Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(87)/2019
Вялікія містыкі

УЗЫХОД НА ГАРУ КАРМЭЛЬ
Інтэрв’ю
Гутарка Тэрэсы КЛІМОВІЧ з а. Віктарам ЖУКОМ
ДЗЕЛЯ БОЛЬШАЙ ХВАЛЫ БОЖАЙ
Постаці
Мастацтва
Постаці
Мастацтва
Культура

НАША САКРАЛЬНАЯ КУЛЬТУРА
З архіваў часу
In memoriam

ПАМЯЦІ СЯБРА

ПРАЎДЗІВЫ ГІСТОРЫК
На кніжнай паліцы

«РАССЕЯНЫХ ЗБІРАЦЬ»
Успаміны
Паэзія

ВЕРШЫ

БЕЛАРУСКІ РУЖАНЕЦ
Літаратура

ТОЛЬКІ СЛОВЫ...
Проза

НАШЫХ ДЗЁН КРЫГАХОД
Мастацтва

У ФАРБАХ ЛЮБОВІ І БОЛЮ
Асобы
Культурны праект

МАСТАЦТВА БАЧЫЦЬ

Аксана СПРЫНЧАН

БЕЛАРУСКІ РУЖАНЕЦ

***
зорнае неба
раз на два гады
ўдзень
замяняецца
на яблычнае
і адно анёлы паспяваюць
загадаць жаданне
пакуль падае яблык
ды хіба не ў гэтым
і ёсць шчасце
свайго саду

Беларускі ружанец
*
Арабіна
наталяе птушак,
а ружанец з яе —
тых,
чыя малітва
ляціць да Бога.

*
Арэхавы ружанец —
нібы зацвярдзелыя
бутончыкі ружаў.
Распускаюцца малітвамі…

*
БОБ — слова-ружанец…
Перабірай
і прачуеш —
у ім жыве БОГ.

* Дакранаецца
ружанцовых гарошынак
дзяўчына.
Што прынцэса яна,
не ведае…

*
З гузікаў старых
ружанец бабулі:
ад цела шлях
да душы…

*
Жолуд да жолуда —
знак бясконцасці.
А малітва —
бясконцасць.

*
Квітнее свечкай,
падае бурштынам…
З каштоўных камянёў
каштанавы ружанец
з простай малітваю.

*
Ружанец з сухіх рамонкаў:
абмольваюцца-лятуць пялёсткі,
як пярынкі анёлаў.

*
Фа-соль-ля —
малітва, як песня.
У пальцах — маленькія чоўны,
што плывуць да Бога.

*
Ягады шыпшыны,
высахлыя і спакутаваныя…
Родны
ружанец
з дзікай ружы.

***
сена касіць не трэба
і зграбаць таксама
даўно рагуля мая
поіць малаком
Шлях Млечны
сырадой з яго
цячэ і цячэ
ў даёнку ўспамінаў
і мне ўсё мала і мала
маленства

***
У жніўні
на белых падваконнях
разам з памідорамі
выспявае
беларускасць…

***
хлеб не пяку
на кляновым лісці
каву запарваю
пад кляновым
пахне хлебам

***
сівеюць валошка і васілёк
шчаслівая старасць разам
у родным жыце

***
дарога да лесу
але я застаюся
ў полі
твайго прыцягнення
жыта
пустазелле звіваю
ў вяночкі нябёсныя
большы
меншы
і яшчэ меншы
ствараю
гняздзечка
каб адпачыў у дарозе
лёс

***
пасля дажджу
вылезлі
смоўжыкі —
«памочнікі»
электроннага брата —
не прайсці
змушаюць вярнуцца
ў хату
пісаць лісты
не раструшчыўшы
ніводнага жыцця
vitaю

***
недзе ў Свіслачы
плавае рыбіна
прынесеная бацькамі
з «Акіяну»
і выпушчаная мною
малою
карп люстраны
з маім сапраўдным
адлюстраваннем
без стрававання

Празарокі
Туман,
буслянка на касцёле,
і голуб лётае над ёю —
зіма…
У дзень Народзінаў Хрыста
я граю на аргане часу
і без квітка гляджу з Буйніцкім
спектакль «Аграгарадок»,
як незавершаны радок,
які няварты завяршэння,
закрэслены,
закрыжаваны,
які адразу ўжо не з намі…
А з намі —
вершам Празарокі,
і верай — вёска Празарокі,
і празарчане, як прарокі,
у ту(мане) быцця…

***
калі адной шчакою
дакранаешся голак ялінкі
а ля другой шчакі
галінкі веек
значыцца існуе
ігольчатая сіметрыя
значыцца
Каляды сямейныя
калі чакае на падарунак
шкарпэтка святочная
а шкарпэтка з маленькай ножкі
з дзіркаю-зоркаю
ты бярэш голку
працягваеш лінію лёсу
цыруеш калядную зорку
і шапочаш у вялікае вуха
«кахаю»
і «люблю»
у вушка анёлка


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY