Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(29)/2004
Падзеі
На кніжнай паліцы
Галерэя

СВЯТЫ ЯН НА ПАТМАСЕ
Мастацтва

«КРЫЖУ ТВАЙМУ ПАКЛАНЯЕМСЯ...»
Пераклады

АЙЦЕЦ АНТОНІУ ВІЭЙРА

ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ, АСВЕЧАНЫ МАЦІ БОЖАЙ

ВЕРШЫ
На шляху веры
In memoriam
Паэзія

ВЕРШЫ
Мастацтва
Пераклады
Хрысціянская думка
Пераклады

ПОЙДЗЕМ ЗА ІМ!
Бібліятэка часопіса «Наша вера»

КНІГА, ПОЎНАЯ СВЯТЛА
Нашы святыні
На кніжнай паліцы

РАЗВІТАННЕ З ЧЭСЛАВАМ МІЛАШАМ

З тэлеграмы Яна Паўла ІІ,
дасланай у сувязі з пахаваннем Чэслава Мілаша
кракаўскаму мітрапаліту кардыналу Францішку Махарскаму

«Аб Табе гаворыць сэрца маё, мовячы: «Шукайце аблічча Яго!» Я буду шукаць аблічча Твайго, Пане» (Пс 27, 8).

Гэтыя словы Псальму прыходзяць мне на думку, калі ўспамінаю светлай памяці Чэслава Мілаша. Яны, здаецца, адпавядаюць таму, што паэт напісаў мне ў сваім апошнім лісце: «Век змяняе перспектыву; калі я быў малады, то здавалася неадпаведным паэту звяртацца па папскае благаславенне. А цяпер менавіта гэта хвалюе мяне, бо на працягу апошніх гадоў я пісаў вершы з думкаю аб тым, каб не адысці ад каталіцкай артадоксіі, і не ведаю, як у выніку тое выходзіла. Таму прашу слова, што пацвердзіла б маё імкненне да агульнай для нас мэты. Каб споўнілася абяцанне Хрыстова ў дзень Змёртвыхпаўстання Пана».

Над яго труною хачу таксама прывесці мой адказ: «Вы пішаце, што хвалюецеся, «каб не адысці ад каталіцкай артадоксіі» ў Вашай творчасці. Я перакананы, што такая пазіцыя Паэта вырашальная. Таму цешуся, што магу пацвердзіць Вашыя словы пра «імкненне да агульнай для нас мэты».

Паўтараю гэта сёння як memento, разам з малітваю і Св. Імшою, адпраўленаю за яго душу». (...)

Кастэль Гандольфо, 25 жніўня 2004 г.

 


Чэслаў Мілаш у сваім кабінеце.


Чэслаў Мілаш з Ежы Туровічам, 1989 г.


Чэслаў Мілаш з Іосіфам Бродскім і Тамашам Венцлавам. Катавіцы, 1993 г.

Арцыбіскуп Юзаф Жыцінскі
З пахавальнай гаміліі ў марыяцкім касцёле ў Кракаве

У творчасці Мілаша пульсуе аўгустынскі неспакой сэрца, якое шукае Бога. Не трэба шукаць у ёй узвышанай маралістыкі, бо яна выяўляе праўду пра драму людскога лёсу. Быццам сучасны Аўгустын, Мілаш шукаў і сумняваўся, кахаў і цярпеў, жыва ўдзельнічаў у вялікіх змаганнях паміж местам Божым і местам толькі чалавечым.

 

Мар’ян Сталя
Смерць Паэта

Памёр Чэслаў Мілаш. Апошнія гады ён быў сярод нас, у Польшчы, у Кракаве, у «Tygodniku Powszechnym». Мы ведалі, што ён хутка адыдзе, але не хацелі ў гэта паверыць. Мы прывыклі да яго прысутнасці, забываючы, якая яна незвычайная.

Кім ён быў? Найперш прыходзяць у галаву вызначэнні, якія сёння ўжо не выкарыстоўваюцца... Ён быў тым вялікім духам, што ахоўвае месца, у якім яму давялося жыць. Быў чалавекам, адораным выключнаю ўнутранаю сілаю і здольнасцю ўздзейнічаць на іншых. Быў мудрацом і духоўным настаўнікам.

Кім ён быў? Быў чалавекам, які вельмі доўга і свядома збіраў людскі досвед; чалавекам, які прамаўляў з перспектывы здабытага праз дзесяцігоддзі ўнутранага багацця. Быў сведкам амаль усяго ХХ стагоддзя, назіральнікам падзеяў, знаўцам ідэі, летапісцам велічы і мізэрнасці мінулага веку.

Кім ён быў? Быў аналітыкам адной з найбольш небяспечных хваробаў людской свядомасці – прыгнечанасці розумаў таталітарызмам ХХ стагоддзя. І быў таксама адным з тых, хто не згадзіўся з гэтым прыгнётам, хто выбраў выгнанне, каб захаваць унутраную свабоду, каб быць «голасам супраць маўчання».

Кім ён быў? Быў мысляром, які лічыў, што галоўная праблема сучаснасці – гэта эрозія рэлігійнага ўяўлення; быў мысляром, які пастаянна шукаў магчымасці адновы гэтага ўяўлення.

Ён быў крытыкам замкнутай, здагматызаванай рэлігійнасці. Яго раздражняў павярхоўны зрытуалізаваны каталіцызм. Крыніцы ўнутранай адновы шукаў ён часам у далёкіх ад артадаксальнасці містыкаў, тэасофаў, паэтаў. Яго цікавіла духоўнасць Усходу (...).

Кім ён быў? Быў чалавекам, які шукаў сэнсу свайго існавання, свайго лёсу, і ўмеў фармаваць гэты лёс, надаваць яму агульную, па-надіндывідуальную значнасць. І быў таксама чалавекам невымоўнай, няўлоўнай таямніцы, пра існаванне якой гаварыў і якую забраў з сабою (...).

 

Віслава Шымборская

Чэслаў Мілаш з Віславай Шымборскай.
Свята

Кожны новы верш Мілаша быў для нас святам, неспадзяванкаю, падарункам, тэмаю доўгіх размоваў з сябрамі і запрашэннем да роздуму на самоце. Гэтаксама было з яго кнігамі. Як толькі нейкая з іх з’яўлялася, мы адкладвалі ўсё распачатае чытанне і аддавалі перавагу ёй. Часам ён паказваў нам верш альбо паэму, якія толькі што напісаў, – яго цікавіла не так нашая пахвала, як шчырая думка. Ён жыў сярод нас, і, думаю, што нас крыху любіў, крыху патрабаваў, аднак нічога ад нас не жадаў, ні да чога не змушаў. Цяпер сталася тое, што павінна было некалі стацца. А для нас скончылася прывілея быць з ім.

Скончылася свята.

 

Адам Загаеўскі
Застанецца паэзія

Застануцца цудоўныя кнігі Мілаша, але будзе не хапаць яго чуйнай прысутнасці. Застанецца самае істотнае – паэзія, але будзе не хапаць мудраца, у якога можна было спытаць думку, папрасіць каментара. Ён спалучаў супрацьлегласці, пісаў пра боль і пра хараство, спрабаваў зразумець зло. Яго паэзія – як найлепшае віно, якое ўвабрала святло дня і самотнасць начы. Адзін з маіх сяброў сказаў: «Са смерцю Мілаша скончыўся ХХ век». У ХХІ-м мы павінны даваць сабе рады самі.

Пераклад з польскай мовы
Крыстыны Лялько

Гл. таксама:
Данута БІЧЭЛЬ. ТОЙ, «ХТО АДАРУЕ ВОЧЫ Ў ВОЧЫ БОГА НА НЕБЕ...»


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY