![]() ![]() |
![]()
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||
№
3(29)/2004
![]() Падзеі
На кніжнай паліцы
Галерэя
Мастацтва
Пераклады
На шляху веры
In memoriam
Паэзія
Мастацтва
Пераклады
Хрысціянская думка
Пераклады
Бібліятэка часопіса «Наша вера»
Нашы святыні
На кніжнай паліцы
|
Сярод арганізатараў гэтай унікальнай мастацкай акцыі – кусташ Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе айцец Славамір Вятлугін ОFM, выдавецтва «Про Хрысто», ініцыятыўная група «Pleneria», а таксама некалькі арганізацый і прыватных асобаў, якія выдаткавалі матэрыяльныя сродкі для правядзення пленэру, арганізацыі выстаўкі і выдання каталогу. Побач з мастацкай выстаўкай экспанавалася фотавыстаўка, прысвечаная кардыналу Казіміру Свёнтку.
Згадаем, што ў 1504 годзе вялікі князь літоўскі і польскі кароль Аляксандр Ягелон падараваў 600 моргаў лесу віленскаму кляштару бернардынцаў. З назвы хаткі (буды), якую паставілі манахі, каб было дзе спыніцца , і паходзіць назва паселішча (Будай яно называлася да сярэдзіны ХVIII стагоддзя, таму і касцёл часам згадваеца ў дакументах як будскі). У ХІХ ст. вёска Буда стала называцца Слаўная Буда і набыла тытул мястэчка.
2 Дзякуючы цудадзейнай моцы абраза Маці Божай Будслаўскай пачаў бачыць, ледзьве пераступіўшы парог храма, шасцігадовы Язафат Тышкевіч, які да таго ў выніку хваробы аслеп на два вокі і цэлы год не бачыў. Звярнуўшыся да будслаўскага цудадзейнага абраза вылечыліся Альжбета Заборская з Браслава, Кацярына Вайнянка, ашмянскі шляхціц Мікалай Хадасовіч і шмат іншых шчырых вернікаў.
Вось што сказаў Ігар Гардзіёнак, сябра Саюза мастакоў Беларусі, адзін з ініцыятараў і галоўных арганізатараў правядзення мастацкага пленэра ў Будславе: – У Алега Глекава была ідэя падтрымаць культ цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. У мяне – вялікае жаданне ладзіць мастацкія пленэры, звязаныя з агульнабеларускімі святынямі. Разам з іншымі зацікаўленымі людзьмі мы здолелі здзейсніць задуманае. Будслаў – сам па сабе вельмі маляўнічае, цікавае месца, а да таго ж менавіта тут знаходзіцца абраз, шанаваны і католікамі, і праваслаўнымі. Штогод праходзіць традыцыйнае свята цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай, да якога мы і прымеркавалі вернісаж. Сёлета на святочнай Імшы было каля 7000 чалавек, і ўсе мелі магчымасць пазнаёміцца з нашымі творамі. Дзе яшчэ знойдзеш столькі духоўна чыстых, чуйных да ўсяго ўзвышанага і прыгожага гледачоў?! Для нас, як і для пілігрымаў, Будслаў зрабіўся напраўду цудадзейным месцам. У маі-чэрвені мы выязджалі сюды пісаць з натуры. Потым працавалі дома. Выстаўка нашых твораў экспанавалася 1–2 ліпеня ў спецыяльных вайсковых намётах. У нашых планах – наладзіць падобныя пленэры ў Жыровічах, Баркалабаве, Вільні, Смаленску... Цяпер выстаўка экспануецца ў кенані брацтва ў гонар святых віленскіх пакутнікаў у Калодзішчах. Потым яна будзе экспанавацца ў музеі Беларускай Акадэміі мастацтваў. Але ў мяне дасюль перад вачыма – будслаўскае свята і вернісаж.Калі мы прыехалі на пленэр, мы не ставілі задачы маляваць нейкае канкрэтнае месца, касцёл ці рабіць спісы з абраза. Кожны ўвасабляў тое, на што натхняла яго будслаўская зямля. І ў выніку дзесяць мастакоў падалі на выстаўку 22 творы. Гэта было вельмі рамантычна, калі ўночы падчас святочнага набажэнства сотні вернікаў стаялі, стаіўшы дыханне, з трапяткімі свечачкамі ў руках. І гэткія ж свечачкі гарэлі ля нашых карцін. Незвычайны, вельмі ўзнёслы настрой.
3 Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесар Беларускай Акадэміі мастацтваў Мікола Кірэеў паспрабаваў перадаць у фарбах гучанне аргана (адна з яго карцін так і называецца – «Гучыць арган»). Глыбокае задуменне, засяроджанасць, узыходжанне праз суладдзе гукаў да нябеснага святла, да Боскае існасці – усё гэта ёсць у стройнай, строгай і адначасова каларыстычна разняволенай, дынамічнай яго жывапіснай кампазіцыі. Старшы выкладчык кафедры народнага дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры Лада Шчасная стварыла дзве вельмі рамантычныя кампазіцыі – «Анёлы старога касцёла» і «Майскі дзень у Будславе», дзе літаральна фізічна адчуваецца водар будслаўскіх кветак і траваў, мяккае цяпло сонечных промняў, што прабіваюцца скрозь дождж, яднаючы неба з зямлёю. Дзве працы падрыхтаваў і вядомы жывапісец Пётра Багданаў, які працуе намеснікам дырэктара Рэспубліканскага каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка. Гэта паэтычныя жывапісныя прыпавесці «Чырвоны дыялог» і «Анёл».
Падоўгу ўглядаліся наведвальнікі выстаўкі ў карціну «Будслаў» яшчэ адной выкладчыцы Рэспубліканскага каледжа мастацтваў Вольгі Кірэевай-Гардзіёнак. Яна зрабіла інтэрпрэтацыю старой гравюры з кнігі ксяндза Э. Зялевіча «Задыяк на зямлі» (1650), якую добра ведаюць усе вернікі. Выкананы на дошцы ў тэхніцы ляўкаса, тэмперы, гэты твор уражвае асаблівым таемным настроем. Гэта, па сутнасці, вельмі эмацыйны дыялог сучаснага майстра са сваім славутым папярэднікам. Вельмі ўзнёсла была напісана і яе карціна «Музыканты». Вядомая беларуская мастачка Таццяна Сіплевіч, якая паэтычна пераасэнсоўвае фальклорныя матывы, стварыла тэмперныя кампазіцыі , адна з якіх – «Лёля» ўражвае вытанчанай рытмікай ліній. Выпускніца кафедры дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва Ірына Каваленка вырашыла сваю кампазіцыю «Свята» ў выразным дэкаратыўным ключы. А выкладчык Беларускай Акадэміі мастацтваў Юрый Алісевіч надаў звычайнай побытавай сцэне з будслаўскага жыцця «Вадаліў» філасофскі падтэкст. Удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выставак Сяргей Шэмет уразіў вельмі сучасным, па сутнасці постмадэрнісцкім прачытаннем біблейскіх сюжэтаў. Яго «Звеставанне» – гэта дзіўны пазачасавы дыялог акрэсленых няўлоўным нябесным святлом вобразаў. З асаблівым натхненнем працаваў адзін з галоўных арганізатараў пленэра і выстаўкі вядомы беларускі мастак Ігар Гардзіёнак. У адной з яго карцін «І яблыня цвіце» на нашых вачах ажывае адна з драўляных скульптур. Святы са звязанымі рукамі на фоне будслаўскай хаткі, квітнеючага саду і касцёла ахутаны настроем глыбокай сцішанасці, роздуму. Квецень ператвараецца ў аблокі. Аблокі – у квецень. Што ёсць мы ў гэтым свеце? Дзеля чаго прыйшлі ў гэты свет? На гэтыя пытанні шукалі адказу нашыя продкі. Над гэтымі пытаннямі задумваюцца людзі сёння і будуць задумвацца нашыя нашчадкі.
4
Гл. таксама:
|
![]() |
![]()
|
![]()
|
![]() |