Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(94)/2020

З СЯРЭБРАНЫМ ЮБІЛЕЕМ!
Асобы
Спадчына
Кс. Пётр ТАТАРЫНОВІЧ
ШЛЯХАМ ДЗІВАЎ І ЎРАЖАННЯЎ
Асобы
Тэалогія

БРАМЫ ДЛЯ ЗЛОГА ДУХА
Навука

ДЫРЫЖОР СКАРЫНАЗНАЎСТВА
Літаратуразнаўства
Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча
Да 150-годдзя Фердынанда Рушчыца
Паэзія

ХАЙ СВЕЧКА ВЕЧНАСЦІ ГАРЫЦЬ
Інтэрв’ю

КАБ ВЕСЦІ ДЫЯЛОГ З БОГАМ
Прэзентацыя
Мастацтва

Эдвард РУШЧЫЦ

ТАЯМНІЦА ЗАЛАКАВАНАЙ БУТЭЛЬКІ

Да 150-годдзя Фердынанда Рушчыца

Фердынанд і Эдвард Рушчыцы
ў Багданаве. Фота 1990-х гг.

Багданава знаходзіцца ў самым цэнтры былога Ашмянскага павета за 30 км на паўднёвы ўсход ад Ашмянаў, добра вядомым чытачам «Wileńskich Rozmaitości» («Віленскіх разнастайнасцяў»), у якім былі надрукаваны шматлікія артыкулы, прысвечаныя гэтай мясцовасці.

Трагічным днём у гісторыі Багданава стаў дзень 6 ліпеня 1944 года, калі пры адступленні нямецкіх войскаў згарэў не толькі стары дом з лістоўніцы, збудаваны яшчэ ў 1690 годзе, але і касцёл канца XVII стагоддзя, і большая частка вёскі.

Пасля заканчэння вайны мясцовыя жыхары разам з былым пробашчам ксяндзом Станіславам Казлоўскім (1894–1979), нягледзячы на цяжкасці, збудавалі ў Багданаве на тым самым месцы новы драўляны касцёл, падобны да папярэдняга. Але нядоўга ён выконваў свае функцыі: быў прыстасаваны пад склад для лёну і неўзабаве згарэў.

Толькі пазней, у 1955 годзе, улады Беларусі дазволілі будаўніцтва новага касцёла ў Багданаве. Дзякуючы вялікаму жаданню мясцовых жыхароў, айцоў францішканаў з суседніх Гальшанаў і айцу Рышарду Шкаповічу ўжо ў тым жа 1955 годзе быў заліты фундамент пад новы мураваны касцёл, падобны да колішняга драўлянага. Падчас будовы фундамента натрапілі на ацалелую залакаваную бутэльку з папяровым скруткам у сярэдзіне. Гэта быў добра захаваны пергамент памерам 13×23 см з запісам на абодвух баках. Аказалася, што дакумент паходзіць з 1846 года і праляжаў у зямлі 150 гадоў.

На аверсе знаходзіцца кароткая гісторыя касцёла, напісаная рукой Ганны Рушчыц з Чаховічаў (1800–1874), якая спачывае на могілках у Багданаве, пахаваная побач са сваім мужам Фердынандам Рушчыцам (1786–1848), як і большасць іх дзяцей.

Інтэр’ер касцёла ў Багданаве. Фота пач. ХХ ст.

«Гэты філіяльны каталіцкі касцёл у маёнтку Багданава збудаваны ў 1690 годзе ў часы, калі маёнтак Багданава быў ва ўласнасці Пятра Міхала Паца, старосты Платэльскага. У тым жа 1690 годзе біскуп Мікалай Слупскі, Адміністратар Віленскі, яго асвяціў. Увесь час касцёл існаваў у маёнтку і быў пад апекай нашчадкаў. Пазней, калі маёнтак Багданава 25 мая 1836 года набылі муж і жонка шаноўнае панства Фердынанд і Ганна з Чаховічаў Рушчыцы, зноў нанава ўзведзены, адноўлены і папраўлены з Божай дапамогай коштам тых жа ш. п. Рушчыцаў, стараннем капелана гэтага касцёла Паўла Сакалоўскага, францішканіна віленскага манастыра, і ў большасці працай пярхайлаўскага селяніна Адама Бурака і на славу Бога Найвышэйшага. Высвенчаны дня 26 ліпеня 1846 года.

Фердынанд Рушчыц. Ганна з Чаховічаў Рушчыцава.

Дочкі тых жа: Ксавера Рушчыцоўна, Леаніла Рушчыцоўна, Марыя Рушчыцоўна, Станіслава Рушчыцоўна, Канстанцыя Рушчыцоўна, Эдвард Рушчыц і Максімільян Рушчыц».

На рэверсе тагачасны ксёндз капелан багданаўскага касцёла апісвае працы, выкананыя ў 1846 годзе пры аднаўленні касцёла пасля знішчэнняў, якія ён перацярпеў у 1812 годзе пры адступленні французскіх войскаў і па шматгадовым заняпадзе.

Дакумент, знойдзены ў бутэльцы. 1843 г.
Прыватны збор сям’і Рушчыцаў. Варшава.

«Ad Majorem Dei Gloriam»

Гэты багданаўскі касцёл, філіяльны гальшанскага парафіяльнага касцёла, за Цара Расійскага Мікалая І, за Папу Рыгора XVI, за Біскупа Яна Цымінскага — адзінага ва ўсёй Расіі Біскупа, быў падняты, падмураваны, узяты ў клямры і шворні, ашаляваны цёсам звонку, атынкаваны ўнутры і памаляваны за кошт Фердынанда Рушчыца, уладальніка Багданава, а таксама невялікай складчынай, сабранай ксяндзом Станіславам Сакалоўскім, тагачасным багданаўскім капеланам, усім рамонтам кіраваў селянін з вёскі Пярхайлава Адам Бурак.

Адбылося года 1846 ліпеня 26 дня.

Ксёндз Павел Сакалоўскі — капелан багданаўскага касцёла».

Працэсія вакол касцёла ў Багданаве. Фота пач. ХХ ст.

Упэўнены, што гэты ўнікальны дакумент зацікавіць чытачоў «Wileńskich Rozmaitości» («Віленскіх разнастайнасцяў»), а перш за ўсё ўсіх тых, хто вымушаны быў пакінуць радзіму. А колькі падобных гістарычных або матэрыяльных скарбаў па сённяшні дзень захавана ў гэтай зямлі і чакаюць сваіх даследчыкаў.

 

P. S. Гэты бясцэнны дакумент перадалі ў сямейны архіў сям’і Рушчыцаў настаўніцы Багданаўскай школы падчас чарговага побыту ў Багданаве ў красавіку 1998 года.

Пераклад Алы Макарэвіч.
Паводле: Edward Ruszczyc.
Echo dawnych lat. Tajemnica zalakowanej butelki //
«Wileńskie Rozmaitości», 1998, №6 (50).

Гл. таксама:
НАДЗЕЯ УСАВА :: «НАШ СЦІПЛЫ КАСЦЁЛАК...» ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY