Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(94)/2020

З СЯРЭБРАНЫМ ЮБІЛЕЕМ!
Асобы
Спадчына
Кс. Пётр ТАТАРЫНОВІЧ
ШЛЯХАМ ДЗІВАЎ І ЎРАЖАННЯЎ
Асобы
Тэалогія

БРАМЫ ДЛЯ ЗЛОГА ДУХА
Навука

ДЫРЫЖОР СКАРЫНАЗНАЎСТВА
Літаратуразнаўства
Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча
Да 150-годдзя Фердынанда Рушчыца
Паэзія

ХАЙ СВЕЧКА ВЕЧНАСЦІ ГАРЫЦЬ
Інтэрв’ю

КАБ ВЕСЦІ ДЫЯЛОГ З БОГАМ
Прэзентацыя
Мастацтва

Ян ЧАЧОТ

ПРОСЬБА ДА НАШЫХ ЗЯМЛЯЧАК АБ КУНТУШАХ

О вы, красуні-літвінкі,
І вы, сёстры іх, сарматкі,
Абодвух краёў пярлінкі,
Пагутарым пра апраткі!

Багіні вы нашы і пані,
Ўладаркі думак і душаў,
Я клічу, што моцы стане:
Ўступіцеся за кунтушы!

Да моладзі кліч звярніце,
Што хоча ўбірацца модна:
Насіце сваё! Насіце,
Ў чым продкі хадзілі годна!

Ды выкіньце строй чужацкі!
Вы — ўнучкі Ягайлы, Пястаў,
У кім яшчэ дух сармацкі
Зусім не змалеў, не згаснуў,

Скажыце вы тым паршыўцам,
Каханым, абранцам лёсу,
Хто ў моднікі ўжо пашыцца
Паспеў дзеля пыхі й форсу:

Нягоднікі вы, дый годзе!
Распесцілі густы модай:
Бацькоўскі кунтуш не ў модзе!
Зняважаны годны продак!

А мы ўжо не маем сілы,
Вярнуць яго ўласным імпэтам,
Таму просім нашых мілых,
Не сорамна нам за гэта.

Бо і стратэг-палкаводзец1,
Што грэкам прынёс збаўленне,
Чый флот у марской прыгодзе
Персаў сказаў на знішчэнне,

І той казаць не стыдаўся,
Што жонка — яго ўладарка!
Чаго ж так не ў смак вам даўся
Мой кліч, што пыхлівым каркам

Вы грэбліва ўбок вядзеце?
Ды я паўтару стакротна:
Кунтуш, спадары, надзеньце!
Не будзе душы гаротна!

О вы, нашых сэрцаў пані,
Прасіце насіць кунтушы!
Кунтуш дзецюка не зганіць,
Каханне ж няхай узрушыць

На годныя ўчынкі! Твары
Вусамі няхай упрыгожаць!
І здзейсняцца продкаў мары:
Дух рыцарства край прымножыць!

На плечы — кунтуш сармацкі,
На пояс — палаш дзядоўскі,
Якім дзед у час ваяцкі
Па карках лупіў маскоўскіх.
Скажэце вы смела слова:
Хто носіць кунтуш, той стане
Маёю душы паловай,
Руку яму дам і каханне!

Бо дзеля каго ж Ягайла
Змяніўся на Ўладзіслава?
Адкуль у Польшчы заззяла
Хрыстова слава і права?

Жанчына таму прычына,
Каханне кіруе светам!
З ім робіцца ўсё магчымым,
Гартуецца дух пры гэтым.

Цяпер не пазнаць з адзежы
Нашчадкаў былых сарматаў.
Да бітвы іх слаць належыць,
Да брамы смаленскай вартай.

Калі яшчэ здатны да бою,
І мужныя маюць душы,
Свайго хай не ганьбяць крою,
Не грэбуюць хай кунтушам!

Даводзьце, матулі, словы
Сынам, а каханым панны:
Кунтуш як вянец лаўровы,
Ён знак перамог і славы.

Няхай памяць продкаў чынна
З кунтушам і дух адраджае,
Сціраюць адметнасць Айчыны
Ўлада, мова, апратка чужая!

А продкі ў сваёй годнай шаце
Чалом прад царамі не білі!
Не йшлося аб краю ўтраце,
Калі кунтушы мы насілі.

Пераклад з польскай мовы
Ірыны Багдановіч.

Гл. таксама:
ІРЫНА БАГДАНОВІЧ :: «БАГІНІ ВЫ НАШЫ І ПАНІ…»: ВОБРАЗЫ ЖАНЧЫНЫ І АЙЧЫНЫ Ў ПАЭЗІІ ФІЛАРЭТАЎ ::
АНТОНІ ЭДВАРД АДЫНЕЦ :: КОВЕНСКАЯ ДАЛІНА ::


  1. Ян Чачот мае на ўвазе тут Фемістокла (каля 524 да н.э. – 459 да н.э.) — славутага афінскага дзяржаўнага дзеяча, уплывовага палітыка, паспяховага вайсковага стратэга, які павялічыў і ўзмацніў афінскі флот і дамогся рашучай перамогі грэкаў над персамі ў марскіх баталіях. Плутарх прыпісваў Фемістоклу жартаўлівы выраз: «Афіняне слухаюцца мяне, а я — жонку, а жонка — малога сына».


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY