Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(74)/2015
Юбілейны Год Міласэрнасці

ЧАС МІЛАСЭРНАСЦІ

ДАВЕРЫЦЦА БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ
Кансэкраванае жыццё

«DA MIHI ANIMAS, CAETERA TOLLE»
50-годдзе заканчэння Другога Ватыканскага Сабору

АГЕНТ ЕЗУСА ХРЫСТА
З жыцця Касцёла

У НАШЫМ ДОМЕ ХОЛАДНА

ШЛЯХІ ДА СЛОВА
Асобы

ПТУШКІ ЧУРЛЁНІСА
Музыказнаўства
Паэзія

МУЗЫКА АГІНСКАГА
Прэзентацыя

БАРАНІЦЬ ВУЛЛІ СВАЕ...
Успаміны
Проза

З НІЗКІ «УЛАДЗЕВЫ ГІСТОРЫІ»
Асобы
З архіваў часу
На кніжнай паліцы
Мастацтва

№4(74) 2015

 
  

Новы нумар квартальніка «Наша вера» пачынаецца матэрыялам «Час міласэрнасці», у якім змешчаны тэкст гаміліі, прамоўленай папам Францішкам з нагоды аб’яўлення ў Касцёле Надзвычайнага Юбілейнага Году Міласэрнасці. Таксама ў часопісе друкуецца ўрывак з Пастырскага паслання арцыбiскупа Тадэвуша Кандрусевiча на Юбiлейны Год Мiласэрнасцi.

Гісторыі кангрэгацыі салезіянаў і постаці св. Яна Боска прысвечаныя матэрыялы, падрыхтаваныя Ю. Шэдзько: нарысы «Da mihi animas caetera tolle», «Настаўнік моладзі — святы Ян Боска», «Дзейнасць Таварыства святога Францішка Сальскага на Беларусі».

А. Вудэн прапануе ўвазе чытачоў арт. «Агент Езуса Хрыста» пра ўдзел у Другім Ватыканскім Саборы праваслаўнага святара а. В. Баравога (да 50-годдзя заканчэння працы ІІ Ватыканскага Сабору).

У пер. з польск. мовы Ю. Шэдзько друкуецца арт. «У нашым доме холадна» вядомага тэолага і паэта Вацлава Ашайцы SJ, у якім аўтар разважае пра складаныя праблемы сучаснага Касцёла.

Пра пераклады Бібліі на бел. мову апавядае дактарант біблійнай тэалогіі кс. С. Сурыновіч у арт. «Шляхі да Слова».

Памяці ўнікальнага літоўскага кампазітара і мастака, католіка М.-К. Чурлёніса прысвечаны матэрыял Л. Камінскай «Птушкі Чурлёніса».

Да 250-годдзя М. К. Агінскага падрыхтаваны арт. музыказнаўцы С. Немагай «Імем вучня з Эмаўса названы».

У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы М. Дуксы і вядомага беларускага фалькларыста, доктара філалагічных навук А. Ліса.

М. Скобла ў нарысе «Бараніць вуллі свае...» цікава піша пра кнігу З. Верас «Пакуль рука пяро трымае», у якой змешчаны ўспаміны і лісты знакамітай пісьменніцы.

Паэтка Д. Бічэль у эсэ «Аляксей Карпюк і Васіль Быкаў» успамінае пра свае сустрэчы з выдатнымі беларускімі пісьменнікамі.

У рубрыцы «Проза» друкуюцца нататкі У. Сіўчыкава «З нізкі „Уладзевы гісторыі“».

Памяці забытага касцёльнага дзеяча а. М. С. Рылы SJ прысвечаны арт. гісторыка А. Шпунта «Дык ідзіце і навучайце ўсе народы...».

Т. Шчыры ў арт. «Піянер каталіцкага друку» з нагоды 100-годдзя першай беларускамоўнай каталіцкай газеты «Biełarus» піша пра яе цікавую гісторыю.

У арт. «Марыя Канапніцкая пра Тадэвуша Касцюшку па-беларуску» А. Трафімчык распавядае пра кнігу вершаў М. Канапніцкай, што выйшла ў Варшаве ў 2014 г.

Да 215-й гадавіны з дня нараджэння мастака В. Ваньковіча друкуецца арт. Н. Усавай «Ваньковіч партрэтыст».


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY