|
|
№
4(98)/2021
Год святога Юзафа
Прэзентацыя
Лідзія КАМІНСКАЯ
НЕВЯЛІКІЯ ЎСПАМІНЫ ПРА ВЯЛІКАГА ЧАЛАВЕКА In memoriam
Касцёльныя скарбы
На кніжнай паліцы
Постаці
Кс. Ігар ЛАШУК
СУСТРЭЧА СА СЛУГОЮ БОЖЫМ А. ФАБІЯНАМ МАЛІШОЎСКІМ OP Айцец Канстанцін М. ЖУКЕВІЧ OP СЛУГА БОЖЫ ФАБІЯН МАЛІШОЎСКІ Пераклады
Паэзія
Літаратуразнаўства
Ірына БАГДАНОВІЧ
ВЕРШ «ЗІМОВЫ ДОСВІТАК» УЛАДЗІСЛАВА СЫРАКОМЛІ ЯК СВЕДЧАННЕ ВЕРЫ ПАЭТА Прадмова да беларускага перакладу Да 130-годдзя Максіма Багдановіча
Спадчына
Пераклады
Да 90-годдзя Ніла Гілевіча
Музыказнаўства
|
ЮЗАФ СТАНЕЎСКІ ПРЫЗНАЧАНЫ АРЦЫБІСКУПАМ МІТРАПАЛІТАМ МІНСКА-МАГІЛЁЎСКІМ
14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, папа Францішак прызначыў арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Юзафа Станеўскага, тытулярнага біскупа Табаікары, да гэтага часу — дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі.
Юзаф Станеўскі нарадзіўся 4 красавіка 1969 года ў вёсцы Заневічы непадалёк ад Гродна ў сям’і Рамуальда і Гэлены Станеўскіх. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Луцкаўлянах у 1986 годзе распачаў вучобу ў ваенна-тэхнічнай школе, пасля заканчэння якой у 1987–1989 гадах служыў у войску. У 1990 годзе як адзін з першых кандыдатаў быў залічаны на вучобу ў заснаваную ў тым жа годзе біскупам Тадэвушам Кандрусевічам Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Дыяканскае пасвячэнне прыняў 8 снежня 1994 года, а прэзбітэрскае — 17 чэрвеня 1995 года з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. Быў скіраваны на душпастырскую працу ў парафію святога Вацлава ў Ваўкавыску, дзе ў 1995–1996 гадах выконваў абавязкі вікарыя. У 1996–1999 гадах спецыялізаваўся ў галіне кананічнага права ў Люблінскім каталіцкім універсітэце ў Польшчы, дзе атрымаў ступень магістра кананічнага права, абараніўшы працу на тэму «Працэсуальныя правы бакоў у выпадку скасавання шлюбу». У 1999 годзе быў прызначаны прэфектам і выкладчыкам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. З 2000 года быў суддзёю біскупскага суда ў Гродне, а з красавіка 2005 года — віцэ-афіцыялам гэтага суда. З 2001 года з’яўляўся членам Святарскай рады Гродзенскай дыяцэзіі. У 2004–2005 навучальным годзе чытаў лекцыі па кананічным праве на курсах катэхетаў у Гродне. З 23 чэрвеня 2005 года працаваў рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. У 2007–2013 гадах быў адказным за душпастырскую фармацыю маладых святароў у Гродзенскай дыяцэзіі. У 2008 годзе ўвайшоў у склад Калегіі кансультантаў Гродзенскай дыяцэзіі. З 2009 года быў каардынатарам душпастырства пакліканняў. 12 сакавіка 2012 года папа Бэнэдыкт XVI прызначыў ксяндза Юзафа Станеўскага капеланам Яго Святасці (прэлатам). 29 лістапада 2013 года папа Францішак прызначыў ксяндза прэлата Юзафа Станеўскага дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі і тытулярным біскупам дыяцэзіі Табаікары. 1 лютага атрымаў біскупскае пасвячэнне. 3 чэрвеня 2015 года Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі абрала біскупа Юзафа Станеўскага сваім Генеральным сакратаром. 14 верасня 2021 года папа Францішак прызначыў Юзафа Станеўскага арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.
|
|
|