Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(29)/2004
Падзеі
На кніжнай паліцы
Галерэя

СВЯТЫ ЯН НА ПАТМАСЕ
Мастацтва

«КРЫЖУ ТВАЙМУ ПАКЛАНЯЕМСЯ...»
Пераклады

АЙЦЕЦ АНТОНІУ ВІЭЙРА

ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ, АСВЕЧАНЫ МАЦІ БОЖАЙ

ВЕРШЫ
На шляху веры
In memoriam
Паэзія

ВЕРШЫ
Мастацтва
Пераклады
Хрысціянская думка
Пераклады

ПОЙДЗЕМ ЗА ІМ!
Бібліятэка часопіса «Наша вера»

КНІГА, ПОЎНАЯ СВЯТЛА
Нашы святыні
На кніжнай паліцы

№ 3 (29) 2004

Чарговы нумар часопіса «Наша вера» пачынаецца паведамленнем пра ўзнагароду «Fidei testis», прысуджаную кардыналу Казіміру Свёнтку Інстытутам Паўла VI у г. Брэшыя (Італія). (>>)

У рубрыцы «На кніжнай паліцы» друкуецца працяг кнігі Святога Айца Яна Паўла ІІ «Устаньце, хадзем!». У гэтай частцы пантыфік эмацыйна і пранікнёна распавядае пра сваё пакліканне да святарства і ўрачысты дзень кансэкрацыі, які назаўсёды застаўся ў яго памяці. (>>)

У рубрыцы «Галерэя» друкуецца артыкул мастацтвазнаўцы Валерыя Буйвала «Святы Ян на Патмасе», у якім апавядаецца пра адзін з найбольш вядомых твораў позняга перыяду творчасці Геранімуса Босха. (>>)

Сталы аўтар часопіса Аляксандр Ярашэвіч, які вядзе рубрыку «Мастацтва», на гэты раз прысвячае свой артыкул «Крыжу твайму пакланяемся...» сюжэту ўзвышэння Крыжа ў беларускім іканапісе. (>>)

У рубрыцы «Пераклады» рэдакцыя знаёміць чытачоў з выдатнай асобай у партугальскай і бразільскай гісторыі і культуры, тэолагам, місіянерам, літаратарам, дыпламатам, дзяржаўным дзеячам, айцом Антоніу Віэйра – аўтарам многіх тэалагічных твораў, адзін з якіх, «Казанне на свята нараджэння Панны Марыі», падаецца на старонках часопіса ў перакладзе з партугальскай мовы Валерыя Буйвала. (>> | >>)

Даследчыца лацінамоўнай паэзіі Беларусі ХVІ – ХVІІ стст. Жанна Некрашэвіч-Кароткая прапануе чытачам свой пераклад оды Яна Вісліцкага «Да найяснейшага ўладара Жыгімонта... », прысвечанай знакамітай перамозе войска Вялікага Княства Літоўскага ў Аршанскай бітве 8 верасня 1514 года. (>> | >>)

У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершаваныя пераклады Ірыны Багдановіч, якая працягвае знаёміць чытачоў часопіса з творчасцю адметнай паэткі Зосі Манькоўскай. (>>)

Вядомая беларуская пісьменніца Ірына Жарнасек у рубрыцы «На шляху веры» прапануе чытачам пераклад другога раздзела кнігі «Маўклівы сведка», прысвечанай Вандзе Банішэўскай – адной з сясцёр Супольнасці сясцёр ад анёлаў, адоранай Хрыстовымі стыгматамі ў сталінскіх лагерах. (>>)

Матэрыялы рубрыкі «In memoriam» цалкам прысвечаны развітанню са славутым палякам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Чэславам Мілашам. (>> | >>)

Беларускі паэт Алесь Чобат, творчасць якога адметная неардынарным светабачаннем, прапануе чытачам чарговую падборку сваіх вершаў. (>>)

Традыцыйнаму святу ў гонар цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай і мастацкім працам, створаным з гэтай нагоды, прысвечаны артыкул Галіны Багданавай «Пленэр пад знакам духоўнасці». (>>)

Вядомы беларускі празаік Генрых Далідовіч знаёміць чытачоў са сваёй перакладчыцкай працай – урыўкам з рамана Івана Буніна «Жыццё Арсеннева», які ён назваў «Беларускімі малюнкамі». (>>)

У рубрыцы «Хрысціянская думка» канцлер Віцебскай курыі, ксёндз доктар Пётр Сялкоўскі прапануе чытачам сваю тэалагічную працу «Рэлігійны і атэістычны падыходы да праблемы самагубства». (>>)

Часопіс працягвае знаёміць чытачоў з вялікай працай Дантэ Аліг”еры «Пра народнае красамоўства» ў перакладзе вядомай даследчыцы італьянскай літаратуры Аксаны Данільчык. (>>)

У рубрыцы «Пераклады» друкуецца заканчэнне апавядання Генрыка Сянкевіча «Пойдзем за Ім!», падрыхтаванае да публікацыі Наталляй Мазоўкай. (>>)

Паэт Міхась Скобла, вядомы сваёй працай у выдавецтве «Беларускі кнігазбор», прапануе чытачам свае развагі пра кнігу Алы Сямёнавай «Таямніцы пакутны колер», якая выйшла ў выдавецтве «Про Хрысто» ў бібліятэцы часопіса «Наша вера». (>>)

Малады даследчык беларускай архітэктуры, студэнт Антон Дзянісаў знаёміць чытачоў з архіўнымі матэрыяламі, у якіх апавядаецца пра гісторыю касцёла святых Пятра і Паўла ў Мядзведзічах. (>>)

У рубрыцы «На кніжнай паліцы» змешчана інфармацыя Юрыя Бажэнава «Гісторыя Рыма-каталіцкага Касцёла на старонках «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі»». (>>)


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY