|
|
№
1(31)/2005
На кніжнай паліцы
Галерэя
Мастацтва
Пераклады
Падзеі
На шляху веры
Паэзія
Пераклады
Проза
Кантрапункт
Музыка
Постаці
Хрысціянская думка
Бібліятэка часопіса
Успаміны
Роздум
Юбілеі
|
№ 1 (31) 2005Чарговы нумар часопіса «Наша вера» распачынаецца працягам публікацыі перакладу новай кнігі Святога Айца Яна Паўла ІІ «Устаньце, хадзем!», якая выйшла да 84-й гадавіны з дня нараджэння Папы ў Кракаўскім выдавецтве св. Станіслава і з’яўляецца працягам яго аўтабіяграфічнай кнігі «Дар і Таямніца», ужо вядомай беларускім чытачам у перакладзе Крыстыны Лялько(>>). У рубрыцы «Галерэя» мастацтвазнаўца Валеры Буйвал знаёміць чытачоў з чарговым шэдэўрам сусветнага мастацтва – ізэнхаймскім алтаром «Укрыжаванне» знакамітага нямецкага жывапісца Матыяса Грунэвальда(>>). Артыкул мастацтвазнаўцы Аляксандра Ярашэвіча «Унебаўшэсце Пана» прысвечаны аднайменнаму сюжэту ў роспісах беларускіх праваслаўных і каталіцкіх святыняў(>>). У рубрыцы «Пераклады» рэдакцыя знаёміць чытачоў з тэалагічным роздумам кардынала Ёзафа Ратцынгера «Смех Сары», у якім аўтар разважае пра адну з формаў хрысціянскай велікоднай радасці – бесклапотны, шчаслівы смех, праз які чалавек сведчыць пра свой бязмежны давер Богу(>> | >>). У рубрыцы «Падзеі» друкуецца даклад «Хрысціянства і выклікі секулярызму, бязвер’я і рэлігійнай абыякавасці» Яго Эмінэнцыі кардынала Поля Пупара, прачытанага на канферэнцыі «Хрысціянства і ўзаемапранікальнае суседства духоўных каштоўнасцяў у Еўрапейскай супольнасці», арганізаванай Тэалагічным інстытутам імя святых Кірыла і Мятода ў Мінску 10 снежня 2004 г(>>). Пісьменніца Ірына Жарнасек у рубрыцы «На шляху веры» гутарыць з ксяндзом Алегам Буткевічам пра неабходнасць хрысціянскага прабачэння(>>). У рубрыцы «Паэзія» чытачам прапануюцца вершы вядомага беларускага паэта Сяргея Законнікава, у якіх аўтар разважае над праявамі Божай міласці ў штодзённым жыцці і хуткаплыннасцю быцця. У гэтай жа рубрыцы Уладзімір Скарынкін прапануе чытачам свае новыя творы(>> | >>). «Малітвы за волю» – так называецца ўступны артыкул студэнткі Ганны Серэхан у рубрыцы «Пераклады», у якім аўтарка знаёміць чытачоў з творчасцю малавядомага паэта ХІХ ст. Антона Гарэцкага. Тут жа друкуюцца вершы гэтага аўтара – чалавека з цікавым лёсам і амаль недаследаванай творчасцю(>>). Вядомы беларускі гісторык Юры Туронак у рубрыцы «Проза» працягвае знаёміць чытачоў з творчасцю ксяндза Люцыяна Хвецькі (Л. Малышэвіча) – аднаго з пачынальнікаў адраджэнскага каталіцкага руху(>>). Айцец дамініканін Міхал Ермашкевіч у рубрыцы «Кантрапункт» разважае пра традыцыю і мадэрнізм у сакральнай архітэктуры(>>). У рубрыцы «Музыка» Святлана Шэйпа апавядае пра святара і музыканта Яна Галіча-Сулінскага, які пакінуў значны след у гісторыі каталіцкай музыкі на Беларусі ў другой палове ХІХ ст(>>). «Высакароднае жыццё» – так называецца артыкул архівіста Яніны Кісялёвай у рубрыцы «Постаці», прысвечаны Стэпанавічусу Юліёнасу – віленскаму арцыбіскупу, аднаму з самых слынных рэлігійных дзеячаў Літвы мінулага стагоддзя(>>). У рубрыцы «Хрысціянская думка» змешчаны артыкул магістра філасофіі Мары-Крыстын Чаруці-Сандрые «Евангелле – гэта праўда», у якім аўтарка выступае з абаронай гістарычнасці Евангелляў і крытыкай мадэрнізму ў тэалогіі(>>). Вядомая пісьменніца і крытык Ала Сямёнава ў рубрыцы «Роздум» прапануе чытачам сваё эсэ, у якім яна разважае пра Уладзіміра Самойлу – мысляра, філосафа, крытыка, хрысціяніна, які апекаваўся творчасцю многіх беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку Янкі Купалы(>>). Пра новую кніжку народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля «Блакітны зніч», якая выйшла ў бібліятэцы часопіса «Наша вера», піша доктар філалагічных навук, прафесар кафедры сацыялогіі факультэта журналістыкі БДУ, літаратуразнаўца Галіна Тычка(>>). У рубрыцы «Успаміны» пісьменніца Алена Васілевіч прапануе чытачам свае шчырыя, светлыя згадкі пра пісьменніцу Веру Палтаран(>>). «На мяжы магчымага спазнання» – так называецца артыкул мастацтвазнаўцы Галіны Багданавай, напісаны з нагоды юбілею беларускага мастака-графіка, мастацкага рэдактара часопіса «Наша вера» Уладзіміра Вішнеўскага(>>).
|
|
|