Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(87)/2019
Вялікія містыкі

УЗЫХОД НА ГАРУ КАРМЭЛЬ
Інтэрв’ю
Гутарка Тэрэсы КЛІМОВІЧ з а. Віктарам ЖУКОМ
ДЗЕЛЯ БОЛЬШАЙ ХВАЛЫ БОЖАЙ
Постаці
Мастацтва
Постаці
Мастацтва
Культура

НАША САКРАЛЬНАЯ КУЛЬТУРА
З архіваў часу
In memoriam

ПАМЯЦІ СЯБРА

ПРАЎДЗІВЫ ГІСТОРЫК
На кніжнай паліцы

«РАССЕЯНЫХ ЗБІРАЦЬ»
Успаміны
Паэзія

ВЕРШЫ

БЕЛАРУСКІ РУЖАНЕЦ
Літаратура

ТОЛЬКІ СЛОВЫ...
Проза

НАШЫХ ДЗЁН КРЫГАХОД
Мастацтва

У ФАРБАХ ЛЮБОВІ І БОЛЮ
Асобы
Культурны праект

МАСТАЦТВА БАЧЫЦЬ

Алесь ПУШКІН

ПАСХАЛЬНАЯ МІСТЭРЫЯ ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА

Амаль два гады я, па задуме і даверу пробашча парафіі, ксяндза каноніка Сяргея Бараўнёва, выконваў волю Божую, каб аздобіць інтэр’ер новапаўсталага касцёла Божага Цела ў пасёлку Беразінскае творам, у якім бы, па задуме ксяндза пробашча, спалучыліся сюжэты падзеяў астатніх дзён прабывання Пана нашага Езуса Хрыста з намі, людзьмі… Ад малення ў садзе Аліўным да светлага Хрыстовага ўваскрасення — найважнейшыя і найтрагічнейшыя падзеі для нас, хрысціянаў. Задума спалучыць гэта на адным палатне — і Крыжовы шлях з ХІV стацыямі, што абавязковыя для кожнага касцёла, і вялікія містычныя сюжэты малення ў садзе Аліўным, і ўваскрасення — належыць ксяндзу пробашчу, а далейшыя задумы і планы яго сягаюць у цыкл абразоў, якія, дай Божа, паўстануць у будучыні ў інтэр’еры нашага касцёла і будуць сімвалізаваць нашу задуму: праз мастацкія выявы абразоў з Божым Святым Целам і яго Святымі Дзеямі падчас прабывання ў зямным жыцці, каб мы, сучаснікі, напаўняліся Яго Духам.

Зімою 2015 года пачаліся працы над эскізамі, потым ішлі працы над картонамі, і вось цяпер на ваш суд вынесена гатовая праца, дзе я пад уплывам розных крыніцаў, найперш Евангелля, благаслаўлёнай сястры Кацярыны Эмэрых і яе твора «Пасія», фільма Мэла Гібсана, маіх улюбёных іспанскіх і беларускіх мастакоў, стварыў уласную кампазіцыю гэтага твора, які будзе мець працяг і на сценах прэзбітэрыя касцёла, урэшце дасць ключ да мастацка-вобразнага сакральнага вырашэння інтэр’ера сучаснай новазбудаванай святыні на Маладзечаншчыне ў нашыя дні, на нашых вачах, дасць нам сведчанне, што Касцёл на Беларусі жывы, ён развіваецца, і мы не толькі будзем ганарыцца і ўшаноўваць нашы даўнія сівыя каталіцкія бажніцы і абразы, а і новазбудаваныя касцёлы з сучаснымі творамі сакральнага жывапісу будзем рабіць адметнымі, са сваёй гісторыяй і арыгінальнасцю. Бо заўтрашні дзень хрысціянства на Беларусі залежыць не толькі ад волі Божай, але і ад нашай з вамі любові, гарачыні і моцы веры ў Збавіцеля, нашых шчырых справаў дзеля Яго хвалы, сведчання, што і ў нашыя дні мы з вамі можам рабіць адметнымі і прыгожымі нашыя новапаўсталыя пасля амаль стагоддзя занядбання і прыніжэння веры касцёлы…

Алесь Пушкін,
мастак.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY