Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(31)/2005
На кніжнай паліцы
Галерэя
Мастацтва

УНЕБАЎШЭСЦЕ ПАНА
Пераклады

СМЕХ САРЫ
Падзеі
На шляху веры
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Пераклады

МАЛІТВЫ ЗА ВОЛЮ

ВЕРШЫ
Проза

З ДАРОГІ
Кантрапункт

NON NOBIS, DOMINE...
Музыка
Постаці

ВЫСАКАРОДНАЕ ЖЫЦЦЁ
Хрысціянская думка

ЕВАНГЕЛЛЕ — ГЭТА ПРАЎДА
Бібліятэка часопіса «Наша вера»
Успаміны

НЕ ПАКІДАЙ НАС, ВЕРА
Роздум

З ДОМУ ДУХОЎНАГА
Юбілеі

НА МЯЖЫ МАГЧЫМАГА СПАЗНАННЯ


Уладзімір Скарынкін нарадзіўся ў 1939 г. у Віцебску. У 1961 г. скончыў Рыжскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі. Працаваў у Мінскім аэрапорце, Беларускім упраўленні грамадзянскай авіяцыі, у апараце Саюза пісьменнікаў Беларусі. Выдаў кнігі паэзіі «Буслы над аэрадромам», «Гукавы бар’ер», «Дазвольце ўзлёт», «Чацвёрты разварот», «Вугал атакі», «Пасадачныя агні», «Выратавальны плыт», «Лосвіда», «Размова на парозе», «Апошняе слова», а таксама тры кнігі для дзяцей. Пераклаў на беларускую мову і выдаў асобнымі кнігамі творы Мікалая Рубцова, Міколы Вінграноўскага, «Боскую камедыю» Дантэ Аліг’еры, «Дон Жуана» і «Прароцтва Дантэ» Джорджа Байрана. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, Нацыянальнай прэміі Італіі і таварыства «Дантэ Аліг’еры». Жыве ў Мінску.
 

МАЛІТВА

(Паводле Дантэ)

О Дзева Цнотная, чый лік святы
Быў для Францішка і для Аўгустына
Увасабленнем Божай дабраты.
Ты нарадзіла праведнага Сына,
Чыя любоў не ведае канца.
Асветлена нябесная краіна
Святлом Твайго праменнага вянца.

Ты мне дапамажы з зямнога дна
Узнесціся пад Вечную Лампаду
І ад грахоў ачысціцца спаўна.
Дай позірку майму такую ўладу,
Каб я, спавіты цемраддзю дарог,
Угору – да Вярхоўнага Пагляду –
Узняць яго бесперашкодна мог.

Зрабі, Царыца, каб ішоў затым
Я вернаю дарогай паслядоўна
І Бога бачыў позіркам зямным.
Уціхамір душу маю тактоўна.
Зірні, як свеціцца душа мая
І як далоні ўгору малітоўна
Узняў з усімі вернікамі я.

 

АДЗІНЕЦ

Нібы адчуваючы блізкі канец,
Адрынуты ўсімі, пракляты,
Праз лес непралазны, як лось-адзінец,
Прадраўся ён — злы і зацяты.

Каб уратавацца ад зграі людской,
Пацёгся па мёрзлым балоце,
Упэўнены ў тым, што душэўны спакой
Ён зможа знайсці ў адзіноце.

Нічога не чуў і не бачыў хадок.
Не ўздрыгнуў і не схамянуўся
Ён нават, калі неакрэплы лядок
Пад ім крактануў і прагнуўся.

Маланкаю бліснуў надлом наўскасы ...
Ды грымнула громам завала,
Пачуліся недзе людзей галасы —
І гэта яго ўратавала.

 
БАЛАДА ПЕРАКЛАДЧЫКА

(скарочаны варыянт)

Прыгожую паэзію я выбраў
У час цяжкі духоўнікам сваім,
Хаця не адмаўляю вершаў белых,
І з думкамі высокімі верлібраў.
Калі знямог зусім,
Яна заместа рук маіх знямелых
Дала мне крылы для палётаў смелых.
З пары далёкай той, нібыта сокал,
У марыве блакітным я лячу
Над грэшнаю зямлёй куды хачу
Узнёсла, разняволена, высока.
І адбівае кожнае крыло
Далёкіх зор нязгаснае святло.

(...)
Каб да Высокай Праўды прычасціцца
І ўбачыць Бога трыадзіны Лік,
Я разам з Дантэ даляцеў да Раю.
І мне цяпер амаль штоночы сніцца
Мой мудры праваднік,
З якім да зор я даляцець вам раю.
Услед за ім я сёння паўтараю:
« О Вечнае Святло! О Светач мілы,
Які душу ператварае ў храм!
Надай нязгасны бляск маім радкам,
А памяці маёй дай столькі сілы,
Каб іскру першародную нябёс
Да землякоў ашчадна я данёс.»

(...)
А сёння я ізноў раскінуў крылы
І ўжо лячу, Петрарка, за табой
Туды, дзе звоняць Божыя званіцы
І верай палымнеюць небасхілы,
Нібыта неслух той,
Што праставаў да сонца ў калясніцы,
Ды стаў, на жаль, ахвярай навальніцы.
Калі я ўзвышуся над грэшным светам,
На дол дачасна з неба не ўпаду,
Твае санеты ўсе перакладу
І здавальненне прынясу эстэтам,
Я зноў перахрышчуся: «Дзякуй, Бог,
Што ты і ў гэты раз мне дапамог.»

 

* * *

Сабор, як Хрыстос, уваскрос.
Убачыш – у неба ўзляціш.
Ён і абяскрыжаны нёс
Высока і горда свой крыж.

 

* * *

З уласнай памяццю я на нажах.
Мне страшна быць з ёю сам-насам,
Распятае неба на чорных крыжах
Дагэтуль мне мроіцца часам.

Я помню, як з ганка штурхнулі, затым
На поезд пагналі ў калоне.
Схуднелы малеча – жыў Духам Святым
Я доўга ў нямецкім палоне.

Кісліца густая каля ручая,
А ў плоце калючым — ні дзіркі.
Употай хрысцілася маці мая,
Дзяліла паёк на прасвіркі.

Ці ўбачыць сынок пераможны салют?
Надзея на лёс і на Бога.
Дзень светлы настаў – уваскрэшаны люд
Хрыстосаваўся: «Перамога!»

Смяяўся і плакаў Вялікдзень, які
Павек не забудзецца мною.
Я хрышчаны з вамі, мае землякі,
Вайною і доляй адною.

 

* * *

Не толькі мудрасцю біблейскіх кніг
Я мудрасць Бога нашага спасціг,
А й чалавечай мудрасцю зямной,
А Ён сябруе ўсё адно са мной.

Я зразумеў ахвярную душу,
Бо сам такую ж у сабе нашу.
І асвячае Ён мой аналой
Намоленай выяваю сваёй.

І я штодня Яго прашу: «О Бог!
Дапамажы, каб я заўсёды мог
Спакойна зносіць пахвалу і здзек
І права меў сказаць: «Я — чалавек!»


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY