзіць на Імшу ў парафіяльны касцёл. Асабліва ўвосень і ўвесну падчас павадка, бо праезд цераз пралеглыя там ручаі і раку Баброўку амаль спыняе ўсялякія зносіны і няма аніякай магчымасці выканаць самыя неабходныя духоўныя практыкі. Апроч усяго гэтага, у маёнтку Шчаўрах пахаваны родны брат яго, просьбіта, гвардыі палкоўнік Актавій Рашкоўскі і сястра Зофія Рашкоўская, за супакой якіх ён лічыць святым абавязкам стала замаўляць жалобнае набажэнства, таму просіць распараджэння сп[адара] начальніка губерні аб дазволе яму ўзвесці ў маёнтку яго Шчаўрах на тамтэйшых каталіцкіх могілках рыма-каталіцкую капліцу з правам адпраўлення ў ёй жалобных набажэнстваў.
ВЫЗНАЧАНА: у Магілёўскую Рыма-Каталіцкую і Духоўную Кансісторыю перадаць гэтае прашэнне Рашкоўскага, каб губернскае праўленне паведаміла, ці няма якіх-небудзь перашкодаў на дазвол Рашкоўскаму ўзвесці ў маёнтку Шчаўры на могілках рыма-каталіцкую капліцу з правам адпраўлення ў ёй жалобнага набажэнства.
Губернскае праўленне разам з усім гэтым, паведаміўшы Копыскаму земскаму суду пра дадзенае прадпісанне Сп[адара] Міністра Унутраных Спраў, для абвесткі памешчыку Рашкоўскаму, прадпісала дазволіць яму пабудову прошанай капліцы на могілках з правам адпраўляць набажэнствы ў дні, пайменаваныя ў прадпісанні Яго Высокаправасхадзіцельства. Пра што губернскае праўленне мае гонар паведаміць у Магілёўскую Рыма-Каталіцкую Духоўную Кансісторыю.
Паколькі адносна гэтага прадмета зроблена распараджэнне па Указу Р[ыма]-К[аталіцкай] Д[ухоўнай] Калегіі, таму дадзеную адносіну прыняць да ведама.
1781, 2, 6026. Па архіву № 6026. Магілёўскай Р[ыма]-К[аталіцкай] Д[ухоўнай] К[ансісторыі]. Па 1-му сталу. № 55/41 па агульнаму вопісу стала.
ВЫЗНАЧАНА: у дадатак да Указу 28 кастрычніка 1868 г[ода] за № 10023[?] сенненскаму павятоваму спраўніку прадпісаць капліцу памешчыка Рашкоўскага ў маёнтку Шчаўры пакінуць запячатанай, ані не дазваляючы і на далейшы час адпраўляць у ёй набажэнствы. Пры гэтым пра дадзенае распараджэнне Галоўнага Начальніка Края данесці да ведама Рыма-Каталіцкай Духоўнай Кансісторыі.
Дадам, што на пачатку XX стагоддзя маёнтак Шчаўры належаў «спадчыннаму шляхціцу Ю. Лось-Рашкоўскаму, каталіку».
Да царскага закону 1904 г. пра «свабоду веравызнання» заставаліся лічаныя месяцы (быў прыняты ў 1905 г.?).
Пераклад дакументаў з рускай мовы
|
|
|